Мікалай Прасталупаў: "Сусветны крызiс на кошт мiнскiх кватэр можа паўплываць толькi ўскосна&quo
Мікалай Прасталупаў: "Сусветны крызiс на кошт мiнскiх кватэр можа паўплываць толькi ўскосна"
Крызiс iпатэчных неплацяжоў у ЗША пацягнуў за сабой сёння праблемы лiквiднасцi заходнiх банкаў i банкруцтва асобных страхавых кампанiй Амерыкi i Еўропы. Сусветны фiнансавы абвал ужо балюча ўдарыў па рынку нерухомасцi ЗША, дзе элiтная нерухомасць патаннела амаль у два разы. Пэўныя эканамiсты прагназуюць, што сусветны "чорны аўторак" прывядзе да патаннення жылля i ў Еўропе, а потым, магчыма, i ў нашай краiне... Старшыня Савета Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" Мiкалай Прасталупаў лiчыць, што кватэры ў Мiнску могуць iстотна патаннець у тым выпадку, калi ў сталiцы будзе будавацца сапраўды шмат жылля для розных сацыяльных катэгорый. Сабекошт квадратнага метра жылля ў камерцыйных забудоўшчыкаў складае цяпер 1000—1200 долараў. Істотнае павелiчэнне прапаноў новага жылля па прымальных цэнах абавязкова адаб’ецца i на кошце кватэр на другасным рынку жылля. лiчыць, што кватэры ў Мiнску могуць iстотна патаннець у тым выпадку, калi ў сталiцы будзе будавацца сапраўды шмат жылля для розных сацыяльных катэгорый. Сабекошт квадратнага метра жылля ў камерцыйных забудоўшчыкаў складае цяпер 1000—1200 долараў. Істотнае павелiчэнне прапаноў новага жылля па прымальных цэнах абавязкова адаб’ецца i на кошце кватэр на другасным рынку жылля.На думку Мiкалая Прасталупава, сусветны фiнансавы крызiс не можа стаць першапрычынай рэзкага патаннення жылля ў Беларусi. Сусветны крызiс можа паўплываць на рынак жыллёвай нерухомасцi нашай краiны толькi ўскосна, у выпадку, калi, напрыклад, пагоршыцца эканамiчная сiтуацыя ў краiне, што адпаведна прывядзе да знiжэння плацежаздольнасцi радавых грамадзян. Спадар Прасталупаў лiчыць, што так моцна сусветны крызiс не можа ўдарыць па кiшэнях беларусаў, бо ў нас iснуе самадастатковая эканомiка, у якой прысутнiчае невялiкая колькасць запазычаных фiнансавых сродкаў. Разам з тым сёння ў чэргах маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у Мiнску налiчваецца каля 220 тысяч сем’яў. За год у сталiцы рэгiструецца больш за 7 тысяч здзелак па куплi-продажы жыллёвай нерухомасцi. Вiдавочна, што другасны рынак жылля ў Мiнску нават часткова не вырашыць праблему чаргавiкаў. Кiраўнiк Беларускай асацыяцыi "Нерухомасць" упэўнены, што тэндэнцыя на невялiкае падаражэнне другаснага жылля ў Мiнску будзе працягвацца да сярэдзiны снежня. Як будуць паводзiць сябе жыллёвыя цэннiкi надалей, залежыць галоўным чынам не ад наступстваў фiнансавага крызiсу, а ад актывiзацыi будаўнiчых структур па лiнii масавага долевага будаўнiцтва. Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Крызiс iпатэчных неплацяжоў у ЗША пацягнуў за сабой сёння праблемы лiквiднасцi заходнiх банкаў i банкруцтва асобных страхавых кампанiй Амерыкi i Еўроп |
|