Сталічныя дарогi чакае перабудова
Сталічныя дарогi чакае перабудова
Дарогi — адно са складаных нашых пытанняў, якое хвалюе аўтамабiлiстаў з кожным днём мацней. Не сакрэт, што ў Мiнску па частцы затораў найбольш праблемнымi з’яўляюцца цэнтральныя вулiцы, а таксама паўночная i паўднёвая часткi горада, якiя даўно i шчыльна забудаваны. Менавiта дзеля вырашэння гэтых праблем, павелiчэння прапускной здольнасцi асноўных сталiчных магiстраляў iснуе спецыяльная гарадская праграма. Аб апошнiх змяненнях у ёй паведамiлi Юрый Цiтавец, начальнiк аддзела iнжынернага абсталявання i транспарту камiтэта архiтэктуры i горадабудаўнiцтва, i начальнiк аддзела праектавання капiтальнага рамонту КУП "Гаррэмаўтадар" Мiнгарвыканкама Валянцiна Анцiпаровiч. Праграма 2006—2011 гадоў па развiццi, будаўнiцтве i рэканструкцыi мiнскай вулiчна-дарожнай сеткi працуе ў адпаведнасцi з генпланам, зацверджаным Указам Прэзiдэнта № 165 ад 23 красавiка 2003 года, па якiм iдзе забудова i развiццё вулiчна-дарожнай сеткi сталiцы. У праграму ўваходзяць 64 аб’екты, заказчыкам якiх з’яўляецца "Гаррэмаўтадар" Мiнгарвыканкама. Мiнская вулiчна-дарожная сетка мае радыяльна-кальцавую структуру, такiм чынам, цяпер адбываецца стварэнне трох дадатковых транспартных кольцаў. Каб палепшыць умовы руху i разгрузiць вулiцы Кальварыйскую, Харкаўскую, Жукоўскага i праспект Дзяржынскага, ствараецца 1-е транспартнае кальцо, дзякуючы якому плануецца пазбавiць цэнтральныя вулiцы ад грузавога транспарту. Задача 2-га кальца — разгрузiць цэнтр горада ад транзiтнага транспарту. Уключаючы МКАД, рэканструкцыя якога адбылася ў 2002 годзе, да 2011 года сталiца будзе мець чатыры транспартныя кальцы. Цяпер выконваецца праект па рэканструкцыi Партызанскага праспекта ад вул. Аранскай да вул. Жылуновiча, вядуцца будаўнiчыя работы на першым транспартным кальцы ад Кальварыйскай да вул. Талстога, рэканструюецца вулiца Цiмiразева. Да канца года плануецца пачаць работы на вулiцы Маякоўскага, якiя пройдуць у пяць этапаў, у вынiку чаго да 2011 года яна будзе васьмiпалоснай з дзвюма транспартнымi развязкамi. Што датычыцца Партызанскага праспекта, то першы (ад вул. Ванеева да вул. Жылуновiча) з чатырох этапаў плануецца распачаць у гэтым годзе. Абмяркоўваецца стварэнне новых пешаходных зонаў. Праспект Пераможцаў будзе пашыраны да васьмi палос руху, праспект Дзяржынскага ў хуткiм часе таксама будзе зроблены васьмiпалосным. Часовая нязручнасць руху праз рамонт i будаўнiцтва, якая выклiкана вельмi кароткiм рамонтна-будаўнiчым сезонам, акупiцца ў хуткiм часе новымi шырокiмi зручнымi дарогамi. Наталiя НОВІК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарогi — адно са складаных нашых пытанняў, якое хвалюе аўтамабiлiстаў з кожным днём мацней. Не сакрэт, што ў Мiнску па частцы затораў найбольш праблем |
|