21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Асцярожна: вучань!

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Асцярожна: вучань!

У народна любiмым разанаўскiм фiльме "З лёгкай парай!" ёсць сцэна, дзе Лукашын i Надзя разважаюць аб важнасцi сваiх прафесiй. Ён — медык, яна — настаўнiца. "У нас з вамi самыя лепшыя, самыя патрэбныя прафесii, — пераконвае герой Андрэя Мягкова i нагадвае, што медыцынскiя памылкi каштуюць людзям вельмi дорага. А гераiня Барбары Брыльскi заўважае, што памылкi настаўнiка хоць i не такiя вiдавочныя, але наступствы ад iх — не менш сур’ёзныя. Не будзем скiдваць з рахунку бацькоў, але пагодзiмся, што роля школы ў фармiраваннi асобы i светапогляду вучня, сiстэмы яго каштоўнасцяў i жыццёвых прыярытэтаў — велiзарная. Чым могуць адгукнуцца памылкi людзей, якiя па роду дзейнасцi сеюць разумнае, добрае, вечнае, i як iх пазбегнуць? Пра гэта наша размова з заслужаным дзеячам навукi Рэспублiкi Беларусь, доктарам псiхалагiчных навук, старшынёй праўлення Беларускага таварыства псiхолагаў, прафесарам БДПУ iмя М. Танка Якавам Каламiнскiм.

— Якаў Львовiч, ведаю, што не так даўно пад вашай рэдакцыяй выйшла кнiга, прысвечаная менавiта праблемам узаемаадносiнаў настаўнiка i вучня. Раскажыце пра яе крыху падрабязней.

— Кнiга мае назву "Педагагiчнае ўзаемадзеянне". Яна была выдадзена ў Санкт-Пецярбургу пад рубрыкай "Мэтры сусветнай псiхалогii". У яе ўвайшлi вынiкi навуковых даследаванняў — маiх i маiх вучняў, галоўным аб’ектам якiх стаў настаўнiк i яго прафесiйнае кантактаванне. Я ўвесь час змагаюся за павышэнне прафесiйнай культуры настаўнiка, за тое, каб настаўнiкi авалодалi псiхалогiяй дзiцяцi. Увогуле, псiхалогiя па сваёй прыкладальнасцi да выкладчыцкай дзейнасцi мае такое ж значэнне, як анатомiя i фiзiялогiя чалавека для хiрурга. Вельмi важна, каб у настаўнiка сфармiраваўся адэкватны, гуманiстычны вобраз дзiцяцi. Заўважу, што на працягу чалавечай гiсторыi гэты вобраз пацярпеў значныя змяненнi. Так, у "Домострое" — педагагiчным дакуменце ХVII стагоддзя — прапагандавалася рэпрэсiўнае стаўленне да дзiцяцi: "Не бойся сокрушить сыну ребро... Бей сына во младости, да утешит тя во старости..." Успрыманне дзяцей як плода граху, з якога гэты грэх трэба выбiць, было характэрна i для некаторых рэлiгiйных плыняў. I толькi ў апошнi час сфармiраваўся гуманiстычны вобраз дзiцяцi як цiкаўнай, рухомай, жывой iстоты, роўнай даросламу. Дзiця менш ведае, але не менш адчувае.

Наша кнiга прызначана для самiх настаўнiкаў. У ёй шмат увагi надаецца выбiральнасцi педагагiчнага ўзаемадзеяння — яго прычынам i наступствам, тыпам прафесiйнага кантактавання настаўнiка з вучнямi.

— Аднак педагогi сцвярджаюць, што яны аднолькава ставяцца да ўсiх сваiх вучняў...

— Так iм здаецца. Чалавек — вельмi выбiральная iстота, ён нават да нежывых прадметаў ставiцца па-рознаму, што ўжо казаць пра жывых людзей. Безумоўна, iснуюць так званыя каштоўнасна-арыентацыйныя стэрэатыпы, якiх iмкнуцца прытрымлiвацца настаўнiкi (быць аб’ектыўным, справядлiвым i г.д.), але на практыцы атрымлiваецца не так гладка, як у тэорыi.

— У чым жа прычына выбiральнасцi педагагiчнага ўзаемадзеяння?

