21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Слухаць, каб разумець

26.08.2009 10:30 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Слухаць, каб разумець

Мсцiслаў — гэта горад, дзе ў апошнiя некалькi гадоў сталi ўшаноўваць выдатных беларускiх кампазiтараў шэрагам канцэртаў, сэнс якiх можна вызначыць так: "Славутыя iмёны Беларусi". Сёлета праграма пад такой назвай будзе прысвечана творчасцi Генрыха Вагнера.

— Гэта постаць адметная ў беларускiм мастацтве, — гаворыць мастацкi кiраўнiк фестывалю ў Мсцiслаўi Мiхаiл Фiнберг. — У яго творах адчуваецца дасканалае валоданне еўрапейскай музычнай тэхнiкай. Гэта невыпадкова: ураджэнец Польшчы, ён належыць да тых майстроў, для каго Беларусь стала другой радзiмай.

У 1939 годзе, калi ў Польшчы пачалася Другая сусветная вайна, Вагнер знайшоў паратунак, эмiграваўшы ў Беларусь. Але жыццё вымусiла яго стаць не толькi грамадзянiнам нашай краiны, але i беларускiм кампазiтарам. Ён тут працягваў вучобу як пiянiст i як кампазiтар. Але адчуў асаблiвасць сваёй новай Айчыны — праз беларускi фальклор i багатую гiсторыю, якая яго натхняла на стварэнне музыкi. Напрыклад, яго таленту належыць опера "Воўчая зграя" паводле сюжэту Васiля Быкава.

Урокi гiсторыi паводле Вагнера можна будзе засвоiць падчас фестывалю, якi працягнецца 26 i 27 верасня. Падчас праграм, якiя падрыхтаваныя Нацыянальным канцэртным аркестрам Беларусi, заўсёды можна не толькi паслухаць музыку, але даведацца ад музыказнаўцы Вольгi Дадзiёмавай пра тое, якiм было творчае жыццё нашай краiны. Акрамя таго, майстар-клас для маладых музыкантаў правядзе прафесар Барыс Нiчкоў, якi кiруе вядомым ансамблем салiстаў на драўляных духавых iнструментах.

Ларыса ЦІМОШЫК.

 

Кадры — стратэгiя дзяржавы

У Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася канферэнцыя, на якой абмяркоўвалiся новыя шляхi i метады грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзi ў Саюзнай дзяржаве.

Паводле слоў намеснiка старшынi Камiсii Парламенцкага сходу па сацыяльнай палiтыцы, навуцы i гуманiтарных пытаннях Анатоля Новiкава, "наша дзяржава — сацыяльная, i адзiн з яе галоўных прыярытэтаў — развiццё i самарэалiзацыя маладога пакалення. Менавiта гэта i ёсць гарантыя шчаслiвай будучынi". Аб’яднаная моладзь, у якой агульныя задачы i адзiны погляд на гiсторыю i сучаснасць, дае яшчэ большы шанц на моцнае i прагрэсiўнае заўтра. З такой мэтай — стварэння адзiнай культурнай прасторы, захавання традыцый, актыўнага прыцягвання моладзi да будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы — Парламенцкi сход ужо трэцi год праводзiць фестываль "Моладзь за Саюзную дзяржаву". Асаблiвая ўвага ў гэтай агульнай праграме развiцця — кадэтам i сувораўцам. У лютым 2006 года была ўнесена прапанова правядзення грамадска-патрыятычнай змены "За гонар Айчыны" на базе Нацыянальнага дзiцячага аздараўленчага лагера "Зубраня".

Мiнiстэрства адукацыi падтрымала iнiцыятыву дэпутатаў i сёлета ў вераснi адбылося ўжо другое адкрыццё змены. Значна павялiчылiся геаграфiя i колькасць удзельнiкаў — 350 кадэтаў з Беларусi i дзевяцi расiйскiх рэгiёнаў. Дарэчы, сюды прыехалi толькi лепшыя навучэнцы кадэцкiх устаноў. Адбор пачаўся яшчэ ў студзенi. Дырэктар лагера Надзея Ануфрыева зазначыла: "Адчувалася, што прыехалi лепшыя. Гэта выяўлялася i ў паспяховасцi, i ў паводзiнах. Наша задача была ў тым, каб наблiзiць дзяцей суседнiх краiн адзiн да аднаго, каб успамiн пра гэты адпачынак яны пранеслi праз усё жыццё".

Не так даўно ў Анапе была праведзена "Маладая змена абаронцаў Айчыны", на якую з’ехалася каля 200 сувораўцаў. На працягу амаль месяца дзецi з Пецярбурга, Ульянаўска, Казанi i iншых гарадоў Расii, а таксама з Беларусi, наладжвалi знаёмствы, удзельнiчалi ў спаборнiцтвах, адпачывалi. Акрамя гэтага прайшлi поўны курс медыцынскага абследавання i лячэння.

На думку ўдзельнiкаў канферэнцыi, моладзь Расii i Беларусi павiнна стаць адзiнай рухаючай сiлай у справе будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы. Гэта iх галоўная мiсiя.

Iрына Багамолава.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мсцiслаў — гэта горад, дзе ў апошнiя некалькi гадоў сталi ўшаноўваць выдатных беларускiх кампазiтараў шэрагам канцэртаў, сэнс якiх можна вызначыць так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика