21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Добрыя людзі

26.08.2009 10:28 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Добрыя людзі Антыгероi

Вайна на Каўказе пачала затухаць, але яе смуродлiвы дух усё яшчэ лётае па свеце. Шмат хто паспешлiва пачаў казаць пра заканчэнне Каўказкай вайны. Чаму людзям не пацешыцца ў хвiлiны часовага замiрэння? Чаму? А таму, што не скончылася вайна, iдзе чарговая перагрупiроўка сiлаў, iдзе падрыхтоўка да новых баявых дзеянняў. Я i сам бы хацеў памылiцца, толькi, хутчэй за ўсё, не памылюся. Аглядаючы вiртуальны краявiд пасля бiтвы, я заўважыў адну акалiчнасць, якой не было ў вялiкiх папярэднiх войнах: герояў няма. Колькi не спрабаваў я знайсцi хоць бы аднаго героя, а не знайшоў. Усе ведаюць пра сумнавокага блазна Кiкабiдзэ, якi адмовiўся ад расiйскага ордэна. Толькi якi ж ён герой? Дзе просты рускi салдат, якi выратаваў асяцiнскую дзяўчынку? Дзе мужны грузiнскi афiцэр, якi ахвяраваў жыццё дзеля абароны сваёй зямлi? Ёсць такiя? Чаму нiхто не ведае iх прозвiшчаў? Чаму iх партрэты не друкуюцца на першых палосах у газетах i на вокладках часопiсаў? Трупы невядомых салдатаў паўсюль. Замест твараў герояў вайны мы бачым толькi бясконцую галерэю самых розных партрэтаў палiтычных дзеячаў. Такога цынiчнага нахабства не было ў папярэднiх войнах. Раней кожны слой удзельнiкаў вайны атрымлiваў сваiх герояў. Цяпер яны вынiшчаны, як непатрэбная цi незапатрабаваная публiкай з’ява. Цяпер, iдучы на вайну, вайсковец ведае, што героем ён не стане. І не важна, выйграе ён тую вайну цi прайграе, а героем ён усё адно не будзе. Вайна цяпер прыроўнiваецца да працы. На вайне можна падзарабiць. Калi ваяваць-працаваць прафесiйна, можна не трапiць у антыгероi, кшталту расейца Буданава, якi згвалцiў i задушыў чачэнскую дзяўчыну. Выглядае на тое, што вайна робiцца антыгераiчнай справаю, накшталт працы на могiлках.

Тамтамнасць

Савецкая эстрада выклiкала ў мяне ўстойлiваю агiду. Я не прымаў масавае захапленне глупствамi, што тварылiся на шматлiкiх сцэнах. Глупствы раздражнялi не толькi мяне. Савецкае тэлебачанне правяло конкурс на самую горшую песню. Тады перамог малавядомы ансамблiк. Дзядзькi катавалi электрагiтары, да мiкрафона падскокваў салiст у белым касцюмчыку, ён хiстаў пухнатай кучаравай галавою i крычаў дурнаватым голасам:

Там! Там! Гдзета там, гдзе нi знаю сам!!!

Пасля такой антырэкламы, як перамога ў конкурсе на самую найгоршую песню ў СССР, ансамблiк мусiў прапасцi. Эстрадна-iнструментальны ансамбль не прапаў, наадварот, ансамблiк стаў знакамiтым. Праўду скажу, салiста я таго больш нiколi не бачыў, песню тую не чуў, а з ансамблiкам нават пасупрацоўнiчаў. Кампазiтар, з якiм я працаваў, занёс адну з нашых песень у гэты ансамблiк. Песню выканалi, i на тэлебачаннi нешта падобнае на клiп запiсвалася з маiм удзелам. Я наiўна пачаў спадзявацца, што ўсё можна выправiць, што, прыклаўшы намаганнi, эстраду можна палепшыць. На нейкi час, з прыходам на сцэну рок-н-рольшчыкаў, становiшча i сапраўды выправiлася. Словы, сказаныя са сцэны, набылi сэнс. Толькi час прасвятлення быў кароткi. Эстраднае глупства ўзяло рэванш. Цяпер эстрада ў такiм заняпадзе, што я не здзiўлюся, калi зноў пачую тамтамны крык iдыёта:

Там! Там! Гдзета там, гдзе нi знаю сам!!!

Там! Там! Гдзета там, гдзе нi знаю сам...

Басё i чужая незалежнасць

Як патлумачыць людзям, што народ, якi дамогся незалежнай дзяржавы, варты павагi? Нiяк. Ледзяныя вятры iмперскiх прапагандаў дзьмуць з чатырох бакоў. Яны так люта выюць у iнфармацыйнай прасторы, што нiхто не чуе святочных спеваў абхазаў i асяцiнаў. Людзi, збольшага, жывуць праблемамi велiзарных дзяржаў-монстраў, якiя ганяюць па Чорным моры вайсковыя караблi. Мяне зразумее толькi той, хто перажываў прынiжэнне за сваю мову, культуру i нацыяльнасць. Можа, такiх i не шмат, iх меншасць, але яны ёсць.

У далёкай старажытнай Японii пра паразуменне паэт пiсаў так:

Восеньскi вецер!

Мяне зразумее той,

хто ў полi засне...

Той жа ж Басё склаў верш на старым полi бiтвы:

Летняя трава

там, дзе знiклi ваяры,

нiбыта мроi...

Адам ГЛОБУС.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вайна на Каўказе пачала затухаць, але яе смуродлiвы дух усё яшчэ лётае па свеце. Шмат хто паспешлiва пачаў казаць пра заканчэнне Каўказкай вайны. Чаму
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика