Будзе сухое надвор’е
Будзе сухое надвор’е
Дажджы, што прайшлi ў мiнулыя выхадныя днi, ахапiлi ўсю тэрыторыю Беларусi. Месцамi за суткi выпала месячная норма ападкаў, паведамiла начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Людмiла Парашчук. У "рэкардсменах" аказалася метэастанцыя "Стоўбцы", дзе выпала 110 працэнтаў месячнай нормы ападкаў. У Мiнску днём у суботу i ў ноч на нядзелю выпала 70 працэнтаў нормы. Сёння будзе воблачна з праясненнямi, месцамi па рэспублiцы, а ў Гомельскай вобласцi на большай частцы тэрыторыi пройдуць дажджы. Ноччу i ранiцай у асобных раёнах згусцiцца туман. Вецер паўночны, ад 3 да 8 метраў у секунду. Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 2—9 градусаў, па паўднёвым усходзе — да 14 градусаў цяпла. Днём будзе 11—17 градусаў вышэй за нуль. Але з ростам атмасфернага цiску ападкi спыняцца. Ноччу i ранiцай у асобных раёнах туманы. 8 кастрычнiка тэмпература паветра складзе 1—8 градусаў цяпла, месцамi чакаюцца замаразкi да нуля — мiнус 3 градусаў. Днём паветра прагрэецца да 10—15 градусаў. БЕЛТА. Вадзiцель збiў 5 падлеткаў Адбылося гэта ў Ветцы ў нядзелю на пачатку першай гадзіны ночы: мiж iншым, кiроўца пасля наезду з месца здарэння знiк. 34-гадовы мясцовы жыхар ехаў на "Жыгулях", а падлеткi рухалiся па абочыне праезнай часткi. Пад колы аўтамабiля трапiлi 14-гадовая дзяўчынка i чацвёра хлопчыкаў — 11, 12, 13 i 16 гадоў, таксама мясцовыя жыхары. Усе пацярпелыя пасля наезду былi змешчаны ў бальнiцу, прычым двое — у рэанiмацыю. На жаль, жыццё 11-гадовага хлопчыка ўрачам выратаваць не ўдалося. Што датычыцца кiроўцы, то яго затрымалi праз дзве з паловай гадзiны пасля здарэння: на месцы ДТЗ засталiся доказы, якiя i дапамаглi супрацоўнiкам праваахоўных органаў устанавiць асобу вадзiцеля. Узброеных рабаўнiкоў чакалi... Ранiцай у суботу ў Барысаве ў кватэры 71-гадовай пенсiянеркi былi затрыманы крымiнальнiкi, якiя ўвалiлiся сюды са зброяй, каб разжыцца чужым дабром. Падчас спецаперацыi ў кватэры старой супрацоўнiкамi Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС былi затрыманы трое — 46-гадовы супрацоўнік фiрмы, раней неаднаразова судзiмы, 52-гадовы грамадзянiн Украiны, iндывiдуальны прадпрымальнiк, i сын апошняга — 29-гадовы супрацоўнік каледжа. Нахабнiкi пайшлi на "справу" з пiсталетам ТТ з 7 патронамi i нажом. Акрамя таго, у iх былi канфiскаваны скотч i тры пары скураных пальчатак. Таксама праваахоўнiкамi ўстаноўлена асоба i затрыманы саўдзельнiк злачынцаў, 34-гадовы непрацуючы, раней неаднаразова судзiмы жыхар Баранавiчаў. Не выключана, што гэты "квартэт" мае дачыненне да аналагiчных злачынстваў: прынамсi, гэтая версiя правяраецца. Скандалiста спынiў стрэл У вёсцы Пятровiчы, што ў Навагрудскiм раёне, участковаму давялося прымяняць зброю, каб спынiць скандалiста. 48-гадовы, раней неаднаразова судзiмы мясцовы жыхар нешта не падзялiў са сваiм 22-гадовым пасынкам, прычым першы перад гэтым добра "залiў за каўнер". На "разбор палётаў" на месца здарэння прыбыў участковы iнспектар мiлiцыi Навагрудскага РАУС, якога п’яны мужчына сустрэў варожа i накiнуўся на капiтана з нажом. Пасля двух папераджальных стрэлаў, якiя не спынiлi раз’юшанага чалавека, афiцэру мiлiцыi давялося абараняцца: з пiсталета Макарава ён паранiў нападаючага ў левую руку. Скандалiст змешчаны ў бальнiцу. Выкрадальнiка спынiў... цягнiк Трагiчна для 20-гадовага вясковага жыхара скончылася паездка на аўтамабiлi ЗІЛ, якi ён выкраў: на чыгуначным пераездзе жыхар Нiжняга Чарнiхава Баранавiцкага раёна трапiў у дарожнае здарэнне. Мiж iншым, гэта было не першае выкраданне на рахунку зламыснiка: раней ён ужо быў судзiмы за аналагiчны ўчынак. На гэты раз уцекача спынiў пасажырскi цягнiк: паблiзу вёскi Пагарэльцы Нясвiжскага раёна кiроўца каля васьмi гадзiн вечара выехаў на забаронныя светлавы i гукавы сiгналы на чыгуначны пераезд, дзе машына i сутыкнулася з цягнiком. Выкрадальнiка з траўмамi даставiлi ў бальнiцу, але ўрачы не змаглi ўжо нiчым яму дапамагчы. Што ж датычыцца затрымкi ў руху цягнiкоў, то яна склала каля трох гадзiн. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дажджы, што прайшлi ў мiнулыя выхадныя днi, ахапiлi ўсю тэрыторыю Беларусi. Месцамi за суткi выпала месячная норма ападкаў, паведамiла начальнiк аддзе
|
|