21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Засумавалі па турме?

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Засумавалі па турме?

Вечарам да пенсiянера, якi жыве на хутары Палiнава ў Пружанскiм раёне, адсунуўшы засаўку, залезлi двое. Напачатку яны старога збiлi, затым забралi мех цукру, рогi аленя i пайшлi ў цемру.

Следства ўстанавiла, што ў хаце пенсiянера пабывала двое жыхароў вёскi Куплiн, якiя ўжо адсядзелi тэрмiн за рабаванне.

Абдурыў

Дырэктара аднаго Брэсцкага прыватнага прадпрыемства схапiлi за руку, калi ён падчас куплi-продажу нерухомасцi незаконна завалодаў 28 мiльёнамi 510 тысячамi рублёў беспрацоўнага.

Дырэктара арыштавалi, але адкуль у беспрацоўнага такiя грошы?

Не разбагацелi

У Маларыце, каля бара па вулiцы Лермантава, на жыхара райцэнтра напалi двое i забралi ўсё, што было пры пацярпелым — барсетку з рублямi i доларамi, мабiльны тэлефон. І хоць сума нарабаванага аказалася не надта вялiкай — усяго 314 тысяч — рабаўнiкоў затрымалi i завялi крымiнальную справу.

Калi цёмна i няма флiкераў

Каля пасёлка Мухавец, што ў Брэсцкiм раёне, на аўтатрасе Брэст — Макраны жыхар пасёлка на сваiм БМВ-520 зрабiў наезд на чалавека — беспрацоўнага з Брэста.

Дарога была неасветленая, а загiнулы чамусьцi сядзеў на праезнай паласе.

Па той жа прычыне загiнуў i жыхар вёскi Краглевiчы Iвацэвiцкага раёна. Пенсiянер iшоў па неасветленаму ўчастку дарогi i на iм не было флiкераў. Вадзiцелi былi цвярозыя.

Сымон Свiстуновiч.

КВЗ — у калонiю, асуджаных — у тэатр!

Зборная Беларускага КВЗ у Вiцебску трапiла за... дрот. Вясёлыя i знаходлiвыя па ўласным шчырым жаданнi пазбавiлiся на дзень волi, бо выступалi перад выхаванцамi мясцовай папраўчай калонii № 1. У якасцi падтрымкi на акцыю запрасiлi прыехаць спявачку Ўладу, групы "Дразды" i "Тяни-Толкай". Незвычайныя гастролi адбылiся пад эгiдай творчай акцыi "Восеньскi марафон". У розны час у ёй бралi ўдзел такiя "зоркi", як Ларыса Грыбалёва, Уладзiмiр Ухцiнскi i iншыя.

— Мы спадзяёмся, што нашы выступленнi дапамогуць так званаму "спецыяльнаму кантынгенту" паглядзець на свет iншымi вачыма i вярнуцца на волю дастойнымi людзьмi, — кажа самы "вопытны" ўдзельнiк КВЗ Аляксей Жук, на рахунку якога ўжо пятая "ходка" ў зону.

У самой выхаваўчай калонii № 1 ёсць свае таленты, якiм па сiлах выступленне i на прафесiйных сцэнах . У прыватнасцi, "каланiстаў" запрасiлi выступiць на малой сцэне Нацыянальнага акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя Якуба Коласа. Напрыканцы верасня маладыя асуджаныя тут выступяць перад студэнтамi вiцебскiх ВНУ. Пакажуць спектакль "Вяртанне" па матывах "Маленькага прынца" Экзюперы. Цiкава, што непасрэднае дачыненне да пастаноўкi маюць i жанчыны. Рэжысёр — прафесiйная актрыса Нiна Абухова працуе у "коласаўскiм" тэатры. А адзiную жаночую ролю iграе намеснiк дырэктара на навучальна-выхаваўчай рабоце вячэрняй школы № 26, што пры калонii, Алена Краўцова. Такiм чынам "начальства" становiцца духоўна блiжэй да выхаванцаў.

Добра, што начальнiк калонii падпалкоўнiк Аляксандр Гаралёў асабiста падтрымлiвае ўсе цiкавыя пачынаннi. I конкурсы снежных фiгур праводзяцца, i турнiры па шахматах i шмат чаго iншага.

Аляксандр ПУКШАНСКI.   Прызнаўся Тры гады праляжаў у каналiзацыйнай яме ў Баранавiчах труп жанчыны, якая знаходзiлася ў рэспублiканскiм вышуку за ўхiленне ад выплаты сродкаў на ўтрыманне дзiцяцi.Мiлiцыя высветлiла, што ў чэрвенi 2005 года жанчыну падчас скандалу некалькi разоў ударыў сужыцель i пайшоў з хаты. Калi ён вярнуўся праз два днi, жанчына была мёртвая. Убачыўшы гэта, сужыцель вырашыў замесцi сляды.   Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарам да пенсiянера, якi жыве на хутары Палiнава ў Пружанскiм раёне, адсунуўшы засаўку, залезлi двое. Напачатку яны старога збiлi, затым забралi мех
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика