21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нам цікава, што вам цiкава

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нам цікава, што вам цiкава

Рэпартаж з колаў

 

Таму i адпраўляюцца ў час падпiскi журналiсты "Звязды" ў камандзiроўкi па раёнах, ладзяць сустрэчы з чытачамi — не столькi дзеля агiтацыi, колькi дзеля таго, каб зiрнуць адзiн аднаму ў вочы, асабiста пазнаёмiцца з пастаяннымi карэспандэнтамi цi проста актыўнымi, неабыякавымi, вернымi сябрамi газеты. Знайсцi на месцы новыя тэмы. Даведацца, што ў газеце найбольш цiкавiць, а чаго не стае чытачам. Заўвагi паслухаць — таксама карысная справа... А ўжо калi ехаць не з пустымi рукамi — мiсiя ўдвая больш прыемная.

Менавiта яе звяздоўскi дэсант выконваў на гэтым тыднi, накiраваўшыся на Гродзеншчыну. І хоць напачатку падарожжа наша напамiнала заплыў, а рэдакцыйная "Волга" — глыбакаводную субмарыну, настрой гэта нiкому не сапсавала. Мы адчувалi сябе гэткiмi казачнымi памочнiкамi Дзеда Мароза з няхай i не самым вялiкiм, але мехам падарункаў. I першы з iх з задавальненнем завезлi ў Iвянец — тут у аддзяленнi паштовай сувязi руплiва i адказна працуе Таццяна Мiхайлаўна Чышэвiч, якая стала прызёрам конкурсу, што праводзiць "Звязда" сярод паштальёнаў. Яна пацвердзiла даўняе назiранне: хоць i цяжкавата цяпер, асаблiва ў сезон палявых работ, iдзе падпiска, але тыя, хто аднойчы выбраў сваёй газетай "Звязду", як правiла, ад яе не адмаўляюцца. А Таццяна Мiхайлаўна, як i многiя iншыя паштальёны, робiць усё, каб сустрэча газеты з чытачамi адбывалася своечасова i пастаянна. Спадзяёмся, што насценны гадзiннiк з фiрменным лагатыпам "Звязды" будзе iсцi хвiлiна ў хвiлiну i таксама дапаможа цяперашняй прызёрцы заўжды ўсё паспяваць у час.

Пры непасрэдным садзейнiчаннi раённай адмiнiстрацыi знайшоў сваю гаспадыню i настольны гадзiннiк з сiмволiкай "Звязды". Яго выйграла ў нашай рэкламнай гульнi жыхарка вёскi Старая Спуша Шчучынскага раёна Нэлiя Паўлаўна Бадак. Не сёння—заўтра атрымае звяздоўскую майку — i нашы найлепшыя пажаданнi, натуральна — Iван Фелiксавiч Дзенюш з вёскi Быстрыцы Астравецкага раёна. А вось вялiкi прыз — сучасны тэлевiзар "Вiцязь" — мы перадалi асабiста ў рукi Каэтану Iванавiчу Пазлевiчу, якi прыехаў у райвыканкам на сустрэчу з журналiстамi з вёскi Завiдзiненты. Дакладней, прыехалi: кампанiю гаспадару склалi жонка i нявестка. I ўсе гаварылi многа добрых слоў пра нашу газету; а пра сваё жыццё-быццё — чамусьцi менш i больш сцiпла. Але потым першая няёмкасць прайшла — усё ж мы не чужыя, з газетай сям’я сябруе без малога чвэрць веку!

Якiя толькi спецыяльнасцi нi асвоiў Каэтан Iванавiч за калгаснае жыццё — i конюх, i механiк, i трактарыст... Вось трактарыстам якраз i адпрацаваў 27 гадоў. Крыху менш чытае "Звязду" — прыкладна з перабудовы. "Спачатку мы выпiсвалi iншае выданне, а потым цi то газета перастала выходзiць, цi не спадабалася — перайшлi на "Звязду". I неяк адразу звыклiся, так што цяпер не ўяўляем нават, як гэта — дзень без газеты, — расказала жонка Каэтана Iванавiча. — Спачатку гаспадар прачытае ўсё дачыста, не прапусцiць нi анекдоты, нi афiцыйныя звесткi, нi парады па садзе—агародзе, а потым ужо астатнiм дазваляецца ўзяць газету". Калi ж мы паспрабавалi ўдакладнiць, што Пазлевiчам найбольш падабаецца чытаць, сям’я толькi пераглянулася ды плячыма пацiснула: усё як ёсць!

Дарэчы, зноў-такi падчас гэтай сустрэчы мы атрымалi доказ: падае снарад у адну варонку двойчы, яшчэ як падае! Каэтан Iванавiч i раней удзельнiчаў у розыгрышы прызоў ад "Звязды", выйграваў падпiску. Цяпер вось фартуна падкiнула тэлевiзар. "Цяпер можна не спрачацца, хто што жадае глядзець: футбол альбо серыял", — жартуе гаспадар. Таму лiчыць наш чытач сябе ўдачлiвым i надалей нi ад газеты, нi ад рэкламнай гульнi адмаўляцца не збiраецца. Мы, са свайго боку, — толькi "за". Чытайце, падпiсвайцеся, выйгравайце! Будзе нагода яшчэ не раз сустрэцца — са старымi i новымi сябрамi...

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК,

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.

Мiнск—Iвянец—Валожын—Iўе—Шчучын—Лiда—Астравец—Ашмяны—Мiнск.

На здымках: галоўны спецыялiст аддзела iдэалагiчнай работы Астравецкага райвыканкама Тэрэса Бранiславаўна Памецька столькi ведае пра "Звязду", што прыз вiктарыны — насценны гадзiннiк — трапiў дакладна па адрасе; cям’я Пазлевiчаў атрымала свой прыз ва ўрачыстай абстаноўцы ў зале пасяджэнняў райвыканкама.

галоўны спецыялiст аддзела iдэалагiчнай работы Астравецкага райвыканкама Тэрэса Бранiславаўна Памецька столькi ведае пра "Звязду", што прыз вiктарыны — насценны гадзiннiк — трапiў дакладна па адрасе; cям’я Пазлевiчаў атрымала свой прыз ва ўрачыстай абстаноўцы ў зале пасяджэнняў райвыканкама.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таму i адпраўляюцца ў час падпiскi журналiсты "Звязды" ў камандзiроўкi па раёнах, ладзяць сустрэчы з чытачамi — не столькi дзеля агiтацыi, к
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика