Для паляўнічых пакуль адны дазволы, для рыбаловаў — хутка забароны
Для паляўнічых пакуль адны дазволы, для рыбаловаў — хутка забароны
У адпаведнасцi з Правiламi вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання, з 1 кастрычнiка па 15 снежня будзе дазволена загоннае паляванне на капытных паляўнiчых жывёл: лася, высакароднага аленя, дзiка, еўрапейскую казулю. Здабываць можна будзе жывёл любога полу i ўзросту, акрамя свiнаматак, важакоў статку — з засады, з падыходу, у тым лiку i з паляўнiчымi сабакамi. З 1 кастрычнiка па 31 снежня будзе доўжыцца восеньска-зiмовы сезон палявання на бабра i выдру, а з першай суботы па апошнюю нядзелю кастрычнiка будзе дазволена здабыча зайца-беляка i зайца-русака для ўладальнiкаў дыпламаваных сабак, як удакладнiлi нам у Мiнлясгасе. Па 30 верасня будзе працягвацца летне-восеньскi сезон палявання на дзiка, трафейных i селекцыйных самцоў казулi. Паляўнiчыя яшчэ маюць шмат часу для здабычы вадаплаўнай i балотнай дзiчыны, перапёлкi, вальдшнэпа, галубоў шызых i вяхiра — сезон палявання будзе доўжыцца да 14 снежня. З першай суботы верасня дазволена паляванне на рабчыка, шэрую курапатку. Здабываць можна асобiнаў любога ўзросту i полу з падыходу, з засады, з падманьваннем. Што да рыбаловаў, дык iм, згодна з Правiламi вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства, з 1 кастрычнiка па 15 красавiка будзе забаронена прамысловая лоўля рыбы на зiмавальных ямах. З 15 кастрычнiка па 15 лiпеня будзе дзейнiчаць забарона на лоўлю вузкапалага рака. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасцi з Правiламi вядзення паляўнiчай гаспадаркi i палявання, з 1 кастрычнiка па 15 снежня будзе дазволена загоннае паляванне на капытных пал |
|