Чуць вачыма і гаварыць голасам
Чуць вачыма і гаварыць голасам
Паэт эпохi Адраджэння П’ер дэ Рансар, аўтар "Сабору Парыжскай Божай мацi" Вiктар Гюго, пiсьменнiк i фiлосаф Жан-Жак Русо, iтальянскi мастак Антонiа Станьёлi, кампазiтар Людвiг ван Бетховен... Усiх iх аб’ядноўвае не толькi выключная адоранасць, але i фiзiялагiчная адметнасць — гэтыя знакамiтыя асобы былi глухiмi. На сёння, як сведчыць статыстыка, на парушэннi слыху пакутуе кожны дзявяты чалавек на планеце. Але нiхто з людзей, якiя не чуюць, не лiчыць сябе нямым — у глухiх ёсць мова жэстаў, такая ж багатая i насычаная, як 2500 iншых моў зямлi. А таксама ёсць у iх асаблiвае свята — Мiжнародны дзень глуханямых, якi адзначаецца ў апошнюю нядзелю верасня. Першую школу для глухiх людзей — Парыжскi iнстытут глуханямых — адкрыў у 1760 годзе ў Францыi абат Шарль Мiшэль Л’Эпе. Яго ж называюць заснавальнiкам дакцiльнай азбукi i адным з першых распрацоўшчыкаў мовы жэстаў. Сваю задачу абат бачыў у тым, каб навучыць вучняў "чуць вачыма i гаварыць голасам, вярнуўшы iх такiм чынам грамадству". Праз два гады пасля смерцi (ў 1789 годзе) Нацыянальная асамблея Францыi ўнесла iмя абата Л’Эпе ў спiс дабрадзеяў чалавецтва i ўзяла пад апеку створаную iм школу. На пачатку ХІХ стагоддзя выпускнiкi Парыжскага iнстытута глуханямых пачалi адзначаць дзень нараджэння заснавальнiка школы. Але канчатковая дата Мiжнароднага дня глуханямых усталявалася пазней, у 1951 годзе, у гонар стварэння Мiжнароднай федэрацыi глуханямых. Ведай сваю рызыкуУ апошнюю нядзелю верасня па iнiцыятыве Сусветнай кардыялагiчнай федэрацыi пад эгiдай ЮНЕСКА праводзiцца Сусветны дзень сэрца. Сёлета ён пройдзе ўжо ў дзявяты раз у 79 краiнах свету. Даследаваннi вучоных у гэтай галiне паказваюць, што да 2025 года больш як 1,5 мiльярда людзей — прыкладна кожны трэцi чалавек пасля 25 гадоў — будуць мець высокi артэрыяльны цiск, якi з’яўляецца адным з галоўных фактараў рызыкi хваробы сэрца i iнсульту. А яго, у сваю чаргу, медыкi называюць "забойцай нумар два" пасля iнфаркту мiякарда. Таму сёлета Сусветны дзень сэрца заклiкае людзей: ведайце сваю рызыку! Пракансультуйцеся з медыкамi — ведаючы артэрыяльны цiск, узровень халестэрыну i цукру ў крывi, а таксама вагу, узрост i некаторыя iншыя паказчыкi, урачы могуць параiць, якой прафiлактыкi прытрымлiвацца, каб зменшыць рызыку захворванняў сэрца або ўзнiкнення iнсульту. Добразычлiвая парада можа пазiтыўна паўплываць на жаданне чалавека змянiць лад жыцця i захаваць здароўе. Вiкторыя ЗАХАРАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паэт эпохi Адраджэння П’ер дэ Рансар, аўтар "Сабору Парыжскай Божай мацi" Вiктар Гюго, пiсьменнiк i фiлосаф Жан-Жак Русо, iтальянскi мастак
|
|