У выніку аўтааварыi на памежжы загiнулi тры чалавекi
У выніку аўтааварыi на памежжы загiнулi тры чалавекi
15 верасня ўдзень у Клiмавiцкiм раёне на аўтадарозе, якая вядзе да мяжы з Расiяй, поўны людзей мiкрааўтобус "Мерсэдэс" на поўнай хуткасцi ўрэзаўся ў МАЗ. У мiкрааўтобусе знаходзiлiся жыхары Гомельскай вобласцi, якiя накiроўвалiся на заробкi ў Маскоўскую вобласць. За рулём быў 46-гадовы гамяльчанiн. Аварыя адбылася на абсалютна роўным участку шашы. Паводле папярэдняй версii, пра якую расказалi ў Магiлёўскай ДАІ, вадзiцель пацягнуўся за нечым (напрыклад, за бутэлькай з вадой) i адцягнуў сваю ўвагу ад дарогi. У вынiку мiкрааўтобус павяло ўбок i ён ударыўся ў МАЗ, якiя стаяў на абочыне дарогi. Вадзiцель i пасажыры МАЗа, якiя выйшлi з аўтамабiля на некалькi хвiлiн, пачулi моцны ўдар, пабеглi да машыны i ўбачылi жахлiвую карцiну. Тры чалавекi загiнулi на месцы. Вадзiцель i яшчэ два пасажыры шпiталiзаваныя ў Клiмавiцкую раённую цэнтральную бальнiцу, i адзiн з iх знаходзiцца ў цяжкiм стане. Алена Казлова, Iгар Грышын. Фота прадстаўлена УДАI УУС Магiлёўскага аблвыканкама
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15 верасня ўдзень у Клiмавiцкiм раёне на аўтадарозе, якая вядзе да мяжы з Расiяй, поўны людзей мiкрааўтобус "Мерсэдэс" на поўнай хуткасцi ўр
|
|