Хiт сезона — сукенка
Хiт сезона — сукенка
Модныя дамы ў адзiн голас сцвярджаюць, што гэтай восенню нам нiяк не абысцiся без сукенкi. Мадэлi могуць быць самыя розныя: ад маленькай чорнай да рознакаляровай доўгай. Падпярэзвайце iх раменьчыкамi i насiце з туфлямi, каляровымi калготкамi i сумкай з засцежкай-"пацалуначкам". Самыя актуальныя фасоны спаднiц — "аловак" i шатландскi кiлт, даўжыня — крыху нiжэй за калена. Шаўковую блузку з шалiкам-бантам апранайце з расклёшанымi джынсамi, махеравы джэмпер — са штанамi-дудачкамi. Палiто выбiрайце са скуры, драпу цi балонi. Дызайнеры абяцаюць, што яркiя фарбы застануцца ў модзе, аднак самымi актуальнымi будуць чорны, бэжавы, бэзавы i шэры колеры. Пол Смiт раiць 2. Махеравы джэмпер насiце з вузкiмi штанамi, а махеравую сукенку — са скураным рэменем. 3. Смела спалучайце ў адным уборы палоску i кветкавы ўзор. 4. Маленькая чорная сукенка — лепшы варыянт для вячэрняга выхаду 5. Асаблiвую актуальнасць набываюць касынкi i ваўняныя капелюшы-панамы. Дольчэ i Габана раюць 1. Бярыце прыклад з англiйскай каралевы: касцюм-двойка, плашч-макiнтош i хустка. 2. Не бойцеся спалучаць шатландскую клетку i "турэцкi агурок". 3. Набывайце сукенкi i спаднiцы нiжэй за калена. 4. Насiце джынсы клёш, сарочку — запраўленую ў джынсы, туфлi — на шырокiм абцасе. 5. Выбiрайце строгiя блузкi з каўняром-бантам. Данатэла Версачэ раiць 1. Насiце рэчы чорнага i сiняга колераў — гэта вельмi модна. 2. Хiт сезона — 15-сантыметровая шпiлька на невялiкай платформе. 3. Прытрымлiвайцеся правiла: калi топы i сукенкi з тканiны з малюнкам, то сiлуэт — трапецыя. 4. Купiце палiто з кароткiмi рукавамi з фарбаванага футра, яно проста незаменнае для вячэрняга выхаду ў свет. 5. Строгую спаднiцу-аловак дапоўнiце асiметрычным топам. Карл Лагерфельд (модны дом Сhаnеl) раiць 1. Чорны i белы — галоўныя колеры сезона. 2. Даўжыня i тканiна спаднiц могуць быць самымi рознымi — ад джынсавых мiнi да цвiдавых максi. 3. Неабходныя аксесуары: брошка i чорна-белыя туфлi з раменьчыкам. 4. Дапоўнiце строгi ўбор рэменем з пражкай, упрыгожанай камянямi. 5. Удзень насiце чорную сукенку-сарафан на бэжавую блузку, увечары змянiце гэты строй на маленькую чорную сукенку. Джон Гальяна раiць 1. Выкарыстоўвайце аб’ёмныя каралi для стварэння небанальнага вобраза. 2. Яркi колер (ружовы, бiрузовы, аранжавы, бардовы) таксама актуальны. 3. Дапоўнiце ўльтрамодныя ўсходныя шаравары залацiстым топам цi жакетам складанага крою. 4. Сукенкi выбiрайце з занiжанай талiяй цi са спаднiцай гадэ. 5. Заўсёды старайцеся насiць высокiя абцасы. Майкл Корс раiць 1. Кожны раз, выходзячы з дому, пытайцеся ў сябе: цi ёсць на мне што-небудзь бэзавае, шэрае цi бэжавае? Адказам заўсёды павiнна быць — "так"! 2. Спаднiцы насiце вузкiя, прамыя, нiжэй за калена. 3. Падкрэслiвайце талiю тонкiм раменьчыкам зверху сукенкi цi джэмпера. 4. Купiце клатч з засцежкай-пацалуначкам i буйныя сонцаахоўныя акуляры. 5. Выбiрайце кактэйльныя сукенкi без шлеек цi з адкрытымi плячамi. Мэцью Уiльямс раiць 1. Спалучайце неспалучальнае: напрыклад, парку з капюшонам i максi-сукенку. 2. Спалучайце розныя тканiны — як варыянт, плашчоўка плюс кашмiр. 3. Памятайце, што рэчы яркiх колераў можна насiць i зiмой. 4. Насiце рознакаляровыя сукенкi з геаметрычнымi i кветкавымi матывамi. 5. Гуляйце з прапорцыямi: дапаўняйце вузкую сукенку кароткiм жакетам. Аляксандр Церахаў (Расiя) раiць 1. Галоўны матэрыял сезона — скура. Папоўнiце свой гардэроб скуранымi палiто, сукенкай цi спаднiцай. 2. Да адзення цёмных колераў падбiрайце ярка-чырвоныя аксесуары. 3. Для ўрачыстага выхаду выбiрайце пунсовую сукенку да падлогi. 4. Абутак для свецкага мерапрыемства — басаножкi на тонкай шпiльцы, якая абцягнутая скурай. 5. Палiто з балонi насiце з рэменем, а драпавае — нараспашку. Валянцiн Юдашкiн раiць 1. Галоўны колер — плацiнава-шэры. 2. У гэтым сезоне не абысцiся без вялiкай сумкi i ботаў з блiскучай скуры. 3. Купiце бэжавую шоўкавую блузку: яна падыдзе i да штаноў, i да спаднiцы. 4. Займiцеся рукадзеллем: напрыклад, прышыйце да вязанага шалiка скураныя шнуркi. 5. Насiце натуральнае футра — вавёрку, норку цi каракуль.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Модныя дамы ў адзiн голас сцвярджаюць, што гэтай восенню нам нiяк не абысцiся без сукенкi. Мадэлi могуць быць самыя розныя: ад маленькай чорнай да роз |
|