Правільна есцi — доўга жыць
Правільна есцi — доўга жыць
Хто не ведае простую iсцiну, што ад рэжыму харчавання напрамую залежыць здароўе, самаадчуванне i, у рэшце рэшт, працягласць жыцця? А хто выконвае знаёмыя з дзяцiнства правiлы пастаянна? Амаль нiхто. Вельмi мала людзей харчуецца правiльна, — робiць выснову са сваёй практыкi ўрач-валеолаг Брэскага абласнога цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя Валянцiна Машэнская. Як бы нi ўзрастаў узровень жыцця, як бы нi пашыралiся магчымасцi людзей у розных накiрунках, нiхто не прыдумаў лепшую прафiлактыку сардэчна-сасудзiстых i анкалагiчных захворванняў, як рэгулярнае спажыванне гароднiны i садавiны. Яшчэ раз пра вiтамiны i рэжым Сапраўднай бядой нашага часу Валянцiна Сяргееўна лiчыць вялiкую колькасць рафiнаваных прадуктаў, якую з’ядае сярэднестатыстычны суайчыннiк. І самы яркi прыклад гэтай заганы — чыпсы, якiя нараджаюць праблемы ў страўнiках, пячонках сваiх аматараў — малодшага пакалення. Нават шлiфаваныя крупы, павiнны ўлiчваць у сваёй штодзённай кухоннай вахце гаспадынi, вельмi мала карысцi прыносяць арганiзму. Напрыклад, у шлiфаваным рысе амаль нiчога, акрамя крухмалу, не застаецца. Урач-валеолаг напомнiла таксама, што ў рацыёне чалавека кожны дзень павiнна быць невялiкая колькасць нерафiнаванага раслiннага алею, лепш за ўсё чаргаваць — сланечнiкавы, алiўкавы, iльняны алей як незаменныя крынiцы вiтамiну Е. Яшчэ адзiн важны момант — захаванне рэжыму харчавання. Доктар Машэнская прывяла прыклад даследавання, якое правялi яе замежныя калегi. Дзве групы аднолькавых па ўзросце здаровых людзей кармiлi аднолькава. Толькi адной групе давалi каларыйны сняданак з катлетай, сардэлькай цi кавалкам мяса з гарнiрам, а другой групе пералiчанае прапаноўвалася ў дваццаць гадзiн у якасцi вячэры. У цэлым жа рацыён быў збалансаваны з дастатковай колькасцю бялкоў, тлушчаў, вугляводаў i вiтамiнаў. У вынiку ў другой групы людзей за месяц значна ўзрос паказчык халестэрыну. Зафiксавана павелiчэнне масы цела ў некаторых удзельнiкаў эксперыменту. Залiшняя вага абсалютнай большасцi людзей — вынiк няправiльнага харчавання. Як урач Валянцiна Машэнская — не вялiкая прыхiльнiца дыет. Па яе глыбокiм перакананнi, лепей раз i назаўсёды ўсталяваць правiльны рэжым харчавання, тады i дыеты як сродкi пахудзення стануць непатрэбнымi. А ўсталяваць яго не так i складана. Варта толькi па-сапраўднаму захацець гэтага, — былi аднадушныя ўсе ўрачы, якiя сабралiся на чарговую сустрэчу з журналiстамi ў абласным цэнтры гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя. Навучыцца чытаць этыкеткi Людмiла Бразоўская, загадчыца аддзела гiгiены названага цэнтра, засяродзiла ўвагу на культуры кожнага як пакупнiка i спажыўца харчовых тавараў. Колькi разоў на ўсiх узроўнях гаварылася i пiсалася аб тым, што купляць прадукты небяспечна на стыхiйных пунктах гандлю, такая практыка не можа быць зжыта, пакуль ёсць попыт. А да кожнага несанкцыянаванага гандляра кантралёра не прыставiш. Гэта праблема надзвычай актуальная ў Брэсце — на памежжы, дзе прадукты завозяць з Польшчы, Украiны i прадаюць "з рук" танней, чым у магазiнах i на рынках. Адзiным кардонам на шляху такога гандлю можа быць толькi здаровы сэнс пакупнiка i яго клопат пра асабiстую бяспеку. Не менш важна дбаць i пра якасць тых прадуктаў, якiя мы штодня набываем у крамах i павiльёнах рынкаў. Патрэбна ўзяць за правiла: перад тым, як пакласцi ўпакоўку ў кошык, вывучыць этыкетку, дзе ўказаны дата вырабу, тэрмiн захоўвання i складнiкi прадукту. Здавалася б, проста, прапiсныя iсцiны, але людзi пакуль што вельмi марудна выхоўваюць у сабе славутую культуру пакупнiка. Адсутнасць яе ж напрамую ўплывае на здароўе. Спажыванне няякасных прадуктаў можа стаць прычынай захворвання печанi, страўнiка, кiшэчнiка. Людмiла Мiкалаеўна гаварыла, што заўсёды з болем у душы глядзiць на тых людзей, якiя купляюць танныя перацэненыя з гнiлымi плямамi яблыкi, грушы, iншую садавiну. Чамусьцi людзi лiчаць, што дастаткова выразаць гнiлое месца, а астатняе можна спакойна з’есцi. Яд, якi ўтвараецца ў гнiлi альбо плеснi не лакалiзуецца ў адным месцы, ён хутка распаўсюджваецца i трапляе лiтаральна ва ўсе валокны. Таму крышачку прыгнiлы яблык, грушу, памiдор належыць адразу выкiнуць. Ад чаго розум тупее? Загадчык гастраэнтаралагiчнага аддзялення Брэсцкай абласной бальнiцы Анатоль Хiнiч напомнiў пастулаты старажытных: "Чалавек ёсць тое, што ён есць" i "Розум тупее ад перанасычэння". Анатоль Паўлавiч прыхiльнiк захавання меры ва ўсiм. Ён катэгарычна супраць галадання як сродку лячэння або памяншэння вагi, лiчыць найбольш прымальным чатырохразовае харчаванне: "Бо як паказвае практыка, той, хто харчуеца два разы на дзень, з’ядае болей за таго, хто есць чатыры-пяць разоў". Паводле назiранняў доктара Хiнiча, рост захворванняў печанi i смяротнасцi па гэтай прычыне абумоўлены ўжываннем спiртных напояў i нядобраякаснай ежы. А праграма захавання здароўя элементарная: здаровыя зубы, павольнае перажоўванне ежы, добра тэрмiчна апрацаваныя свежыя стравы, ранкам — абавязкова сняданак, вячэра — за 3-4 гадзiны да сну, многа вiтамiнаў i клятчаткi. Пры размове пра здаровае харчаванне, вядома, нельга было абысцi праблему лiшняй вагi. Устаноўлена, што 10 лiшнiх кiлаграмаў памяншаюць працягласць жыцця на 18 працэнтаў. Але змагацца з непатрэбнымi кiлаграмамi варта мерамi не радыкальнымi, звязанымi з вялiкiмi абмежаваннямi, якiя даходзяць да пакутаў, а сiстэмай, якую неабходна выпрацоўваць на працягу ўсяго жыцця. "Нельга адмаўляць сабе ў задавальненнi, — сказаў Анатоль Хiнiч. — Нават калi ў вас язва страўнiка, але вельмi хочаца селядца, можна з’есцi кавалачак, толькi ж не цэлую рыбiну. Мера i разважлiвасць у ежы — вартавыя здароўя". Святлана ЯСКЕВIЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто не ведае простую iсцiну, што ад рэжыму харчавання напрамую залежыць здароўе, самаадчуванне i, у рэшце рэшт, працягласць жыцця? А хто выконвае знаё
|
|