Пчалярства
Пчалярства
Сярод пчаляроў заўсёды iснаваў цэлы шэраг рытуальных дзеянняў, атрыбутаў i замоў на развядзенне пчол: на пасадку рою ў вулей, на тое, як збiраць мёд, на вяртанне рою i вулля i г.д. l Перад тым, як паставiць новы вулей, гаспадар на ноч ставiў чысты посуд з вадой на тое месца, дзе павiнен быць вулей. Калi за ноч колькасць вады павялiчвалася цi заставалася на папярэднiм узроўнi, гэта лiчылася добрым знакам; калi ж колькасць вады памяншалася — гэта было дрэннай прыкметай для пчалiнай гаспадаркi ў гэтым месцы. l Каб удала перасадзiць новы рой, рабiлi наступнае: лiпавымi галiнкамi выцiралi новы вулей, затым з iх плялi вянок i клалi на дно вулля. Пасля гэтага на вянок пераносiлi матку i рой. l У той дзень, калi адсаджвалi новы рой, нiкому i нiчога не пазычалi, iнакш рой не будзе жыць цi зляцiць на iншае месца. l Існавала меркаванне, што "той, хто мае пасеку, пасля захаду сонца не дае з дому агню". l Каб абаранiць пчальнiк ад удараў маланкi, на кожны вулей прымацоўвалi крыж, выраблены з дубу, у якi калiсьцi раней трапiла маланка. l Добра, калi вакол пчальнiка расце шмат крапiвы. Гэта раслiна ў народнай культуры заўсёды лiчылася надзейным i моцным абярэгам ад кепскага вока i слова. l У чацвер на Страсным тыднi пчаляры наведвалi ранiшняе набажэнства ў царкве, а потым неслi свячу, з якой стаялi ў храме, дадому. Лiчылася, што яна на працягу года ахоўвала пчальнiк ад сурокаў, а ўвосень "забяспечвала" шмат мёду. l У гэты ж дзень выконвалi наступны абрад: прыносiлi камень i закапвалi яго побач з новым вуллем i прыгаворвалi замовы засцерагальнага зместу. l Пчаляры з вопытам раiлi: мёд, воск i iншыя прадукты дзейнасцi пчол нельга выносiць з хаты самому гаспадару. Трэба, каб гэта зрабiў хто-небудзь iншы. Лепей, калi пакупнiкi самi прыходзяць: "...тады нiколi не будзе зводу пчэльнiку...". l Ад нападкаў чужых пчол на свае вуллi гаспадар рабiў "тын" з трох асiнавых калоў i венiка, i казаў: "Садзiцеся, чужыя пчолы, на асiнавыя калы i на венiк, i тут заставайцеся!" l З той жа мэтай у дзень Прапалавення (серада — сярэдзiна памiж Вялiкаднем i Тройцай) гаспадар убiваў пасярод пчальнiка тры калы i прывязваў да кожнага з iх пук саломы, якая захоўвалася з Калядаў, i казаў: "Няхай так к калу ўюцца мае пчолкi, як я ўю гэтую саломку". l Па паводзiнах пчол прадказвалi надвор’е: — калi пчолы хутка збiраюцца ў вуллi, будзе дождж; — калi роем гудуць вакол квiтнеючай рабiны — заўтра будзе добрае надвор’е; — перад засухай пчолы становяцца злымi, часцей джаляць; — калi пчолы ляцяць "на работу" раней, чым звычайна, то, нягледзячы на добрае надвор’е, хутка пойдзе дождж; — калi пчолы рана застаюцца ў вуллях, будзе ранняя i суровая зiма, а калi ў другi раз "заводзяць дзетку", то неабходна чакаць працяглую i цёплую восень. Аксана Катовiч, Янка Крук.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод пчаляроў заўсёды iснаваў цэлы шэраг рытуальных дзеянняў, атрыбутаў i замоў на развядзенне пчол: на пасадку рою ў вулей, на тое, як збiраць мёд,
|
|