Сурок
Сурок
Сурок (прызор, озык, урокi, сурокi) — хваравiты стан чалавека, па народных уяўленнях, выклiканы позiркам "дрэннага" чалавека. Нашым продкам быў добра вядомы "энергетычны абмен" памiж людзьмi: адны людзi "надзялялi" навакольных сiлай, добрым настроем, бадзёрасцю; другiя, наадварот, маглi зрабiць чалавека непрацаздольным, "забраць" здароўе, паўплываць на яго лёс. l Лiчылася, што энергетычнае ўздзеянне на чалавека адбываецца праз вочы. Таму i казалi: "Нядобрае вока, не глядзi на нас!". Цi так: "Чорнае вока, карыя вочы, уратуйце нас!". l Пры сустрэчы з чалавекам, якi быў вядомы як "нядобры", зайздросны, злосны, iмкнулiся абавязкова абаранiць сябе славесным абярэгам — замовай, малiтвай. Напрыклад: <І>"Вакол мяне кола, малявала яго не я, а Багародзiца мая" . Пры гэтым трэба было ўяўна намаляваць вакол сябе кола цi стаць у вогнiшча, полымя якога не дазволiць вас нашкодзiць. l У народзе iснаваў шэраг магiчных дзеянняў, якiя трэба было выканаць перад i пасля сустрэчы з такiм чалавекам: паказаць кукiш, плюнуць праз левае плячо, апрануць бялiзну на левы бок, хутка завязаць вузлы на поясе або, калi магчыма, на адзеннi. l Акрамя гэтага, лiчылася, што ад "дурнога" вока ахоўваюць абярэгi — рэчы, якiя неабходна пастаянна насiць пры сабе: булаўка; крыху чацвярговай солi, зашытай у мяшэчак чырвонага колеру; нiткi, стужка, пояс чырвонага колеру; усемагчымыя амулеты з сушаных траў i карэнняў, а таксама камянёў. l Зноў-такi абярэгам немаўляцi ад сурокаў было тое, што да хрышчэння нiкому не казалi яго сапраўднае iмя. Дзiця называлi iншымi iмёнамi (Богданка), назвамi раслiн, жывёл i г.д. l У народнай культуры было забаронена хвалiць малое дзiця, казаць, якi ён здаровы, прыгожы, вясёлы i г.д., таму што сваiмi пахвальбамi можна ўгнявiць нябесныя сiлы, i дзiця захварэе. Пра тых, хто парушаў гэту забарону, у народзе хадзiла дрэнная слава. l Народныя лекары ведалi шмат спосабаў лячэння ад сурокаў. Адзiн з такiх спосабаў — лячэнне вадой: бралi "непачатую" (г.зн. нiкiм не пiтую) крынiчную цi хрышчэнскую ваду, клалi ў яе тры вугельчыкi з печы, пажадана ад спаленага бярозавага палена, сыпалi тры прыгоршчы чацвярговай солi, чыталi замовы i абпырсквалi хворага цi давалi яму пiць. Пасля гэтага хворага прасiлi абцерцiся споднiм, падолам спаднiцы i г.д., але абавязкова левым бокам. Пры лячэннi дзiцяцi менавiта мацi павiнна была абцерцi малога сваёй спаднiцай. l Лiчылася, што раса, сабраная на Прокла (25 лiпеня), выратоўвае людзей ад сурокаў. l Ад сурокаў ахоўвалi не толькi людзей, але i карову — хатнюю кармiцельку. Лiчылася, што "лiшнiя" вочы пры дойцы i ацёле "забяруць" малако, нашкодзяць карове i цяляцi. l Па той жа прычыне чужых не пускалi на грады пры пасеве цi пасадцы: "Чужое вока — што лiхi вораг, зайздрасць, а зайздрасць — што iржа: увесь ураджай знiшчыць!". Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сурок (прызор, озык, урокi, сурокi) — хваравiты стан чалавека, па народных уяўленнях, выклiканы позiркам "дрэннага" чалавека. Нашым продкам
|
|