Інсульты лечаць па-новаму
Інсульты лечаць па-новаму
У Беларусi скарачаецца колькасць iнсультных хворых: за пяць месяцаў гэтага года iх колькасць зменшылася на 1,8 працэнта у параўнаннi з аналагiчным перыядам 2007 года. Аб гэтым паведамiў дырэктар РНПЦ неўралогii i нейрахiрургii доктар медыцынскiх навук прафесар Сяргей Лiхачоў. Паводле яго слоў, у рэспублiцы таксама адзначаецца тэндэнцыя да знiжэння смяротнасцi ад цэрэбраваскулярных хваробаў у цэлым. Колькасць лятальных выпадкаў ад гэтых захворванняў за 5 месяцаў гэтага года зменшылася на 3,85 працэнта ў параўнаннi з аналагiчным леташнiм перыядам. Як адзначыў Сяргей Лiхачоў, колькасць лятальных выпадкаў ад iнсультаў вялiкая ва ўсiм свеце, але ў Беларусi за апошнiя гады ўдалося знiзiць гэты паказчык дзякуючы мерам, прынятым на ўзроўнi Саўмiна i Мiнздрава Беларусi. Станоўчай дынамiцы паказчыку смяротнасцi ад iнсультаў садзейнiчала адкрыццё iнсультных аддзяленняў у многiх клiнiках, не толькi сталiчных, але i рэгiянальных. Акрамя таго, сучасным абсталяваннем аснашчаны рэанiмацыйныя аддзяленнi, што робiць больш эфектыўнай медыцынскую дапамогу, што аказваецца хворым. "Змяненне загадаў па вядзеннi iнсультных хворых таксама зрабiла свой унёсак у паказчыкi смяротнасцi. Калi раней лiчылася, што хвораму з iнсультам лепш не рухацца, то цяпер медыкi прытрымлiваюцца iншага пункту гледжання: хворага неабходна транспартаваць у бальнiцу, прычым чым раней тым лепш", — падкрэслiў прафесар. Сяргей Лiхачоў расказаў аб новым метадзе лячэння хворых з iнсультамi — тромбалiзiсе, якi ўпершыню ў рэспублiцы быў прыменены ў канцы мiнулага года ў адной з гродзенскiх бальнiц. Сёлета падобныя аперацыi былi праведзены ў Мiнску ў бальнiцы хуткай медыцынскай дапамогi i 9-й гарадской клiнiчнай бальнiцы. Пры ўмове ўвядзення ў арганiзм хворага прэпаратаў, якiя раствараюць тромбы ў артэрыях i аднаўляюць кровазабеспячэнне галаўнога мозга на працягу 3 гадзiн, можна пазбегнуць цяжкiх наступстваў iнсульту. Сутнасць метаду заключаецца ў хуткiм уводзе ў арганiзм iнсультнага хворага тромбалiтыкаў. Аднак тромбалiзiс паказаны толькi 4 працэнтам насельнiцтва, дадаў дырэктар РНПЦ, у астатнiх выпадках прымяняюць iншыя методыкi лячэння. Каб пазбегнуць цяжкiх наступстваў iнсульту, Сяргей Лiхачоў параiў не зацягваць з паходам да ўрача чалавеку ў тым выпадку, калi ён адчувае час ад часу аняменне канечнасцяў, слабасць у руках або нагах i калi ён заўважыў у сябе парушэнне каардынацыi рухаў. Вольга ШЭЛЯГОВIЧ, БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi скарачаецца колькасць iнсультных хворых: за пяць месяцаў гэтага года iх колькасць зменшылася на 1,8 працэнта у параўнаннi з аналагiчным пер |
|