21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Для прызнання выбараў Еўропай хопіць 10 апазіцыянераў у парламенце?

26.08.2009 12:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Еўрарадыё вырашыла даведацца, што для Еўропы значаць "дэмакратычныя выбары" i па якiх крытэрах Еўрасаюз будзе вырашаць, што выбары дэмакратычныя. Кiраўнiкi МЗС краiнаў ЕС гатовыя адмянiць санкцыi ў адносiнах да Беларусi. Аднак спачатку ацэняць парламенцкiя выбары.

Мiжнародны аглядальнiк Раман Якаўлеўскi лiчыць, што ў Еўразвязе яшчэ не прыйшлi да агульнай высновы, наколькi дэмакратычна праходзiць перадвыбарны працэс у Беларусi. Таму яны будуць чакаць да самага канца - 28 верасня.

Раман Якаўлеўскi: "Яны паглядзяць, што ўсё ж такi будзе 28 верасня. На маю думку, гэта сведчыць аб тым, што няма адзiнства ў Брусэлi наконт працэсаў, якiя зараз адбываюцца ў Беларусi".

Хаця ў той жа час, спадар Якаўлеўскi мяркуе, што для Еўрасаюзу галоўнае не колькасць апазiцыйных кандыдатаў, якiя пройдуць у парламент, а тое, як праходзiць сам перадвыбарны працэс. На думку журналiста, выбары ўжо сёння нельга лiчыць дэмакратычнымi. Аднак адносiны Беларусi i Еўрасаюзу - прагматычныя. Таму вынiк можа быць непрадказальным.

Раман Якаўлеўскi: "На прызнанне выбараў могуць паўплываць iншыя абяцанкi ўлады. Я маю на ўвазе латэнтны, скрыты працэс прыватызацыi Беларусi. Вось, калi пэўны доступ да беларускага рынку Еўрапейскiх бiзнес-структур, як абяцае Лукашэнка, будзе, то вiдавочна i прызнанне".

Палiтычны аглядальнiк польскай "Газеты выборчай" Вацлаў Радзiвiновiч лiчыць, што байкатуючы выбары, апазiцыя ставiць Еўропу ў вельмi складанае становiшча.

Вацлаў Радзiвiновiч: "Гэта толькi паставiць Еўропу ў вельмi цяжкае становiшча. Глядзiце. Мы хацелi зрабiць проста тэст. Хацелi зрабiць праверку на вашывасць. А нам нават не далi такой магчымасцi. Але не з-за ўчынку спадара Лукашэнкi, а толькi з-за неразумнага, немудрага ўчынку самой апазiцыi".

Спадар Радзiвiновiч таксама думае, што галоўнае не колькасць апазiцыi, якая пройдзе ў парламент, а сама перадвыбарная кампанiя: доступ апазiцыйных кандыдатаў да СМI, падыход праваахоўных органаў да кандыдатаў, фармiраванне выбарчых камiсiяў, падлiк галасоў. Канечне, казаць пра цалкам дэмакратычныя выбары нельга ўжо. Але Еўропа будзе глядзець хаця б на адносную дэмакратычнасць у параўнаннi з мiнулымi выбарамi.

Вацлаў Радзiвiновiч: "Нават пры ўсiм жаданнi дэмакратычных выбараў не атрымаецца, таму што няма структураў, няма партыяў, няма свабодных СМI. А без гэтага ўсяго пра дэмакратычныя выбары казаць нельга".

Аднак, калi апазiцыйных кандыдатаў будзе менш за дзесятак, гэта будзе проста смешна. Хаця б 10-15 чалавек - гэта крытычная маса, лiчыць Вацлаў Радзiвiновiч:

"Калi б прайшоў адзiн, то гэта, канечне, смешна. I гэта проста адмашка. Але якая крытычная маса - гэта ўжо вырашаць Еўропе. Але я думаю, што казаць пра штосьцi можна будзе толькi на ўзроўнi 10-15 чалавек ад апазiцыi. Не павiнна быць менш".

У той час, калi палiтычныя аглядальнiкi не могуць упэўнена сказаць, цi прызнае Еўрасаюз беларускiя выбары, старшыня партыi БНФ Лявон Баршчэўскi аўтарытэтна заявiў, што Еўропа ўжо рыхтуе хаця б частковае прызнанне парламенцкiх выбараў.

Лявон Баршчэўскi: "Сёння я афiцыйна заяўляю, што вельмi ўплывовыя колы Захаду рыхтуюць, хай сабе абмежаванае, прызнанне Палаты Прадстаўнiкоў, як легетымнага органа, з якiм будуць пашыраныя кантакты пасля гэтых так званых выбараў 28-га. На жаль, гэтая лiнiя знайшла прыхiльнiкаў у Беларусi".

Мiж тым, Злучаныя Штаты нават не збiраюцца чакаць вынiкаў выбараў i адменяць некаторыя санкцыi яшчэ да 28 верасня. Пра гэта ў iнтэрв"ю Еўрарадыё паведамiў намеснiк памочнiка дзяржсакратара ЗША Дэвiд Меркел:

"Мы збiраемся зрабiць дадатковыя крокi ў кiрунку адмены санкцый яшчэ да парламенцкiх выбараў. А пасля, калi будзе прагрэс, мы паглядзiм, што можна будзе зрабiць дадаткова".

Выкананне ўмоваў для прызнання выбараў:

Доступ апазiцыйных кандыдатаў да СМI
+Дастатковая колькасць незалежных СМI-Станоўчы падыход праваахоўных органаў да кандыдатаў+Дастаковая колькасць апазiцыi ў выбарчых камiсiях-Справядлiвы падлiк галасоў?Апазiцыя ў парламенце?Доступ да беларускага рынку Еўрапейскiх бiзнес-структур+





Первоисточник: Еўрапейскае радыё для Беларусі
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрарадыё вырашыла даведацца, што для Еўропы значаць "дэмакратычныя выбары" i па якiх крытэрах Еўрасаюз будзе вырашаць, што выбары дэмакратычныя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика