Методыка вылiчэння страхавых выплат заўсёды ўлiчвае ўзрост машыны
Методыка вылiчэння страхавых выплат заўсёды ўлiчвае ўзрост машыны
Пытальнік У майго ўнука ёсць машына — "Жыгулi-2106" 1983 года выпуску. I вось ён трапiў у аварыю: на скрыжаваннi яму пабiлi ўвесь бок аўтамабiля, праўда, рамонту машына падлягае. Вiны ўнука ў аварыi не было, аўтамабiль быў застрахаваны. Дзяржстрах зрабiў ацэнку, згодна з якой урон быў ацэнены на суму 837 тысяч рублёў, а да выплаты ўвогуле атрымалася 286 тысяч. Сказалi, у машыны вялiкая амартызацыя. Напiшыце ў газеце, цi праўда, што чым большы ўзрост мае аўтамабiль, тым меншыя страхавыя выплаты? Бо выходзiць, калi ў некага, скажам, машына 1970 года выпуску, ён у выпадку чаго ўвогуле нiчога не атрымае? А ўсе патрэбныя выплаты ён усё роўна павiнен рабiць, не зважаючы на тое, новая цi старая ў яго машына. Генадзь Францавiч Пяткевiч, г. Мiнск. г. Мiнск.У пошуку адказу на пытаннi чытача мы мусiлi звярнуцца ў аддзел абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi ўладальнiкаў транспартных сродкаў Белдзяржстраха. Паводле слоў спецыялiстаў, методыцы вылiчэння страхавых выплат ужо далёка не адзiн год, пры ёй заўсёды ўлiчвалася амартызацыя аўтамабiля. Да ўвагi можа брацца або прабег машыны, або каляндарны тэрмiн яе эксплуатацыi, прычым эксперт заўсёды возьме большы з гэтых паказчыкаў. Вядома, улiчваецца i марка аўтамабiля. Увогуле, яшчэ на стадыi праектавання аўтамабiлям па класах адводзiцца "тэрмiн жыцця": прадстаўнiкам сярэдняга — 10 гадоў, прадстаўнiчага класа — да 14 гадоў. Калi, скажам, у апошнiм выпадку прайшло 14 гадоў, лiчыцца, што такая машына сваё ўжо, як кажуць, адпрацавала. Многiм гэта, напэўна, будзе цiкава даведацца: улiк амартызацыi бярэцца да ўвагi нават у тых выпадках, калi аўтамабiль не эксплуатаваўся (стаяў сабе гадамi ў гаражы). Нават пры такiх умовах захавання iдзе непазбежны працэс старэння аўтамабiля: з’яўляецца iржа i г.д. Чаму страхоўшчыкi павiнны плацiць нават за такую амартызацыю, знос машыны? А людзi часам блытаюць рынкавы кошт свайго "жалезнага каня", намаганнi па падтрыманнi яго "ў форме" з рэальным станам спраў. Пагадзiцеся, 25 гадоў для "Жыгулёў" — гэта даволi шмат, таму нiякай памылкi ў вышэйназванай сiтуацыi няма.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У майго ўнука ёсць машына — "Жыгулi-2106" 1983 года выпуску. I вось ён трапiў у аварыю: на скрыжаваннi яму пабiлi ўвесь бок аўтамабiля, праў
|
|