21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Гуляй-горад

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гуляй-горад

У наступныя выхадныя ў Мiнску пройдзе Дзень горада

"Красуй, наш Мiнск, любiмая сталiца!" Пад такiм лозунгам адзначыць горад свой 941-ы дзень нараджэння. Паводле рашэння гарадскога Cавета дэпутатаў, якое было прынятае некалькi гадоў таму, свята горада прыпадае на другую суботу верасня. Аднак па неафiцыйнай традыцыi мiнчане i госцi сталiцы святкуюць крышачку даўжэй. Сёлета, напрыклад, гуляць будзем з 12 па 14 верасня (у некаторых раёнах святкаванне пачнецца яшчэ раней).

 

12 верасня ў Палацы культуры прафсаюзаў адбудзецца ўрачыстая цырымонiя ўручэння ўзнагарод "Лепшы па прафесii" — па вынiках гарадскога конкурсу прафесiйнага майстэрства "Мiнскi майстар". Сёлета ўдзел у конкурсе ўзялi больш як 2000 чалавек, вынiковых жа ўзнагарод у розных сферах будзе ўручана ўсяго 35.

Акрамя таго, у дзень нараджэння горада чакаецца адкрыццё некаторых значных сацыяльна-культурных аб’ектаў. Так, 12 верасня адкрыецца пасля рэканструкцыi мемарыяльны музей-майстэрня скульптара Заiра Азгура (cёлета, дарэчы, якраз адзначаецца 100-гадовы юбiлей скульптара). А 13 верасня прыме першых наведвальнiкаў першы ў краiне мультыплекс — шматзальны кiнатэатр павышанай камфортнасцi "Беларусь" (усяго ў iм 5 залаў агульнай умяшчальнасцю 1028 месцаў).

Максiмальна насычанай праграма мерапрыемстваў будзе якраз у суботу 13 верасня. "Мы iмкнёмся, каб атрымалася цёплае, сямейнае свята для ўсiх жыхароў Мiнска, таму стараемся не канцэнтраваць усё ў адным месцы, а максiмальна ахапiць аддаленыя ад цэнтра раёны, каб людзям не абавязкова было на Дзень горада ехаць далёка ад дома", — адзначыў начальнiк упраўлення культуры Мiнгарвыканкама Уладзiмiр Карачэўскi. Таму ва ўсiх 9 раёнах горада 13—14 верасня адбудуцца свае гуляннi, канцэрты, адкрыццi выстаў, кiнапаказы, святы вулiц i двароў...

А цэнтрам свята сёлета стане праспект Пераможцаў, якi будзе задзейнiчаны практычна цалкам. Ранiцай у ратушы (у залежнасцi ад надвор’я — на адкрытай пляцоўцы або ўнутры) пройдзе ўручэнне ўзнагарод "Мiнчанiн года". Ушанаваны будуць лепшыя прадстаўнiкi 12 розных сфер: прамысловасцi, будаўнiцтва, вышэйшай адукацыi i навукi, сярэдняй адукацыi, фiзкультуры, спорту i турызму, аховы здароўя, транспарту, культуры, жыллёва-камунальнай гаспадаркi i г.д. Таксама ля ратушы адбудзецца свята духоўнай музыкi, а пазней — канцэрт, падрыхтаваны Нацыянальным тэатрам оперы (летась падобная "класiчная" праграма вельмi спадабалася мiнчанам, таму вырашана было яе паўтарыць).

Справа ад Палаца спорту будзе працаваць пляцоўка для экстрэмальных вiдаў спорту, а злева ўвесь дзень будзе доўжыцца святочная праграма "Служба быту прапаноўвае". Блiжэй да набярэжнай разгорнецца салодкае царства выставы-кiрмашу "Свята мёду", а ў зялёнай зоне блiжэй да стэлы "Мiнск — горад-герой" чакае маленькiх мiнчан дзiцячая пляцоўка з рознымi забавамi ды атракцыёнамi. Ля гасцiнiцы "Планета" пройдзе шэраг паказальных выступленняў спартсменаў, а таксама дзiцячы пленэр "Я малюю Мiнск". I, безумоўна, позна ўвечары неба над стэлай "Мiнск — горад-герой" расквецiцца святочным феерверкам.

