Мілiцыя змагалася з каноплямi
Мілiцыя змагалася з каноплямi
На гэты раз у Лоеўскiм раёне. Там у двух месцах былi выяўлены на плошчы ў паўгектара i пятнаццацi сотках дзiкарослыя (самасейкi) каноплi. Мiлiцыi давялося шмат папрацаваць, каб знiшчыць 600 i 250 кiлаграмаў раслiн адпаведна. Уладзiмiр ПЕРНІКАЎ. Хто пакрыўдзiў пенсiянера? У гэтым цяпер разбiраюцца адпаведныя органы. Iм трэба будзе ўстанавiць, хто ўкраў з кватэры гамяльчанiна паўтара мiльёна рублёў. Мужчына, якi прыйшоў да яго, сказаў, што ён — работнiк гаргазу i яму трэба зрабiць праверку аплаты за паслугi. Калi гаспадар на нейкiя хвiлiны адлучыўся, грошы i знiклi. Iх прапажу ён выявiў пасля. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. "Здзелка" на $6000 48-гадовы начальнiк аддзела матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння i мытнага кантролю аднаго з лiдскiх таварыстваў падазраецца ў хабарнiцтве. У прыватнасцi, адказнай асобе iнкрымiнуецца атрыманне 6 тысяч долараў хабару ад дырэктара ўнiтарнага прадпрыемства. "Здзелку", якая датычылася заключэння дагавора на пастаўку запчастак да рухомага чыгуначнага саставу, сарвалi праваахоўнiкi, якiя затрымалi начальнiка. Дзмiтрый СТАНКОВIЧ. Спатыкнуліся аб нерухомасць У Мiнску супрацоўнiкi падраздзяленняў па барацьбе з карупцыяй i эканамiчнымi злачынствамi затрымалi мужа з жонкай, якiя падбухторвалi да дачы буйнога хабару 32-гадовага жыхара сталiцы. 45-гадовы непрацуючы i яго 44-гадовая жонка, мiж iншым, агент адной з фiрмаў нерухомасцi, прапанавалi чалавеку сваю дапамогу ў заключэннi дагавора на долевае будаўнiцтва. А каб было прынята рашэнне на яго карысць, прапанавалi "падмазаць" справу хабарам i атрымалi ад клiента 32 тысячы долараў ЗША. Узбуджана крымiнальная справа.Ігар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэты раз у Лоеўскiм раёне. Там у двух месцах былi выяўлены на плошчы ў паўгектара i пятнаццацi сотках дзiкарослыя (самасейкi) каноплi. Мiлiцыi давя
|
|