Нязначна пацяплее толькi на наступным тыднi
У блiжэйшыя выхадныя характар надвор’я амаль не зменiцца: тэрыторыя Беларусi будзе знаходзiцца пад уплывам Чарнаморскага цыклона, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.
Таму ў пятнiцу i суботу будзе даволi дажджлiва. Тэмпература паветра ўначы 4—10, удзень 8—14 градусаў. У нядзелю ўначы ападкi будуць назiрацца паўсюдна, а вось удзень — толькi месцамi. Тэмпература паветра ўначы 5—11, удзень — 10—16 цяпла. У першыя два днi наступнага тыдня ўзмоцнiцца ўплыў скандынаўскага антыцыклона, якi адцiсне зону дажджоў у паўднёвыя раёны Беларусi, дзе i будуць назiрацца ападкi. Тэмпература паветра ўначы 5—10, удзень 10—17 цяпла. Згодна з доўгатэрмiновымi прагнозамi, iстотнага паляпшэння надвор’я на наступным тыднi пакуль не прадбачыцца. Первоисточник: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У блiжэйшыя выхадныя характар надвор’я амаль не зменiцца: тэрыторыя Беларусi будзе знаходзiцца пад уплывам Чарнаморскага цыклона, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.Таму ў пятнiцу i суботу будзе даволi дажджлiва.
|
|