Важнай спартыўнай падзеяй не толькi Дня горада, але i ўсяго 2008-га Года здароўя стане Мiнскi мiжнародны марафон, якi стартуе i фiнiшуе 13 верасня ля стэлы "Мiнск — горад-герой". Паводле слоў намеснiка начальнiка ўпраўлення фiзкультуры, спорту i турызму Мiнгарвыканкама Юрыя Шаколы, старт пройдзе як на класiчнай марафонскай дыстанцыi — 42 км, так i на спадарожных: 1 км (для школьнiкаў), 4,2 км ("мiнi-марафон" ад стэлы да ратушы i назад) i 10 км (для максiмальнай колькасцi ўдзельнiкаў, у тым лiку людзей з абмежаванымi фiзiчнымi магчымасцямi, для ролераў i лыжаролераў). Прагназуецца ўдзел у марафоне каля 10 000 чалавек ва ўзросце ад 14 гадоў. Дарэчы, усiм удзельнiкам усiх забегаў арганiзатары абяцаюць уручыць iндывiдуальныя прызы ад Мiнгарвыканкама, а пераможцу марафону чакае галоўная ўзнагарода ў памеры 6 мiльёнаў беларускiх рублёў. Адзiныя, хто можа застацца незадаволеным правядзеннем марафона — аўтамабiлiсты, бо на праспекце Пераможцаў у гэты дзень плануецца перакрыць рух аўтатранспарту прыкладна з 10.30 да 16.30.

Сярод навiнак гэтага года — выстава-кiрмаш "Горад майстроў", што пройдзе ў Троiцкiм прадмесцi. Акрамя ўласна выставы рамёстваў майстроў з розных рэгiёнаў Беларусi, там жа адбудзецца творчая праграма "Мiнск гiстарычны", удзел у якой возьмуць музычныя калектывы, i касцюмаванае прадстаўленне ад шэрагу рыцарскiх клубаў i Унiверсiтэта культуры.

"Новыя песнi пра Мiнск" — так называецца канцэрт, якi пройдзе ў парку Дружбы народаў. Другой часткай гэтага праекта стане выданне музычнага зборнiка (1—2 дыска), якi Мiнгарвыканкам плануе прадставiць у блiжэйшы час.

Акрамя таго, сёлета актыўны ўдзел у святочнай праграме возьмуць музеi горада, значная частка якiх будзе працаваць да 4 гадзiн ранiцы 14 верасня. Напрыклад, у Нацыянальным мастацкiм музеi пройдзе фотавыстава Генадзя Лiхтаровiча "Мiнск — вечна малады", у Беларускiм дзяржаўным музеi Вялiкай Айчыннай вайны запрацуе фатаграфiчная машына часу — экспазiцыя "Мiнск учора i сёння" прадставiць, як змянiлiся за дзесяткi гадоў тыя цi iншыя месцы i будынкi сталiцы. А вось у Палацы Рэспублiкi, наадварот, плануецца падарожжа ў будучыню — у фае на здымках i макетах будзе прадстаўлены Мiнск сённяшнi i заўтрашнi цi нават паслязаўтрашнi...

Натуральна, рыхтуюцца да свята i праваахоўныя органы; але цi будуць у месцах масавых гулянняў выкарыстоўвацца металадэтэктары цi iншыя прыстасаваннi, прадстаўнiкi Мiнгарвыканкама пакуль што не раскрываюць. Затое пацвердзiлi, што, як i раней, у Дзень горада будзе актыўна дзейнiчаць сетка гандлёвых пунктаў, але пры тым захаваецца строгi "неалкагольны рэжым" — у радыусе 500 метраў ад месцаў правядзення масавых мерапрыемстваў продаж спiртных напояў будзе забаронены.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Красуй, наш Мiнск, любiмая сталiца!" Пад такiм лозунгам адзначыць горад свой 941-ы дзень нараджэння. Паводле рашэння гарадскога Cавета дэп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика