На аўтастаянках у цеснаце, але не ў крыўдзе
На аўтастаянках у цеснаце, але не ў крыўдзе
Калi глядзець з розных пунктаў гледжання. Для ўладальнiкаў легкавушак, якiя часова прапiсалiся на стаянцы ЧСУП "Аўта-Глобус-плюс", што ў Гомелi, там цесна. Бо яна разлiчана на 98 месцаў, а iх тут 169. Каму гэта не крыўдна — гадаць не трэба. Як i ў наступным выпадку: 26 легкавушак, што "адпачывалi" на аўтастаянцы прадпрыемства "УКБ-камплектацыя", не былi занесены ў журнал улiку. Гэтыя i iншыя факты былi ўстаноўлены супрацоўнiкамi камiтэта дзяржкантролю Гомельскай вобласцi ў час праверак васьмi аўтастаянак у абласным цэнтры, Светлагорску i Мазыры. І паўсюдна — парушэннi, носьбiты якiх зараз чухаюць патылiцы: давядзецца плацiць штраф.Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.Пад пагрозай... праса спрабавалi завалодаць сабутэльнiкi грашыма жанчыны, з якой да гэтага мiрна за чаркай сядзелi за сталом. Уласна кажучы тое, што пасля адбылося днём у адным з прыватных дамоў па 1-м завулку Паўднёвым у Мiнску — сапраўднае дзiкунства, учыненае, трэба меркаваць, асатанелымi ад моцнага напою наглядна знаёмымi гасцямi 38-гадовай непрацуючай гаспадынi пакоя. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, напачатку няшчасную ўдзельнiкi злачыннага "квартэта" збiлi, патрабуючы ў яе 50 тысяч рублёў. Калi ж гэтая "мера" здалася iм занадта мяккай, у справу i пайшоў прас. Мучыцелi не шкадавалi сваёй ахвяры: жанчына трапiла ў бальнiцу з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, тэрмiчнымi апёкамi пляча, ягадзiц i клубоў. Што ж датычыцца падазроных у гэтым злачынстве, то яны затрыманы праваахоўнiкамi. Як высветлiлася, здзекавалiся над мiнчанкай чацвёра непрацуючых жыхароў Дзяржынска, сярод якiх была i 23-гадовая жанчына, якая раней ужо мела стасункi з законам — была судзiмая за махлярства. Іншым удзельнiкам гэтай справы 20 i 18 гадоў. Iгар ГРЫШЫН. Хто спалiў бiятуалеты? Нядаўна мы расказвалi аб тым, што ў Рэчыцы нехта знiшчыў адразу некалькi бiятуалетаў. I вось гiсторыя паўтарылася. На гэты раз у Гомелi. Вандалы (iншага слова i не падбярэш) пусцiлi ў дым сем бiятуалетаў, якiя знаходзiлiся ў цэнтры горада, каля цырка i фантана, дзе па вечарах збiраецца шмат моладзi.Каму перашкаджалi гэтыя патрэбныя аб’екты, неабходна высветлiць. Дарэчы, яшчэ раней нехта ўкраў чатыры такiя кабiны, якiя знаходзiлiся на канцавых прыпынках грамадскага транспарту. Астатнiя ж (а iх было ўстаноўлена ў горадзе 50) невядомыя зламыснiкi пераварочваюць, крышаць, размалёўваюць непрыстойнасцямi. Весяляцца вандалы? Дажылiся... Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Што заслужыў, тое i атрымаў Нядаўна суд Ленiнскага раёна сталiцы на пяць з паловай гадоў адправiў у калонiю строгага рэжыму 40-гадовага мужчыну. За плячыма ў яго — 15 гадоў "зэкаўскага" стажу. Чарговы тэрмiн ён "зарабiў" двума нажавымi раненнямi, якiя нанёс мiнчанiну. Апошнi разам з прыяцелем вырашыў пасля працоўнай змены на адным з гарадскiх прадпрыемстваў папесцiць сябе ячменным напоем. П’яны рэцыдывiст, якi праходзiў мiма магазiна, прыйшоў у лютасць, убачыўшы незнаёмых яму людзей, якiя распiваюць пiва на "яго" тэрыторыi. Грозна заявiўшы: "Я — гаспадар гэтай вулiцы!", ён запатрабаваў тлумачэння. Убачыўшы, што яго словы ўсур’ёз не ўспрыняты, праз некалькi хвiлiн дастаў нож... Мiлiцыянеры Ленiнскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Беларусi аказалi пацярпеламу першую меддапамогу i выклiкалi для яго "хуткую". Яны ж сумесна з участковым iнспектарам мiлiцыi ў той жа дзень вышукалi i затрымалi злачынцу. Дзмiтрый ДОЎНАР, намеснiк начальнiка Ленiнскага аддзела (г. Мiнска) Дэпартамента аховы МУС Рэспублiкi Беларусь, маёр мiлiцыi.За руль — без пасведчання Мiнулыя выхадныя трагiчна скончылiся для некалькiх чалавек, якiя сталi ахвярамi ездакоў, што кiравалi аўтатранспартам без вадзiцельскага пасведчання. У прыватнасцi, паблiзу Любанi ў пяць гадзiн ранiцы ў нядзелю 28-гадовы вясковы жыхар, якi знаходзiўся за рулём аўтамабiля "Форд", не справiўся з кiраваннем: машына з’ехала ў кювет, дзе ўдарылася ў дрэва. У вынiку загiнуў сам вадзiцель, а таксама яго 31-гадовы аднавясковец, што знаходзiўся ў салоне. А вось пазбаўлены вадзiцельскага пасведчання ў 2005 годзе 40-гадовы рабочы аднаго з ААТ дадумаўся сесцi за руль "Аўдзi" яшчэ i п’яным. Фiнал гэтай паездкi — машына каля а паловы дванаццатай дня ў нядзелю апынулася ў кювеце паблiзу Дзяржынска i перакулiлася. Ахвярай гэтага ДТЗ стаў пасажыр "Аўдзi", 65-гадовы пенсiянер, якi сканаў у бальнiцы. Дзмiтрый СТАНКОВІЧ.Шчоткай пабiў жонку У адной з вёсак у Лепельскiм раёне 61-гадовы пенсiянер пабiў драўлянай шчоткай 56-гадовую жонку, таксама пенсiянерку. Муж такiм чынам нанёс жонцы шмат раненняў. Яе адвезлi ў раённую бальнiцу. I што не падзялiлi? Сям’я, дарэчы, нi на якiм улiку ў мiлiцыi не стаяла. Узбуджана крымiнальная справа.Загiнуў пры нарыхтоўцы драўнiны У Аршанскiм раёне пад вечар у лясным масiве ля вёскi Глiнiшча на работах па нарыхтоўцы драўнiны быў смяротна траўмаваны 43-гадовы рабочы лясгаса. На яго ўпала дрэва. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр. Праверку гэтага жудаснага факта праводзiць мясцовая пракуратура. Аляксандр ПУКШАНСКI. Крадуць! ...катэр Дарагi катэр коштам больш за 30 мiльёнаў беларускiх рублёў скралi прама з лафета, што стаяў ля дачнага дома дырэктара фiрмы — жыхара сталiцы. Нехта ноччу звёз судна. Адбылося гэта ў Мiёрскiм раёне, у вёсцы Мурашкi. ...ружжо У Шаркоўшчынскi РАУС звярнуўся па дапамогу дыспетчар раённага аддзела МНС, якi паведамiў, што ў яго скралi зарэгiстраванае паляўнiчае ружжо "IЖ-27" 12-га калiбру i патроны. Высветлiлася, што зброю скраў 52-гадовы раней судзiмы беспрацоўны. Ён ранiцай трапiў у дом выратавальнiка праз незачыненае акно. Ружжо канфiскавана. Узбуджана крымiнальная справа. ...газавыя плiты Адмiнiстрацыя вiцебскага домабудаўнiчага камбiната паведамiла ў РАУС Першамайскага раёна абласнога цэнтра, што ноччу нехта з жылога дома, якi будуецца ў мiкрараёне Бiлева-1, скраў 4 газавыя плiты. Зламыснiкi знялi запоры з дзвярэй i ўвайшлi ў кватэры. Будаўнiчы аб’ект не ахоўваўся. Узбуджана крымiнальная справа. ...прадукты У Глыбоцкiм раёне абрабавалi сельскую краму. Ноччу праламалi сцяну i ўвайшлi ўнутр. Скралi спiртное i прадукты харчавання на суму 800 тысяч беларускiх рублёў. Крама абсталяваная аўтаномнай сiгналiзацыяй, але яна не спрацавала. Мiлiцыянеры ўстанавiлi, што на злачынства пайшоў раней судзiмы за крадзяжы 28-гадовы мясцовы жыхар. Яго затрымалi. Для вышуку рабаўнiка прымяняўся службовы сабака. Аляксандр ПУКШАНСКI.Спакусiла парфума Пенсiянер з в. Руднiкi Пружанскага раёна заявiў у мiлiцыю, што ўдзень у яго хаце пабываў злодзей — залез праз адчыненае акно. Украдзены былi сотавы тэлефон ды набор касметыкi. Апошняе якраз i навяло сышчыкаў на аднавяскоўку дзеда. Высветлiлася, што ў хаце пабывала васьмiкласнiца.Нячысцiкаў злавiлi У Мiкашэвiчах ноччу 5 верасня быццам нячыстая сiла прагулялася па пасёлку. Нехта паразбiваў дэкаратыўныя платы — па вул. Чыгуначнай пашкодзiў 2 пралёты, а ў аўтобусным парку № 6 — аж 9 пралётаў, i на гэтым не спынiўся. У магазiне нарыхтовак Лунiнецкага райпа павыбiваў шкло ў вокнах. Мiлiцыя нячысцiкаў злавiла. Хулiганiлi двое вучняў мясцовай школы. Сымон Свiстуновiч. Ах вы, конi У Докшыцкiм раёне ноччу прапалi два канi. Невядомы звёў iх з поля ля фермы, што ў вёсцы Туркi. Ферма ахоўваецца вартаўнiком. Астанкi коней мiлiцыянеры знайшлi за 1,5 кiламетра ў лясным масiве. Узбуджана крымiнальная справа.Адключыў сiгналiзацыю У Полацкiм раёне ў вёсцы Экiмань ноччу невядомы адключыў сiгналiзацыю ў краме спажывецкай кааперацыi i сарваў навясны замок. Скраў тытунёвыя вырабы, спiртное, прадукты харчавання на агульную суму звыш 1 мiльёна беларускiх рублёў. Узбуджана крымiнальная справа. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi глядзець з розных пунктаў гледжання. Для ўладальнiкаў легкавушак, якiя часова прапiсалiся на стаянцы ЧСУП "Аўта-Глобус-плюс", што ў Гом
|
|