21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У выхадныя — свята птушак

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У выхадныя — свята птушак

У суботу i нядзелю адбудзецца еўрапейскае свята аматараў птушак. У гэтыя днi ўсе людзi, неабыякавыя да прыроды, з больш чым 30 краiн Еўропы змогуць паназiраць за крылатымi i паведамiць аб колькасцi сустрэтых птушак у нацыянальныя каардынацыйныя цэнтры. У нашай краiне каардынатарам еўрапейскiх дзён назiранняў за птушкамi з’яўляецца грамадская арганiзацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Узяць удзел у назiраннях можа любы жыхар Беларусi. Для гэтага неабходна 4 цi 5 кастрычнiка выйсцi на прыроду або наведаць зялёны куточак свайго горада, дзе, паназiраўшы за птушкамi, запiсаць iх вiды i колькасць. Назiраць за птушкамi можна ў лесе, каля рэк, азёраў, у полi, у горадзе наведаць суседнi парк, сквер, або проста падлiчыць птушак на прыпыначным пункце грамадскага транспарту.

Спецыялiст па экалагiчнай адукацыi грамадскай арганiзацыi "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Руслан Шайкiн паведамiў рэдакцыi, што пасля падлiку птушак аматары крылатых павiнны перадаць iнфармацыю ў офiс АПБ па тэлефонах: (017) 263 06 13, 029 223 06 13, 029 101 68 87. Патэлефанаваць трэба да 16 гадзiн нядзелi. Сярод кiраўнiкоў арганiзаваных груп, якiя своечасова паведамяць цiкавую iнфармацыю, будзе праведзены розыгрыш палявога бiнокля. Інфармацыя ўсiх назiральнiкаў трапiць у еўрапейскi спiс птушак.

У рамках Еўрапейскiх дзён назiранняў за птушкамi ў Мiнску, Гродне, Брэсце, Барысаве, Слуцку, Мядзелi, Шумiлiне, Слонiме, Навагрудку, Кобрыне, Лунiнецкiм i Iванаўскiм раёнах будуць падрыхтаваны спецыяльныя назiральныя пляцоўкi. У гэтых месцах людзi змогуць з дапамогай падзорных труб i бiнокляў паназiраць за птушкамi, атрымаць кансультацыi, калi спецыялiсты адкажуць на ўсе пытаннi аб крылатых, iх ахове i прыцягванню ў сады, на дачныя ўчасткi i агароды. Усе наведвальнiкi спецыяльных пляцовак атрымаюць памятныя сувенiры. У сталiцы "птушыныя" пляцоўкi будуць працаваць у батанiчным садку i заапарку.

Даведка АПБ:

У Беларусi зарэгiстравана 314 вiдаў птушак. Восенню магчыма ўбачыць каля 150 вiдаў гэтых прыгажунь. Летась у Еўропе ў восеньскiх назiраннях за птушкамi бралi ўдзел больш як 40 тысяч чалавек з 31 краiны. На свята аматараў птушак праведзена 1120 экскурсiй, падчас якiх адзначана больш як 2 мiльёны птушак. У Беларусi летась было зафiксавана 24 тысячы 872 птушкi, якiя адносяцца да 112 вiдаў. Самымi назiральнымi птушкамi былi шпак, шэры журавель i галка.

Сяргей КУРКАЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу i нядзелю адбудзецца еўрапейскае свята аматараў птушак. У гэтыя днi ўсе людзi, неабыякавыя да прыроды, з больш чым 30 краiн Еўропы змогуць па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика