Дапамога на нарыхтоўку
Дапамога на нарыхтоўку
Амаль 300 тысяч мiнчан атрымаюць аднаразовую грашовую дапамогу ў памеры 105 тысяч рублёў на нарыхтоўку сельскагаспадарчай прадукцыi. На гэтыя мэты Мiнгарвыканкам выдзелiў 31,5 мiльярда рублёў. Як паведамiла намеснiк старшынi Камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Мiнгарвыканкама Святлана Лiтвiнка, аднаразовую грашовую дапамогу на нарыхтоўку сельгаспрадукцыi атрымаюць асобныя катэгорыi непрацуючых жыхароў Мiнска, за выключэннем асобаў, якiя знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэннi. Выплачвацца аднаразовая грашовая дапамога будзе ў кастрычнiку адначасова з выплатай пенсii па месцы яе атрымання. Надзея ІЛЬЯШУК, "Мiнск—Навiны" "Мiнск—Навiны""Мiнск—Навiны" Азія — кантынент самагубцаў?Жудасную статыстыку самагубстваў прыводзiць Сусветная арганiзацыя аховы здароўя. За апошнiя пяцьдзесят гадоў iх колькасць у свеце ўзрасла на 60 працэнтаў. У сярэднiм штогод амаль мiльён мужчын i жанчын па розных прычынах зводзяць рахункi з уласным жыццём. Усё больш самагубцаў рэгiструецца сярод маладых людзей, што выклiкае асаблiвую трывогу ў ААН. Павышаны рост самагубстваў апошнiм часам быў зарэгiстраваны ў Азii. На долю ўсяго трох краiн — Кiтая, Індыi i Японii прыпадае чатыры з дзесяцi самагубстваў. Калi на Захадзе самагубцамi становяцца 90 працэнтаў людзей, якiя пакутавалi ад цяжкiх псiхiчных хваробаў, то ў Азii такiх менш за палову. Там на шлях самагубства становяцца па iншых прычынах: празмерна частыя стрэсы i канфлiкты, вострыя праблемы i г. д. Сусветная арганiзацыя аховы здароўя заклiкае да больш шырокага разумення тых складаных праблем, якiя падштурхоўваюць чалавека да небяспечнага рашэння пайсцi з жыцця. I тым самым садзейнiчаць спыненню хвалi самагубстваў. Бо такую смерць можна папярэдзiць агульнымi намаганнямi. Сусветная арганiзацыя аховы здароўя лiчыць, што гэтаму моцна замiнае iснуючае ў многiх краiнах табу на адкрытае абмеркаванне дадзенай праблемы. А тым часам у свеце колькасць самагубстваў ужо перабольшвае агульную штогадовую колькасць ахвяраў усiх войнаў, тэрарыстычных актаў i крымiнальных забойстваў. Леанiд Тугарын. Сусед забiў суседа25-гадовы жыхар дома па вулiцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасцi абласнога цэнтра напiўся i лiтаральна забiў да смерцi рукамi i нагамi 26-гадовага жыхара тако ж дома. А iх равеснiкi на гэтым месцы больш за паўвеку таму дэманстравалi мужнасць i гераiзм... Яна СВЕТАВА. У Мiнску з’явiцца прафесiйны цэнтр модыПершы ў краiне прафесiйны гандлёвы цэнтр моды будзе пабудаваны ў Мiнску. Гэта ўнiкальны камерцыйны праект, аналага якому на сёння ў Беларусi няма. Як паведамiлi аўтары праекта, цэнтр, якi будуецца, адпавядае ўсiм патрабаванням фармату "Grand Fashion Mall". Там будзе дэманстрацыйная зала для паказаў, галерэя буцiкоў, убудаваны двухузроўневы паркiнг, офiсныя памяшканнi, пункты харчаванQня i забаў i шмат чаго iншага. Гандлёвы цэнтр моды запраектаваны ў форме атрыума: зверху данiзу ўнутры будзе пустая прастора, а па баках — гандлёвыя галерэi. Будаўнiцтва цэнтра, агульная плошча якога складзе каля 15 тысяч квадратных метраў, вядзецца на скрыжаваннi вулiцы Кальварыйскай i Тучынскага завулка. Здаць аб’ект у эксплуатацыю плануецца ў другой палове 2010 года. Вiкторыя ГУЛЬКО, "Мiнск—Навiны". Казахi любяць чырванаскурую Скарлет Каля 300 тон бульбы гатунку "Рэд Скарлет" адгрузiў КСУП камбiнат "Усход" фiрме, якая займаецца пастаўкамi гароднiны на продаж насельнiцтву ў Рэспублiку Казахстан. Гэта першы вопыт работы сельгаспрадпрыемства на рынак азiяцкай краiны. Прадстаўнiк пакупнiка таварыства "АБКА" Васiль Занудзенка кажа, што перш чым канчаткова вызначыцца з пастаўшчыком агароднiны, яны аб’ехалi некалькi прадпрыемстваў. Глядзелi, як вырошчваецца бульба непасрэдна на полi, як апрацоўваецца пасля. Ацанiўшы ўсе характарыстыкi беларускай прадукцыi, прыйшлi да рашэння працаваць менавiта з камбiнатам "Усход". Якасць бульбы, на погляд прадстаўнiка фiрмы, адпавядае патрабаванням казахскага рынку. Для Казахстана вельмi важны таварны выгляд прадукту. "Мы хочам купiць столькi, колькi паспеем вывезцi да маразоў, — гаворыць Васiль Занудзенка, — плануем тры тысячы тон. Гэта буйная здзелка. Мы паспрабавалi вашу "чырвоную" бульбу i на густ — яна куды лепей, чым, напрыклад, iспанскiя гатункi, якiя, да таго ж, перапоўненыя хiмiяй. Гэта ўсё натуральнае, тое, што трэба". Сёлета гаспадарка, якая традыцыйна забяспечвае плодаагароднiннай прадукцыяй гамяльчан, плануе прадаць у краiны блiзкага замежжа чвэрць вырашчанай прадукцыi. Большую частку — у Расiйскую Федэрацыю. Партыю буракоў сёлета прадалi ва Украiну. Мiж iншым, тут працуюць не толькi з традыцыйнымi культурамi — бульбай, цыбуляй, буракамi i морквай. Сярод нетрадыцыйных — баклажаны, сельдэрэй, кiнза, розныя вiды капусты: брокалi, квяцiстая, савойская, кальрабi. В. Аўраменка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль 300 тысяч мiнчан атрымаюць аднаразовую грашовую дапамогу ў памеры 105 тысяч рублёў на нарыхтоўку сельскагаспадарчай прадукцыi. На гэтыя мэты Мiн
|
|