21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

POSTfactum

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

POSTfactum Матэматыкі вылiчылi, хто будзе новым амерыканскiм прэзiдэнтам

Двое амерыканскiх матэматыкаў сцвярджаюць, што распрацавалi методыку, здольную вызначыць зыход маючых адбыцца ў ЗША ў лiстападзе чарговых прэзiдэнцкiх выбараў, паведамляе LivеSсiеnсе.соm.

Распрацаваная навукоўцамi сiстэма ўлiчвае адрыў сапернiкаў — кандыдатаў у прэзiдэнты — адзiн ад аднаго ў кожным з праведзеных за апошнi месяц шматлiкiх апытанняў. Шкала, на якой гэтыя велiчынi размяшчаюцца ў парадку змяншэння, дазваляе ацанiць шанцы кандыдата ў кожным асобна ўзятым штаце. Праведзены па сiстэме разлiк паказаў, што кандыдат ад дэмакратаў Барак Абама больш упэўнена iдзе да перамогi ў бiтве за крэсла ў Белым доме, чым яго сапернiк, кандыдат ад рэспублiканцаў Джон Макейн.

Уэс Колi з Унiверсiтэта Алабамы i Дж. Рычард Гот з Прынстанскага ўнiверсiтэта лiчаць сваю распрацоўку "надзiва эфектыўнай". "Джону Макейну трэба перацягнуць на свой бок некалькi штатаў, якiя яшчэ вагаюцца, тады як Абама можа дазволiць сабе прайграць у пары штатаў, i ўсё роўна ён выйграе выбары", — сказаў У. Колi.

Мiж тым, змешчаны ў Мэрылендзе Інстытут аперацыйных даследаванняў i менеджменту, наадварот, прадказвае перамогу кандыдату ад Рэспублiканскай партыi. У аснову гэтага даследавання была пакладзена методыка, заснаваная на "матэматычнай мадэлi галасавання па асобных штатах i якая выкарыстоўвае дынамiчны i праграмуючы алгарытм для прадказання вынiкаў выбараў".

Стоўнхедж быў бальнiцай?

Археолагi заявiлi, што ўпершыню ў гiсторыi максiмальна наблiзiлiся да разгадкi таямнiцы Стоўнхеджа, аднаго з самых мiстычных манументаў у свеце. Як паведамляе тэлеканал Бi-бi-сi, у эфiры якога хутка выйдзе прысвечаны адкрыццю дакументальны фiльм, вучоным атрымалася ўстанавiць больш дакладную дату ўзнiкненнi Стоўнхеджа i, што самае цiкавае, яго сапраўднае прызначэнне. Для таго каб падабрацца да таямнiцы Стоўнхеджа, прафесары Цiм Дарвiл i Джэф Уэйнрайт з унiверсiтэта Борнсмута атрымалi дазвол выкапаць участак зямлi памерам 2,5 на 3,5 метра памiж двума кругамi сарсеновых камянёў збудавання. Зямля затым была накiраваная на экспертызу радыевугляродной датоўкай.

Да гэтага часу вучоныя меркавалi, што Стоўнхедж, размешчаны на Солсберыйскай раўнiне англiйскага графства Уiлтшыр, быў узведзены дзесьцi памiж 2600 i 2400 гг. да н.э. Аднак вынiкi аналiзу глебы, праведзеныя ў Оксфардскiм унiверсiтэце, паказалi, што гэты помнiк з’явiўся на свет на цэлых 300 гадоў пазней, памiж 2400 i 2200 гг. да н.э.

"Гэтае хвалюючае пачуццё, наша мара ажыццяўляецца", — сказаў прафесар Уэйнрайт. "Мы сказалi свету, што збiраемся ўстанавiць дату пабудовы Стоўнхеджа. Гэта была рызыка, але я заўсёды верыў у поспех", — дадаў Цiм Дарвiл.

Што датычыцца функцый, якiя выконваў Стоўнхедж для пакаленняў мiнулых вякоў, то навукоўцы ўпэўнена заяўляюць, што помнiк нельга разглядаць толькi з астранамiчных пазiцый. Як паказалi знойдзеныя падчас раскопак рэшткi чалавечых целаў, каменны будынак выкарыстоўваўся для правядзення рытуальных абрадаў, накiраваных на вылячэнне.

