Свята ў завоссі
Свята ў завоссі
"Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў..." (Адам Мiцкевiч) У мiнулую суботу на радзiме Адама Мiцкевiча прайшло свята паэзii, прысвечанае 210-годдзю з дня нараджэння паэта. Завоссе сустрэла гасцей дажджом i холадам i гэта паўплывала на ўсю ўрачыстасць. I тым не меней людзей прыехала шмат — аўтобусы i легкавушкi ўздоўж дарогi расцягнулiся на сотнi метраў. Сядзiбныя будынкi наноў перакрылi, а экспазiцыя папоўнiлася новымi экспанатамi: гаспадары да свята падрыхтавалiся грунтоўна. Перад прысутнымi выступiлi прадстаўнiкi мясцовай улады, Саюза пiсьменнiкаў Беларусi, Мiнiстэрства культуры... Гучалi вершы Адама Мiцкевiча на польскай, беларускай, лiтоўскай i рускай мовах, а яшчэ сярод прысутных можна было ўбачыць удзельнiкаў свята ў старадаўнiх шляхецкiх строях... Уздоўж алеi расклалi свае вырабы народныя майстры, а паводдаль паставiла палаткi мясцовая спажыўкааперацыя — у гэтым плане ўсё было як на мерапрыемствах, дзе збiраецца народ адпачыць i павесялiцца. Калi б стаяла сонечнае надвор’е, то песнi i танцы ўспрымалiся б зусiм iнакш, чым пад дажджом i ветрам, а гэта падказала, што ў Завоссi неабходна мець хоць нейкi летнi павiльён цi навес, дзе маглi б сабрацца людзi ў непагадзь. — I хоць надвор’е сёння не спрыяе святу — нас сабраў i аб’яднаў Адам Мiцкевiч, — сказаў у сваёй прамове генеральны консул Польшчы ў Брэсце Яраслаў Ксёнжык. Хацелася б, каб свята паэзii ў Завоссi праводзiлася не толькi на юбiлеi, але i штогод. ...Пабылi ў Завоссi, а затым зазiрнулi ў Крошын да Паўлюка Багрыма. За савецкiм часам, калi, здавалася б, iдэалагiчны цiск быў сур’ёзны, Днi паэзii ў Крошыне праводзiлiся рэгулярна, а сёння што нашым творцам перашкаджае сабрацца? Прыйшоў у Завоссе новы дырэктар i жыццё там ускалыхнулася. Будзем спадзявацца, што сёлетняе свята паэзii на радзiме Адама Мiцкевiча — толькi пачатак. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулую суботу на радзiме Адама Мiцкевiча прайшло свята паэзii, прысвечанае 210-годдзю з дня нараджэння паэта. Завоссе сустрэла гасцей дажджом i хол
|
|