Высокі прафесiяналiзм беларускiх банкiраў
Высокі прафесiяналiзм беларускiх банкiраў
Эксперты Сусветнага банка i Мiжнароднага валютнага фонду па запрашэннi Нацыянальнага банка i Мiнiстэрства фiнансаў правялi сумесную ацэнку фiнансавага сектара Беларусi. Гэта работа заняла амаль два апошнiя тыднi верасня. Падчас яе адбылiся шматлiкiя сустрэчы з нашымi распрацоўшчыкамi эканамiчнай i фiнансавай палiтыкi краiны, удзельнiкамi рынку, з якiмi абмяркоўвалася стабiльнасць фiнансавай сiстэмы i перспектывы яе развiцця. Нагадаем, такая апошняя ацэнка праводзiлася ў 2004 годзе i стала сумесным прадуктам Сусветнага банка і Мiжнароднага валютнага фонду. Потым гэта ацэнка была адноўлена ў 2006 годзе. Паводле слоў Майкла Эдвардса, вядучага спецыялiста фiнансавага сектара Сусветнага банка, работа iх сумеснай мiсii была засяроджана на ацэнцы ролi дзяржавы ў банкаўскай сiстэме, рэжыму рэгулявання i кантролю фiнансавага сектара, дзеянняў у непрадбачаных абставiнах, уключаючы страхаванне дэпазiтаў i г. д. Майкл Эдвардс адзначыў высокi ўзровень прафесiяналiзму беларускiх калег i выдатнае супрацоўнiцтва, якое было прадэманстравана на практыцы. У сваю чаргу ў Нацыянальным банку лiчаць, што сумесныя намаганнi з экспертамi вышэйназваных мiжнародных устаноў дазваляюць больш эфектыўна падтрымлiваць фiнансавую стабiльнасць у краiне, iнтэграцыю яе нацыянальнага банкаўскага сектара ў сусветную фiнансавую сiстэму. У блiжэйшы час група мiжнародных экспертаў разам з беларускiмi калегамi працягне работу па ўзмацненнi гiбкасцi фiнансавага сектара краiны. Леанiд Тугарын.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Эксперты Сусветнага банка i Мiжнароднага валютнага фонду па запрашэннi Нацыянальнага банка i Мiнiстэрства фiнансаў правялi сумесную ацэнку фiнансавага |
|