Школьнікi дапамаглi затрымаць парушальнiка
Школьнікi дапамаглi затрымаць парушальнiка
Да старэйшых школьнiкаў з вёскi Прылукi Брэсцкага раёна падышоў незнаёмы i спытаў, у якiм месцы лепей перайсцi мяжу. Алiна Умрыхiна i два яе аднакласнiкi спрацавалi амаль прафесiйна. Хлопцы "загаварылi" незнаёмца. А дзяўчына паведамiла на заставу. Памежнiкi прыбылi хутка i падазронага затрымалi. Ім аказаўся раней судзiмы грамадзянiн Узбекiстана, якi доўгi час жыў у Маскве. Яна СВЕТАВА. Вярнула доўг... фальшыўкамі20-гадовая непрацуючая гамяльчанка, якая пазычала ў сваёй знаёмай грошы, расплацiлася з апошняй падробленымi купюрамi. Каб вырашыць праблему з доўгам, махлярка дома запусцiла "друкавальны станок": з дапамогай камп’ютарнай тэхнiкi яна вырабiла 10 фальшывак намiналам па 10 тысяч рублёў. Пасля таго, як прайдзiсветку выкрылi, у яе дома былi канфiскаваны сiстэмны блок камп’ютара i мультысiстэмны блок. Ігар ГРЫШЫН. Заманiла абяцанкамi...Буйную суму грошай выманiла ў расiйскай грамадзянкi 38-гадовая вiцябчанка, у дачыненнi да якой узбуджана крымiнальная справа. Пацярпелая даверылася непрацуючай жанчыне, якая паабяцала дапамагчы ёй у вырашэннi пытання з афармленнем дакументаў на куплю кватэры. За што напачатку ўручыла сваёй памагатай тысячу долараў. А пасля махлярка падманным шляхам завалодала яшчэ 18 мiльёнамi беларускiх рублёў даверлiвай жанчыны. Працверажэнне ж наступiла са спазненнем... Дзмiтрый СТАНКОВIЧ. Трапiў пад колы машыныВучань другога класа адной з брэсцкiх школ выскачыў на праезную частку вулiцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасцi з-за маршрутнага аўтобуса i трапiў пад колы легкавой машыны. Дзiця атрымала траўмы i дастаўлена ў бальнiцу. Паводле iнфармацыi дзяржаўтаiнспекцыi, вадзiцель машыны была цвярозая. Яна СВЕТАВА.Галоўны бухгалтар — раскрадальнік Галоўны бухгалтар СВК "Гярвяты" ў Астравецкiм раёне нанёс прадпрыемству ўрон на суму больш як Br85 млн. Аб гэтым паведамiлi ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры Беларусi.Пракуратурай Астравецкага раёна ўстаноўлена, што ў лiпенi 2007 года галоўны бухгалтар гэтага СВК перавысiла свае службовыя паўнамоцтвы, наўмысна падрабiўшы подпiс кiраўнiка СВК у таварна-транспартнай накладной на водпуск 28 395 слоiкаў мясных кансерваў замежнаму прадпрыемству "Вiлтус груп". Пры гэтым насуперак умовам дагавора яна не запатрабавала дакумент аб папярэдняй аплаце прадукцыi, а таксама даверанасць прадпрыемства на яе атрыманне. Як высветлiлася пасля, прадстаўнiк замежнага прадпрыемства, якi атрымлiваў прадукцыю, на той час у працоўных адносiнах з прадпрыемствам ужо не знаходзiўся, а копiя дагавора аб куплi-продажы, прадастаўленая ў СВК, была iм падроблена. У вынiку гэтых махiнацый СВК "Гярвяты" быў нанесены матэрыяльны ўрон на суму больш як Br85 млн. Згодна з прыгаворам суда Ашмянскага раёна былы галоўны бухгалтар асуджана па ч. 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў) Крымiнальнага кодэкса Беларусi да 3 гадоў пазбаўлення волi. Прыгавор уступiў у законную сiлу. Ілжэпрадстаўнiк замежнай фiрмы па раней вынесеным прыгаворы асуджаны за махлярства i ў цяперашнi час таксама адбывае пакаранне ў месцах пазбаўлення волi. Уладзiмiр МАЦВЕЕЎ, БЕЛТА.Памежнiкi выкрылi групу кантрабандыстаў Брэсцкiя памежнiкi выкрылi групу кантрабандыстаў. Аб гэтым паведамiў начальнiк прэс-цэнтра Дзяржаўнага пагранiчнага камiтэта Беларусi Аляксандр Цiшчанка. "У Брэсцкiм рэгiёне ў поле зроку пагранiчнiкаў трапiла група мясцовых жыхароў, якiя прафесiйна займалiся кантрабандным промыслам i подкупам службовых асобаў на беларуска-ўкраiнскай мяжы. Учора затрыманы адзiн з лiдараў групы, а ў дачыненнi да iншых удзельнiкаў вырашаецца пытанне аб выбраннi меры стрымання i прыцягнення да адказнасцi", — паведамiў ён. Пры вобыску па месцы жыхарства аднаго з членаў злачыннай групы быў знойдзены крымiнальны арсенал: граната Ф-1 ("лiмонка"), 125 дробнакалiберных патронаў, форма супрацоўнiка ДПС, наручнiкi i радыёстанцыя. У другога ўдзельнiка групы канфiскаваны камплект беларускiх i ўкраiнскiх рэгiстрацыйных нумарных знакаў для аўтамабiляў i буйная партыя кантрабандных тавараў: трыкатаж, джынсы, касметыка, бензапiлы з камплектуючымi, электратавары. Асартымент канфiскаванага вылiчваецца сотнямi найменняў. У цяперашнi час актыўна вядуцца першасныя мерапрыемствы па дакументаваннi i збору доказаў, неабходных для прыняцця працэсуальнага рашэння. Уладзiмiр МАЦВЕЕЎ, БЕЛТА. Дарагое аўто каштавала жыццяПраз адзiнаццаць гадоў сталi вядомыя ўсе акалiчнасцi цяжкага злачынства i ўстаноўлены асобы падазроных у забойстве жыхара Оршы, з якiм крымiнальнiкi расправiлiся з мэтай завалодаць дарагiм аўтамабiлем. Паводле звестак аддзела iнфармацыi i сувязяў з грамадскасцю Ген-пракуратуры, у ходзе папярэдняга расследавання было ўстаноўлена, што ў 1997 годзе 36-гадовы аршанец, каб завалодаць аўтамабiлем DОDGЕ ІNTRЕРID коштам больш за 27 тысяч долараў ЗША, арганiзаваў наўмыснае забойства ўладальнiка машыны. Да рэалiзацыi свайго плана ён прыцягнуў трох маладых людзей ва ўзросце ад 21 да 28 гадоў. З няшчасным злачынцы расправiлiся з дапамогай бiты на прасё-лачнай дарозе за пяць кiламетраў ад Оршы. Абвiнавачаныя знаходзяцца пад вартай, а крымiнальная справа ў дачыненнi да iх накiравана Генпракуратурай у Вiцебскi абласны суд. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да старэйшых школьнiкаў з вёскi Прылукi Брэсцкага раёна падышоў незнаёмы i спытаў, у якiм месцы лепей перайсцi мяжу. Алiна Умрыхiна i два яе аднакласн |
|