— Нашы даследаваннi паказалi, што многае тут залежыць ад тыпу кантактавання настаўнiка. Iх чатыры. Для нагляднасцi ўмоўна абазначым педагагiчнае ўзаемадзеянне як айсберг, у якога 5/6 схавана пад вадой (гэта эмацыянальнае, вобразнае, iнтэлектуальнае стаўленне да вучняў, да сваёй прафесii), а 1/6 — гэта рэальнае педагагiчнае кантактаванне (паводзiны, сiстэма ацэнкi, вербальныя i невербальныя рэакцыi). Як жа спалучаюцца ўнутраны стан i знешнiя праявы? Уявiце, што i "верхавiна", i падводная частка нашага айсберга абазначаны як "плюс" (альбо "цёпла"-"цёпла"). Гэта першы тып — узгодненае станоўчае ўзаемадзеянне. Настаўнiк шчыра любiць сваiх вучняў i праяўляе гэта праз свае паводзiны (словамi, жэстамi, усмешкай). Другi тып кантактавання можна абазначыць як "мiнус" — "мiнус" (альбо "холадна"-"холадна"). Настаўнiк негатыўна ставiцца да сваiх вучняў i паводзiць сябе з iмi адпаведна. Трэцi тып: настаўнiк у душы любiць дзяцей, аднак знешне, у паводзiнах, праяўляе суровасць ("цёпла"-"холадна"). Такi тып педагагiчнага ўзаемадзеяння быў шырока распаўсюджаны ў савецкай школе. Прычын падобнай супярэчлiвасцi адносiнаў i паводзiнаў дзве. Першая — памылковыя ўстаноўкi. Такi настаўнiк лiчыць, што калi не будзе строгiм, дзецi сядуць яму на галаву. Няхай сёння вучань на мяне крыўдуе, гаворыць настаўнiк, затое потым скажа мне дзякуй. Гэта поўная лухта! Магчыма, калiсьцi былы вучань i ўзгадае настаўнiка добрым словам, але сёння i зараз ён знаходзiцца ў стрэсе, настаўнiк давёў яго да неўратычнага стану. Другая прычына: адсутнасць камунiкатыўнай i псiхалагiчнай культуры, калi настаўнiк проста не ўмее выказаць сваё станоўчае стаўленне да дзяцей. Гэта не дапушчальная з’ява. Настаўнiк абавязкова павiнен валодаць тэхнiкай прафесiйнага кантактавання! Чацвёрты тып педагагiчнага ўзаемадзеяння — "мiнус" унутры i "плюс" звонку ("холадна"-"цёпла"). Такi настаўнiк не любiць нi дзяцей, нi сваю прафесiю, але ў паводзiнах дэманструе пазiтыў. Гэта фактычна крывадушнасць. Не трэба забывацца, што дзецi — вельмi ўспрымальныя i добра "прачытваюць" рэальныя пачуццi i эмоцыi педагога.

Я даваў сваiм студэнтам заданне — напiсаць сачыненне на тэму "Мае школьныя настаўнiкi". I вы ведаеце, далёка не ўсе ўзгадалi iх добрым словам. Адна дзяўчына прызналася, што на дзвярах школьнай настаўнiцкай хацела б павесiць шыльду "Пляткарская" (дзецi ведалi, што iм там "перамываюць косткi").

— Наколькi актуальнай для педагагiчнага ўзаемадзеяння з’яўляецца праблема сумяшчальнасцi тэмпераментаў?

— Яна вельмi актуальная. Звычайна асаблiвасцi тэмпераментаў прынята разглядаць у дачыненнi да пабудовы сям’i (цi падыходзяць партнёры адзiн аднаму), аднак гэта важна ўлiчваць i пры аналiзе стасункаў настаўнiк—вучань. Уявiце сiтуацыю: настаўнiк-халерык выклiкае да дошкi вучня-флегматыка. Вучань адказвае запаволена, спакойна, робiць доўгiя паўзы памiж фразамi, а настаўнiк нервуецца, спяшаецца, увесь час падганяе вучня. Тут няма сумяшчальнасцi i ў вынiку абодва будуць у стрэсе. Яшчэ адзiн прыклад: у групе дзiцячага садка дзве выхавальнiцы. Абедзве — халерычнага тэмпераменту. Адна была з дзецьмi да абеду, другая — пасля. Уявiце, у якiм стане будуць дзецi напрыканцы дня. Настаўнiк павiнен усведамляць рознiцу памiж тэмпераментамi сваіх вучняў i паводзiць сябе адпаведна. Калi вучань — меланхолiк (чалавек з нiзкiм парогам эмацыянальнай адчувальнасцi), значыць, да яго трэба мець асобы падыход. Не рабiць рэзкiх крытычных заўваг, не павышаць на яго голас i г.д.

Асобую ўвагу хачу звярнуць на псiхалагiчную i iдэалагiчную (!) сумяшчальнасць у выкладчыцкай камандзе, якая працуе з пэўнай групай вучняў. Настаўнiк павiнен разумець, што на сваiм уроку ён працуе з дзецьмi, з якiмi ўжо папрацаваў яго калега, у якога свой тэмперамент, светапогляд i манера кантактавання.

— А якi тып тэмпераменту, на вашу думку, найлепш падыходзiць прафесii настаўнiка?

— Сангвiнiк. На жаль, мы пакуль не маем магчымасцi праводзiць градацыю па тыпах тэмпераменту сярод нашых абiтурыентаў. Сёння яны здаюць пiсьмовыя тэсты i па iх вынiках мы часта прымаем вучыцца дзяцей, якiя нават не маюць камунiкатыўных здольнасцяў. А для настаўнiка гэта — аснова асноў. Зараз мы iмкнёмся вярнуць псiхалагiчна-педагагiчнае субяседаванне, якое шырока практыкавалася ў нашым унiверсiтэце (БДПУ iмя М. Танка) раней. Яно дазваляла вызначыць, цi няма ў абiтурыента нейкiх неўратычных праяў i адхiленняў, i цi валодае ён пачуццём гумару.

— А навошта настаўнiку пачуццё гумару?

— Пачуццё гумару мае велiзарнае значэнне для настаўнiка! Яшчэ Жан-Жак Русо гаварыў, што самы цяжкi грэх для настаўнiка — быць нудным. У псiхалогii ёсць тэст гумарыстычных фраз, якi мы выкарыстоўвалi падчас субяседаванняў. Ён дазваляе высветлiць, цi мае чалавек здольнасцi да вобразнага мыслення.

— Пра якiя асаблiвасцi дзiцячай псiхалогii (акрамя тэмпераменту) яшчэ неабходна памятаць настаўнiку?

— Трэба ўлiчваць узроставыя змяненнi патрабаванняў да настаўнiка. Для дзяцей пачатковай школы аўтарытэт настаўнiка бязмежны i непарушны. Ён перавышае аўтарытэт бацькоў цi аднагодкаў. А ў падлетка на першае месца выходзяць аднагодкi, роля дарослых панiжаецца. I настаўнiку, каб атрымаць станоўчы педагагiчны эфект, трэба ўздзейнiчаць не толькi на асобнага iндывiда, але i на цэлую групу, на ўвесь клас. Акрамя таго, трэба разумець структуру групы, ведаць, хто ў ёй лiдар ("зорка"), хто — аўтсайдар. I менавiта з аўтсайдарамi быць асаблiва беражлiвымi (гэта — група рызыкi).

— Не сакрэт, што не ўсе настаўнiкi могуць правесцi рысу памiж выхаваннем i прынiжэннем асобы вучня...

— Такое здараецца, аднак мне зараз хацелася б выступiць у абарону настаўнiка. У псiхалогii ёсць такое паняцце — сiндром эмацыянальнага выгарання (калi эмацыянальныя рэсурсы вычарпаны i чалавеку надзвычай цяжка кантактаваць з людзьмi). Для педагогаў сiндром эмацыянальнага выгарання вельмi характэрны. Сёння трэба на поўны голас гаварыць аб праблеме псiхалагiчнага здароўя нашых настаўнiкаў. Яны апынулiся ў вельмi няўтульным становiшчы. Да iх прад’яўляюцца сур’ёзныя сацыяльныя патрабаваннi, якiя не падмацоўваюцца адпаведным памерам заробку (з гэтай прычыны ў педагогiку не iдуць мужчыны). Акрамя таго, у кожным з нас закладзены два патэнцыялы — iмкненне кiраваць i падпарадкоўвацца. Настаўнiк увесь час падпарадкоўваецца (да яго прад’яўляюць патрабаваннi дырэктар, завуч, бацькi). Такую сiтуацыю чалавеку цяжка перанесцi. У вынiку ён часта "адыгрываецца" на вучнях i на сваёй сям’i.

Недахоп мужчын адмоўна адбiваецца на выхаваўчым працэсе ў цэлым. Заўважце, дома асноўную педагагiчную работу праводзiць мацi, у дзiцячым садку — выхавальнiца, у школе — настаўнiца. Атрымлiваецца жаночы варыянт выхавання. А як у такiх умовах выгадаваць паўнавартаснага мужчыну? З каго яму браць прыклад? У сацыяльным плане вельмi важна, каб у педагогiку iшлi мужчыны, а для гэтага трэба ўзняць сацыяльны статус педагога, зрабiць прафесiю настаўнiка прэстыжнай.

Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА.

 

 

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У народна любiмым разанаўскiм фiльме "З лёгкай парай!" ёсць сцэна, дзе Лукашын i Надзя разважаюць аб важнасцi сваiх прафесiй. Ён — медык, ян
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика