Пачаць з Адама: вырашылі фотамастакі, праехаўшы па мясцінах Міцкевіча
Пачаць з Адама: вырашылі фотамастакі, праехаўшы па мясцінах Міцкевіча
“Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў...” – пісаў Адам Міцкевіч. Мроіць разам з ім можна і сёння. Гэта прапануе зрабіць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, размясціўшы фотавыставу “Па мясцінах Адама Міцкевіча”. Такім чынам ёсць магчымасць нагадаць яшчэ раз пра вялікага паэта, агульную для культуры Польшчы і Беларусі постаць: сёлета адзначаецца 210 гадоў з дня нараджэння Міцкевіча. Дзеля гэтага фотамастакі Польшчы, Літвы і Беларусі вандравалі па мясцінах, якія калісьці натхнялі паэта, адкуль пайшоў яго род, дзе жылі яго сябры. Фальварак Завоссе, возера Свіцязь, вёска Валеўка, Райка, Навагрудак, Шчорсы, Туганавіцкі парк... Тут і сёння ўтульна і рамантычна, а краявіды натхняюць на творчы лад. Вось нават асобная выстава атрымалася, пасля летняга пленэру, які падтрымалі Польскі інстытут у Мінску і Беларускае грамадскае аб’яднанне “Фотамастацтва”. Выставу можна паглядзець да 18 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Няма сумненняў: усё прыгожы, маляўніча і красамоўна сведчыць пра тое, што такая зямля сапраўды здольная нараджаць таленты. Вось бы яшчэ дачакацца якога-небудзь пленэру для паэтаў, дзе яны маглі б пацвердзіць гэта словам, працягнуўшы лінію Міцкевіча. Ларыса ЦІМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Ёсць у мяне зямля, край светлых мрояў...” – пісаў Адам Міцкевіч. Мроіць разам з ім можна і сёння. Гэта прапануе зрабіць Дзяржаўны музей гісторыі бела
|
|