...
...
У ДТЗ у Лепельскiм раёне загiнулi два чалавекi. Вадзiцель "Волгi" выехаў на паласу сустрэчнага руху, сутыкнуўся з ЗІЛам, пасля гэтага легкавая машына загарэлася. Вадзiцель "Волгi" i мiнчанiн 1954 г.н., якi ехаў з iм, загiнулi. Пасол Арменii ў Беларусi Алег Есаян выказаў заклапочанасць скарачэннем паставак армянскiх каньякоў у Беларусь. На яго думку, Арменiя гатовая павялiчыць пастаўкi ў 10 разоў. Група аршанскiх камерсантаў падазраецца ў абнаяўцы праз падстаўныя фiрмы буйных грашовых сум. Упраўленнем Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Вiцебскай вобласцi ўзбуджана крымiнальная справа. Аб’яднаўшыся ў арганiзаваную групу, падазроныя зарэгiстравалi на падстаўную асобу прыватнае ўнiтарнае прадпрыемства i аказвалi суб’ектам гападарання паслугi па незаконным пераводзе безнаяўных грашовых сродкаў у наяўныя. Даход групы ад незаконнай прадпрымальнiцкай дзейнасцi склаў Br8,5 млрд. Першы хуткасны трамвай плануецца пусцiць у Мiнску ў 2011 годзе. Для гэтага ў сталiцы будзе пабудаваная новая трамвайная лiнiя, якая звяжа цэнтр з Серабранкай. Першая чарга праекта распрацаваная. Лiнiя пройдзе па праспекце Ракасоўскага на ўчастку ад вулiцы Пляханава да Якубава (да разваротнага кальца трамваяў). Па другiм участку (ён звяжа вулiцы Пляханава i Кастрычнiцкую) пакуль iдуць праектныя работы. Рэалiзацыя праекта ацэньваецца ў суму не меней за Br50 млрд. Балгарскiя бiзнэсмены прапанавалi стварыць у Магiлёве сучасны завод па выпуску натуральнага вiна. На думку балгарскiх вiнаробаў, у магiляўчан ёсць вопыт i квалiфiкаваныя кадры, а ў балгарскага боку — сучасныя тэхналогii i натуральная сыравiна. Прапанова датычыцца выкупу Магiлёўскага вiнзавода i iнвеставанне ў яго поўнае тэхпераўзбраенне каля 1,5 млн еўра. Гэта дало б магчымасць выпускаць якаснае натуральнае сухое, паўсухое, паўсалодкае вiнаграднае вiно. У сталiцы Украiны ўвялi мараторый на высечку дрэў, якiм больш за 60 гадоў. Зараз для таго, каб высекчы такое дрэва, патрэбны дазвол мэра Кiева. Такi дазвол можа быць выдадзены толькi ў крайнiм выпадку — для сацыяльных патрэбаў горада. Пры гэтым за паслугу трэба выкласцi кругленькую суму — да 15 тыс грыўняў. Плацiць давядзецца i за больш маладыя дрэвы: да 20 тыс. грыўняў — за 20-гадовае i да 50 тыс. — за насаджэннi, якiм ад 20 да 60 гадоў. Сума залежыць i ад месцазнаходжання дрэва. Буйны крадзеж у суме $20 тыс. з дапамогай iнтэрнэту здзейснiў 20-гадовы жыхар Скiдаля. Ён стварыў у сетцы англамоўны сайт пад выглядам iнвестыцыйнай кампанii, нiбыта зарэгiстраванай у ЗША. Заманьваючы клiентаў высокiмi працэнтнымi стаўкамi, ён шляхам безнаяўных пераводаў украў грошы i асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волi. А хакер з Ваўкавыска, таксама за камп’тарныя злачынствы, асуджаны да 5 гадоў абмежавання волi з выплатай пацярпелым Br4 млн. ПОЎНЫ АБЗАЦ Нямецкая прадуктовая кампанiя Tеgut павышае якасць сваёй прадукцыi з дапамогай класiчнай музыкi. Кожную ранiцу ў цэхах па вытворчасцi экалагiчна чыстых сасiсак спецыяльна запрошаны квартэт музыкаў грае мелодыi Моцарта i Бетховена. Па словах кiраўнiка кампанii, класiчная музыка паляпшае смакавыя якасцi мяса. На яго думку, гарманiчныя гукi аказваюць уздзеянне на працэсы вытрымкi. Аналагiчныя прыёмы выкарыстоўваюцца ў вытворчасцi вiна.Джэймс i Лiза Мастэрс, сямейная пара са штата Каларада, плануюць падаць супраць уладаў iск за загiнулыя раслiны канопляў. Палiцыя забрала ў iх 36 раслiн па падазрэннi ў незаконным вырошчваннi i планах па распаўсюджаннi канопляў. Як высветлiлася ў ходзе разбору, абодва Мастэрсы мелi прадпiсанне ад урачоў на ўжыванне марыхуаны ў медыцынскiх мэтах. Падазрэннi наконт iх узнiклi з-за таго, што яны не зарэгiстравалiся патрэбным чынам у лiку асобаў, якiм дазволена вырошчванне канопляў. Пасля таго, як абвiнавачваннi былi знятыя, iм вярнулi раслiны, але без належнага догляду тыя загiнулi. Пацярпелыя звярнулiся па кампенсацыю сваiх стратаў, якiя яны ацанiлi ў 200 тыс. долараў, але атрымалi адмову. Тады яны i вырашылi звярнуцца ў суд. У Кiтаi шпак майна прымусiў замаўчаць двух папугаяў, навучыўшыся па-кацiнаму мяўкаць. Па словах уладальнiка птушак, дробнага лавачнiка, спачатку ён набыў шпака i навучыў яго гаварыць па-кiтайску, каб прыцягнуць пакупнiкоў у сваю крамку. Потым гандляр купiў двух папугайчыкаў i размясцiў iх клетку побач з майнай. Папугайчыкi аказалiся надзвычай балбатлiвымi i вельмi злавалi шпака. З цягам часу птушка звярнула ўвагу на тое, што пры мяўканнi суседскай кошкi папугаi змаўкаюць i паводзяць сябе цiха. Гаспадар быў вельмi здзiўлены, калi выявiў, што шпак навучыўся iмiтаваць кацiнае мяўканне. З той пары шпак перастаў размаўляць, а толькi мяўкае, калi папугаi надта разыдуцца, i гэты прыём выдатна дзейнiчае ў выхаваўчых мэтах.
Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ДТЗ у Лепельскiм раёне загiнулi два чалавекi. Вадзiцель "Волгi" выехаў на паласу сустрэчнага руху, сутыкнуўся з ЗІЛам, пасля гэтага легкав
|
|