Аналiз зубоў памерлых паказаў, што многiя людзi былi прыезджымi з аддаленых пасяленняў, што даказвае вялiкую папулярнасць Стоўнхеджа як магiчнай лякарнi. Як кажуць вучоныя, многiя з тых, каму ўдалося вылечыцца, забiралi з сабой маленькiя кавалкi блакiтных камянёў, якiя служылi iм потым талiсманамi.

Брытанскага мiльянера выгнаў з дома... прывiд

Сям’я брытанскага мiльянера з’ехала са свайго маёнтка ў Нотынгемшыры коштам 3,6 мiльёна фунтаў стэрлiнгаў (больш як сем мiльёнаў долараў) з-за загадкавых гукаў, якiя былi чутныя ў доме па начах, паведамляецца на сайце тэлеканала Skу Nеws.

32-гадовы Анвар Рашыд набыў гэты маёнтак, каб пасялiцца ў iм з жонкай i чатырма дзецьмi. У першы ж вечар, калi сям’я сядзела ў гасцiнай, яны пачулi грук i мужчынскi голас, якi пытаў: "Хто тут?". А ў пяць гадзiн ранiцы, калi жонка Рашыда спусцiлася ўнiз, каб накармiць малодшае дзiця, яна нечакана ўбачыла ў гасцiнай старэйшую дачку, якая глядзела тэлевiзар. Мацi паклiкала дзяўчынку, але тая не адказвала. Падняўшыся ў спальню дачкi, мацi ўбачыла яе там спячай.

Канчатковае ж рашэнне аб пераездзе сям’я Рашыда прыняла пасля таго, як на пялюшках 18-месячнага дзiцяцi з’явiлiся плямы крывi. На целе малога не было нiякiх драпiн. Багацце Анвара Рашыда ацэньваецца ў 25 мiльёнаў фунтаў стэрлiнгаў (каля 50 мiльёнаў долараў). Маёнтак Клiфтан Хол зноў будзе выстаўлена на продаж. У iм 17 спальняў i 10 ванных пакояў. Таксама ў доме ёсць кiназала i спартзала.

Свяшчэннiк "спавядаў" у пасцелi

У Iталii святар пераспаў з жонкай лепшага сябра i нават не страцiў свой сан. Спецыялiста па Бiблii не збянтэжылi нi дзецi сямейнай пары, нi запаведзi Старога запавету.

39-гадовы iтальянец з невялiкага гарадка недалёка ад Венецыi, вярнуўшыся дадому пасля цяжкага працоўнага дня, застаў сваю жонку ў пасцелi з iншым мужчынам. Праўда, уразiў яго не сам факт здрады, а тое, што побач з жонкай ляжаў iх мясцовы свяшчэннiк, паведамляе Thе Dаilу Tеlеgrарh. Такое адкрыццё проста ўзрушыла заўзятага католiка. Акрыяўшы ад першага шоку, раз’юшаны атэла, iмя якога не паведамляецца, у той жа вечар уварваўся ў кабiнет мясцовага бiскупа i запатрабаваў тлумачэнняў з нагоды палюбоўных прыгод яго падначаленага. Палiцыi давялося прыкласцi нямала намаганняў, каб супакоiць мужчыну, маральныя асновы якога аказалiся разрушанымi за адзiн вечар. Самае непрыемнае не ў тым, што 53-гадовы свяшчэннiк не толькi парушыў бiблейскую запаведзь, але i не апраўдаў даверу блiзкiх: наваспечаны грэшнiк быў сябрам сямейнай пары.

Зрэшты, духоўны настаўнiк палюбоўнiка бiскуп Анджэлоа Данiэль аказаўся куды больш лаяльным, чым ашуканы муж i не стаў махаць кулакамi з крыкамi абурэння. Ён, наадварот, сказаў, што "нельга з-за адной памылкi забыцца ўсё тое дабро, што зрабiў чалавек".

Пасля iнцыдэнту парушальнiка, якi лiчыцца ў колах царквы выдатным спецыялiстам па Бiблii, адправiлi ў iншы прыход — "на перавыхаванне".

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое амерыканскiх матэматыкаў сцвярджаюць, што распрацавалi методыку, здольную вызначыць зыход маючых адбыцца ў ЗША ў лiстападзе чарговых прэзiдэнцкiх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика