21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чаравікі

26.08.2009 10:29 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чаравікі

У самым пачатку васьмiдзесятых гадоў мiнулага стагоддзя ў мяне ў выдавецтве "Мастацкая лiтаратура" выйшаў першы зборнiчак вершаў. Тады, уласна кажучы, гэта было адзiнае дзяржаўнае выдавецтва, дзе выдавалiся кнiгi паэзii. У тым жа годзе выйшла i першая кнiга Ірыны Багдановiч, якая сёння — вядомы лiтаратар, навуковец. А тады нас запрасiлi зняцца на Беларускiм тэлебачаннi. Вядучы праграмы Рыгор Барадулiн вывеў нас у прыемны мiнскi сквер, што ля танка, якi стаiць каля Дома афiцэраў. Мы сядзелi на лавачцы, чыталi свае вершы. Спынялiся выпадковыя людзi, слухалi, глядзелi, як нас запiсваюць на тэлекамеру. Прызнаюся, на дзяўчыну з прыгожымi вачыма глядзелi больш. Ды i вершы яе гучалi, вiдаць, лепш. А называлася яе першая кнiжачка — "Чаравiкi дзяцiнства". Назва па тым часе вельмi нязвычная, але гучная, кранальная. Паэтэса адышла ад звыклых у тыя часы нормаў, падала сваю паэзiю па-жаноцку тонка. I прагучала гэта выдатна. Я са сваiмi рубленымi фразамi быў грубаватым. Ну што ж, мужчына застаецца на экране заўсёды на другiм плане. Хаця пасля той перадачы была мне ад кiраўнiцтва тэлеканала прапанова стаць дыктарам. Быў малады, яшчэ не сiвы, з добрым валоданнем нашай мовай...

Такiм чынам, чаравiкi.

А што iм папярэднiчала? Лапцi. Самы надзейны яшчэ i ў пачатку ХХ стагоддзя абутак селянiна. Лапцi плялiся з лыка, бяросты, вяровак. Лапаць, зразумела, быў прыкметай беднасцi i пэўнай адсталасцi людзей. Лапцi сёння шчодра вывешваюць у этнаграфiчных музеях, як напамiнак аб былой беднасцi селянiна. Ды што селянiна. У нейкага генерала, у яго ваенных мемуарах прачытаў, што яшчэ ў дваццатыя гады чырвонаармейцы i iх камандзiры хадзiлi ў лапцях. I вось маршыруе па вулiцы рота. Сустракаецца вялiкая лужына. I падаецца каманда: "Мачыць лапцi". Рота дружна топчацца па лужыне, бо лапцям патрэбна была вiльгаць, каб яны не рассыхалiся, не трэскалiся.

I нават сёння пра адсталага, некультурнага чалавека гавораць — лапаць. А ёсць жа i ўстойлiвыя народныя выразы:

Абуць у лапцi — падмануць у нечым чалавека, зрабiць яго недарэкай, якi так нiчога i не зразумеў.

— падмануць у нечым чалавека, зрабiць яго недарэкай, якi так нiчога i не зразумеў.

На лапцi не аб’ехаць — тут ужо насмешка да твайго, напрыклад, невялiкага ўчастка зямлi.

— тут ужо насмешка да твайго, напрыклад, невялiкага ўчастка зямлi.

Плесцi кашалi з лапцямi — так, плялiся i кашалi адначасова з лапцямi, але ў кашалях-кошыках насiлi нешта каштоўнае, а лапцi сведчылi якраз аб нястачы.

— так, плялiся i кашалi адначасова з лапцямi, але ў кашалях-кошыках насiлi нешта каштоўнае, а лапцi сведчылi якраз аб нястачы.

Гэта ў нас, славян. А яшчэ старажытныя грэкi мелi абутак — сандалi. Драўляная альбо скураная падэшва без абцасаў, якая мацавалася да нагi раменьчыкамi. Грэчаскае — sаndаliоn. Ад iх у нашай мове ёсць сандалеты — лёгкiя летнiя туфлi, якiя вельмi любяць i сёння адпачываючыя i на берагах паўднёвых мораў, i на берагах родных нам азёр i рэк. Але ж ёсць гэтай простай рэчы i чыста беларуская, паўзабытая назва — абутак з падвязанай на раменьчыках падэшвай нашы продкi называлi пасталамi. Ёсць i туфаль альбо пантофля, памяншальна гэта гучыць — туфлiк.

Просценькiя сандалецiкi былi нашым абуткам у дзяцiнстве. Бегалi мы ўвесь летнi час басанож. А вось выйсцi з бацькамi ў горад, як гаварылася, сфатаграфавацца цi прайсцiся па крамах — тут абавязкова i хлопчыкаў, i дзяўчынак прымушалi мыць ногi, апраналi шкарпэткi i сандалiкi.

Блiзкiя да iх i пантофлi — дамашнiя туфлi таксама без заднiкаў. Ды не толькi для дамашняга, хатняга ўжытку. Упершыню з гэтым сутыкнуўся ў музеях Санкт-Пецярбурга, тады ён называўся Ленiнградам, там, каб прайсцi па залах, трэба было на свой абутак надзяваць спецыяльныя пантофлi.

Усе мы ведаем, а хто i ўдала на вяселлях, iншых урачыстасцях танцуе "Лявонiху". Прызнаюся, i я неабыякавы да гэтага танца. Хоць i ўнучка ўжо ў школу ходзiць. Зайграе музыка — iмкнуся ў скокi. А калi яшчэ хто заспявае:

А Лявонiху Лявон палюбiў.

Лявонiсе чаравiчкi купiў;

Лявонiха, душа ласкавая,

Чаравiчкамi паляскiвала.

Тут ужо нiяк не ўтрымацца.

Мне расказваў бацька, як у вераснi 1939-га яны сустракалi першы прыход чырвонаармейцаў у нашу вёску. Iх, чырвонаармейцаў, сустракалi гасцiнна, частавалi каўбасамi, салам. Чырвонаармейцы недаверлiва адносiлiся да тоўстага сялянскага сала, лiчылi, што яно склеенае з розных кавалкаў. А маладыя вясковыя хлопцы дзiвiлiся таму, што ў чырвонаармейцаў, вайсковых людзей, няма ботаў. Замест гэтага — чаравiкi i абмоткi. Да гэтага яны ў польскiх салдат бачылi толькi боты. Якiя ж чаравiкi насiлi чырвонаармейцы: высокiя, вышэй шчыкаладкi, скураныя, на шнурках. А вышэй чаравiка абмотка — палоска звычайнай матэрыi, якой абмотвалася нага ад чаравiка i да калена.

Я ў сваiм салдацтве, зразумела, насiў ужо боты. Кiрзачы былi важкiмi, нязноснымi. Кожную ранiцу у iх тры кiламетры прабежкi, а потым на палiгоне да дваццацi кiламетраў бегатнi. I вось надараецца выхадны, атрымлiваеш звальненне на паўдня ў горад. I разам з параднай формай атрымлiваеш чаравiкi. Яны таксама не лакавыя, скураныя, нават грубаватыя. Ды толькi пасля ботаў нага ў iх лёгкая, лiтаральна лётае. Iдзеш — не адчуваеш пад сабою ног. Многiя мае сябры, якiя служылi ў такiх часцях, дзе i звальненняў не было, якiя два гады ведалi толькi боты на нагах, на танцах, пасля службы, скардзiлiся на лёгкасць чаравiкаў — не так нага выступае.

Што ж да абмотак — гэта была пэўная эканомiя скуранога матэрыялу. Беднавата жыла тагачасная Расiя, нездарма яе салдаты дзiвiлiся тоўстаму заходнебеларускаму салу. А ўспомнiлася тут i з Кузьмы Чорнага, яго поўны збор твораў, захоўваю здаўна:

"Моцна грукаючы чаравiкамi па мёрзлай зямлi, iшла рота чырвонаармейцаў."

Увогуле ж па-руску чаравiк — ботинок. Слова гэта паходзiць з французкай мовы, азначае паўбоцiк з кароткiмi поратымi халяўкамi на зашпiльках, завязках або гумiлястыцы.

Гуляючы на ўзлессi, у травяным лузе мы ўсё радзей сустракаем прыгожую раслiну, якая так i называецца — чаравiчак цi яшчэ венерын чаравiчак. Гэта распаўсюджаны ў свеце вiд пад агульнай назвай Сурriреdium. На Беларусi iх два — Чаравiчак сапраўдны, зязюлька i Чаравiчак плямiсты.

У нашай мове ёсць яшчэ некалькi назваў чаравiкоў.

Напрыклад, камашы. Так называлi мужчынскiя чаравiкi, туфлi, першапачаткова яны былi з гумавымi ўстаўкамi па баках, без шнуркоў. У нашай мясцовасцi iх яшчэ называлi гамашы. Гэта лiчылася адзнакай iнтэлегентнасцi — надзець гамашы. Вось як у Лупсякова:

"Зайшоў мужчына, з выгляду вясковы iнтэлiгент — у шэрым адпрасаваным касцюме, у блiскучых гамашах i белай саламянай кепцы".

А былi ж яшчэ i галёшы — гумавы абутак, якi адзяваўся паверх iншага абутку для засцярогi ад гразi, вады. Сённяшняя моладзь пра галёшы не ведае. А ў спектаклi па п’есе Янкi Купалы "Паўлiнка" пан Быкоўскi вызначаўся менавiта гэтым: фацэтна здымаў пры ўваходзе ў хату мяркуемых цесця i цешчы з чаравiкоў галёшы.

Не дапамагло.

Ёсць i адпаведныя народныя выразы.

Пасадзiць у галёш — зрабiць чалавека нiякаватым, у нечым абразiць яго, не даць праявiць сваю годнасць.

— зрабiць чалавека нiякаватым, у нечым абразiць яго, не даць праявiць сваю годнасць.

Сесцi ў галёш — апынуцца ў сiтуацыi, калi ты сам стаў вiнаватым перад людзьмi, пасмяяўся з сябе.

— апынуцца ў сiтуацыi, калi ты сам стаў вiнаватым перад людзьмi, пасмяяўся з сябе.

Што ж да чаравiкаў, то стоптваем мы iх за жыццё вельмi шмат. I па сваiх будзённых справах. I на святах, калi надзяваем лепшыя, часам нават лакавыя. Няхай жа будзецца i топчацца. Абы на радасць i на весялосць.

Алесь Касцень.

г. Паставы.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У самым пачатку васьмiдзесятых гадоў мiнулага стагоддзя ў мяне ў выдавецтве "Мастацкая лiтаратура" выйшаў першы зборнiчак вершаў. Тады, улас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика