Без прышчэпак — анiяк!
Без прышчэпак — анiяк!
Прамая лінiя
На пытанні чытачоў адказвае загадчыца кафедры дзiцячых iнфекцыйных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, кандыдат медыцынскiх навук Iна ГЕРМАНЕНКА
(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 7 і 8 кастрычнiка.) На пытанні чытачоў адказвае загадчыца кафедры дзiцячых iнфекцыйных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, кандыдат медыцынскiх навук Iна ГЕРМАНЕНКА
(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 7 і 8 кастрычнiка.) ( — Непакоiць вас Раiса Андрэеўна з Магiлёва. Некалькi гадоў таму Усход напалохаў нас атыповай пнеўманiяй... Скажыце, цi можна захварэць на яе ў Беларусi або ўдалося цалкам перамагчы гэта захворванне? — Так, у 2002—2003 гадах свет быў уражаны цяжкiм вострым рэспiраторным сiндромам — SАRS, атыповай пнеўманiяй. Тады не адразу змаглi распазнаць прыроду гэтай хваробы, але хворых iзалявалi, i на тэрыторыю нашай краiны атыповая пнеўманiя не трапiла... Аказалася, што гэта быў каронавiрус — мутант, адкрыў якi Карлас Урбанi, вядомы вiрусолаг, якi, на жаль, i загiнуў менавiта ад гэтага мутанта. Справа ў тым, што ў хворых досыць iмклiва развiвалася сур’ёзная лёгачная недастатковасць, потым ацёк лёгкiх, i — гiбель. Калi вiрус распазналi, то аказалася, што гiбель людзей можна было прадухiлiць. З дапамогай ужо вядомага прэпарата, якi не дазваляе вiрусу счапiцца з клеткай i выкарыстоўваецца для лячэння звычайнага грыпу. Гаворка iдзе пра азэльтамiвiр, або тамiфлю, нацыянальны запас якога ёсць i ў нашай краiне. Вынаходнiцтва дазволiла спынiць ланцужок перадачы высока заразнага вiруса. ( — Наколькi эфектыўным сродкам супраць вiрусных хваробаў можна лiчыць выкарыстанне такiх мазяў для носа, як аксалiнавая? — Насавыя хады сапраўды вельмi добра штодня, перад выхадам на вулiцу, змазваць маззю, i не абавязкова толькi аксалiнавай. Можна прымяняць i бораментол, i эваментол. Аднак варта мець на ўвазе, што гэта не стопрацэнтная абарона супраць вiрусаў грыпу, паколькi мы ўсё ж такi размаўляем... Эфектыўнасць прафiлактыкi павышаецца з прымяненнем марлевай павязкi, якую, праўда, не зусiм зручна насiць на звычайным працоўным месцы i якую трэба мяняць кожныя 2-3 гадзiны. ( — На провадзе Гомель. Вас турбуе Галiна Пятроўна, мацi дваiх дзяцей школьнага ўзросту. Я чула, што лепшым сродкам для знiжэння тэмпературы ў дзяцей з’яўляецца парацэтамол. Не маглi б вы патлумачыць, наколькi бяспечны гэты прэпарат i як увогуле правiльна знiжаць тэмпературу? — Парацэтамол, або ацэтамiнафен, уваходзiць у самыя розныя прэпараты для знiжэння тэмпературы ў дзяцей i дарослых. Парацэтамол дае найменшую колькасць пабочных эфектаў... — А ў чым праяўляецца шкоднасць аспiрыну? — Ва ўсiм свеце аспiрын не прымяняецца для знiжэння тэмпературы ў дзяцей да 16 гадоў. У нас таксама не рэкамендуецца яго выкарыстанне для лячэння дзяцей да 12 гадоў з прыкметамi вiруснай iнфекцыi. Пры выкарыстаннi аспiрыну падчас грыпу i ветраной воспы быў апiсаны сiндром Рэе, якi праяўляецца наступным чынам. Спачатку дзiця становiцца санлiвым, потым у яго з’яўляецца расстройства свядомасцi, могуць быць сутаргi, боль у жываце, нарэшце, сопар i кома. Плюс падчас ультрагукавога даследавання ў такiх выпадках на печанi можна ўбачыць нейкiя тлушчавыя ўключэннi. У аснове такога становiшча ляжыць мiтахандрыяльная недастатковасць — спецыфiчная асаблiвасць арганiзма, якая звычайна нiяк не праяўляецца. Каб пазбегнуць нечаканых непрыемнасцяў, Сусветная арганiзацыя аховы здароўя рэкамендуе прымяняць для знiжэння тэмпературы ў дзяцей ацэтамiнафен або iбупрафен. — Цi можна для знiжэння тэмпературы выкарыстоўваць абгортваннi халоднай вадой? — Высокая тэмпература небяспечная перш за ўсё для цэнтра тэрмарэгуляцыi — прадаўгаватага мозгу, iншымi словамi, для галавы. Таму мэтазгодна прыкладаць холад да галавы. Калi ж мы пачынаем абцiраць, абгортваць халоднай вадой усё цела, то, з аднаго боку, мы сапраўды ўзмацняем цеплааддачу, а з другога — сасуды рэагуюць на гэта спазмам. Таму ў адказ разаўецца белая лiхаманка — спазм на перыферыi, парушэннi мiкрацыркуляцыi i цэнтралiзацыi кровазвароту. На сёння такi метад шырока не выкарыстоўваецца, паколькi можа iстотна пагоршыць стан хворага. ( — Капыльскi раён. Завуць мяне Зiнаiда Уладзiмiраўна. Майму унуку — паўтара годзiка. Не так даўно мы сутыкнулiся з такой непрыемнасцю, як ацёк. Ён узнiк у адказ на прыём нейкага прэпарата. Прычым устанавiць, на якi менавiта, пакуль не ўдалося. Ацёк адразу знялi, паколькi мацi з унукам знаходзiлiся ў бальнiцы... Мяне цiкавiць, што рабiць у хатнiх умовах, калi на фоне ўжывання прэпаратаў з’яўляецца ацёк? — Ацёк — праява алергii. А з дзецьмi-алергiкамi трэба быць заўсёды ўважлiвымi. Калi ўзнiк ацёк, я раю тэрмiнова выклiкаць "хуткую", каб увесцi супрацьалергiчныя прэпараты або кортыкастэроiды, якiя знiмуць гэта праяўленне алергiчнага стану. Безумоўна, лепш за ўсё ведаць, на якi прэпарат была рэакцыя, i далей не выкарыстоўваць яго для лячэння. — А калi ўжывалi адразу некалькi, i не вядома, ад чаго ўзнiкла рэакцыя? — Тады прэпарат можна прымяняць "пад прыкрыццём" лекаў, што знiжаюць рызыку ўзнiкнення алергii. Або выкарыстоўваць iншы, на якi алергii не было. Варта яшчэ мець на ўвазе, што алергiчная рэакцыя бывае не на сам прэпарат, а на форму яго выпуску. Напрыклад, той жа амаксiцылiн ёсць у суспензii, а ёсць у таблетках. Лепей аддаць перавагу таблеткам. ( — Таццяна з Лепеля турбуе. Калiсьцi мацi змагалася з маiм кашлем з дапамогай растопленага цукру. Майму дзiцяцi — пяць гадоў. Цяпер, дзякуй богу, мы не кашляем, але я хачу ў вас на ўсякi выпадак пацiкавiцца, як наогул правiльна змагацца з "бухiканнем"? — Можна i такiм чынам, як гэта рабiла ваша мацi, а можна i з дапамогай травяных збораў. Галоўнае — дабiцца рассмоктвання сакрэту. Варта мець на ўвазе, што на пачатку захворвання кашаль — абарончы рэфлекс. Ён абараняе дыхальныя шляхi ад чагосьцi, што туды паступае. А паступае, часцей за ўсё, слiзiсты сакрэт, што трапляе з насавых хадоў. Так што з кашлем часам не трэба змагацца. Лепей параiцца з урачом, паколькi некаторыя травы стымулююць утварэнне слiзi. Адна справа, калi кашаль — сухi, i тады яго трэба зрабiць вадкiм, i другая, калi гэта — абарончы рэфлекс, якi не варта поўнасцю купiраваць. ( — З Баранавiчаў непакояць. Таццяна Мiкалаеўна. Дзiцяцi — 3 гады. Часта хварэе, лiтаральна штомесяц. Нам сказалi, што ў нас слабы iмунiтэт, прапiсваюць розныя медыкаменты, антыбiётыкi. Бывае, доўга не збiваецца тэмпература... — Дзiця пачало хварэць, калi пайшло ў садок? — I да таго хварэў, а цяпер яшчэ горш. — А iмунолаг калi-небудзь абследаваў ваша дзiця? — Не. — Вам трэба параiцца з доктарам адносна прызначэння такога даследавання, як iмунаграма. У Баранавiчах яго робяць... — Мы хацелi пад’ехаць у Мiнск, але не даюць накiраванне... — Спачатку вам трэба паехаць у Брэст. Там ёсць вельмi добрыя лабараторыi. Папрасiце накiраванне ў брэсцкую кансультацыйную палiклiнiку да iмунолага, якi скажа вам, якiмi могуць быць далейшыя меры... Скажыце, а калi ваша дзiця хварэе, хто-небудзь з дарослых таксама хварэе? — Не, бацькi здаровыя. Бывае i так, што нiякiх праяў хваробы, акрамя павышанай тэмпературы, няма... — У момант павышэння тэмпературы выпрацоўваецца iнтэрферон — абарона. Таму не варта з-за гэтага перажываць. Вы прымяняеце народныя сродкi — мёд, цыбулю, часнок? — Мёд з малаком ён п’е. — Добра. А яшчэ дзецям робяць часночныя бусы, з якiмi можна хадзiць у садок. Акрамя гэтага, сачыце за тым, каб дзiця абавязкова дыхала носам. Вучыце яго насавому дыханню, бо праз насавыя хады паветра ўвiльгатняецца i саграваецца, на слiзiстай асядаюць хваробатворныя мiкраарганiзмы. Калi ёсць насмарк, прамывайце фiзiялагiчным салявым растворам. Калi дзiця не дыхае носам, шанц заразiцца вышэй. ( — Мiнск, Аляксандра. Урач прапiсваў мне такi прэпарат як гропрынасiн. Цi можна яго даваць дзiцяцi, i як яго лепш ужываць для прафiлактыкi i лячэння? — Гропрынасiн — добры антывiрусны прэпарат. Яго прызначаюць i дзецям з 1 года. Прэпарат спыняе размнажэнне многiх вiрусаў. Прызначаецца адна таблетка — 500 мг на кожныя 10 кг вагi ў суткi. Звычайна для дарослых пры любой вазе не прызначаецца больш за 6 таблетак у дзень. Ужываць — 5 дзён. Потым на працягу месяца ў той жа дозе тройчы на тыднi, напрыклад, у панядзелак, чацвер i суботу. — А што рабiць, калi ў дзiцяцi з’явiўся на губе герпес? — Калi герпес — не сiстэмны, проста з’явiўся i знiк, то дастаткова толькi падтрымлiваць iмунную сiстэму, з дапамогай таго ж гропрынасiну, вiтамiнаў, правiльнага харчавання i г.д. Аднак калi ў дзiцяцi пры гэтым балiць цела, яно стала санлiвым, абавязкова трэба паказаць урачу. Вiрус герпесу 1 тыпу здольны пранiкаць праз гематаэнцэфалiчны бар’ер i выклiкаць найцяжэйшыя энцэфалiты. У нас на сёння ёсць дзецi, якiя нават не мелi нiякiх высыпанняў, а раптам з’явiлася расстройства свядомасцi, санлiвасць, галаўны боль, млоснасць. Паступова — кома. Пры паступленнi ў медустанову мы выяўляем у такiх дзяцей вiрус простага герпесу, i адначасова — нават некратычныя змяненнi ў рэчыве мозгу. Змагацца з гэтай iнфекцыяй можна, але своечасова. Пры спозненым звароце наступствы бываюць непапраўнымi. У вынiку герпетычнага энцэфалiту можа сфармiравацца нават эпiлепсiя. Дарэчы, у перыяд распаўсюджвання грыпу трэба памятаць i аб тым, што не спяць i мiкробы, якiя самi па сабе могуць выклiкаць лакалiзаваныя праявы iнфекцыi — паражэннi носа i задняй сценкi глоткi, а таксама выклiкаць паражэннi цэнтральнай нервовай сiстэмы мозгу i мазгавых абалонак — менiнгаэнцэфалiт, якi праяўляецца млоснасцю, галаўным болем, санлiвасцю, сутаргамi, сыпам i высокай тэмпературай. У такiм стане нельга заставацца дома. Дзiця абавязкова неабходна агледзець. Менiнгакакцэмiя лакалiзуецца ў выглядзе сыпу па задняй паверхнi тулава, на нiжнiх канечнасцях. Узбуджальнiк захворвання — менiнгакок, якi можа пранiкаць у кроў, выклiкаць генералiзаваную менiнгакокавую iнфекцыю. З пахаладаннем мы заўсёды назiраем уздым менiнгакокавай iнфекцыi, узбуджальнiк якой, дарэчы, адчувальны да звычайнага пенiцылiну. Так што пры своечасовым звароце хвораму можна дапамагчы. ( — Брэсцкая вобласць, Вольга. Майму брату калiсьцi рабiлi пракол па прычыне гаймарыту. Чула, што цяпер для пазбаўлення ад такой непрыемнасцi дастакова толькi ўжывання антыбiётыкаў. Як цяпер лечаць гаймарыты? Цi можна прымяняць дзецям сасудазвужальныя прэпараты? — Гаймарыт утвараецца на фоне запушчанага сiнусiту, якi ўтвараецца ў адказ на дзеяннi вiруса, якi трапiў у носавыя пазухi, у вынiку чаго парушыўся кровазварот, запаволiлася дыханне, утварыўся сакрэт, якi не можа выцякаць з-за ацёку. Наша задача — прамываць носавыя пазухi, выслабаняць iх ад вадкага сакрэту, тады ўсё будзе добра. Калi ж сакрэт вязкi, гнойны, утвараецца застой, якi i называецца гаймарытам. Дарэчы, дапамога лор-урачоў сёння цалкам даступная. У 3-й клiнiчнай бальнiцы г. Мiнска i ва ўсiх абласных бальнiцах ёсць аддзяленнi, дзе лор-дапамога аказваецца кругласутачна. Займацца самалячэннем у выпадку з гаймарытам не выпадае. У свеце сапраўды iдуць па шляху прымянення кансерватыўных метадаў. Да гэтага iмкнёмся i мы, але важна, наколькi запушчаным быў працэс. Наша задача — вымываць сакрэт. На пачатку — фiзiялагiчнымi растворамi, якiя прадаюцца ў любой аптэцы. Ёсць мясцовыя антыбактэрыяльныя прэпараты — фрамiцыцiн, або iзофра, бiяпарокс, палiдэкс. Схема лячэння гаймарыту наступная: прамываннi носа, сасудазвужальныя кроплi, прымяненне такога прэпарата, як лiнафлiмуiцыл, якi рассмоктвае сакрэт. У цяжкiх выпадках без механiчнага выдалення сакрэту не абысцiся. Што датычыцца сасудазвужальных кропляў, то лепш за ўсё параiцца з урачом. Трэба абавязкова чытаць iнструкцыю, i мець на ўвазе, што чым меншы узрост дзiцяцi, тым меншай павiнна быць канцэнтрацыя. Нельга кроплi "для дарослых" выкарыстоўваць дзецям. Лепей прымяняць такiя прэпараты, якiя не ўтрымлiваюць алеяў, таму што апошнiя толькi ўзмацняюць ацёк. Пачынаць можна з нафазалiну, пасля — ксiламетазалiн, i нарэшце — оксiметазалiн. Апошнi выкарыстоўваецца ва ўсiм свеце для дзяцей пасля 6 гадоў. ( — Наталля Аляксандраўна з Мiнска. У якасцi прафiлактыкi я выкарыстоўваю iнтэрферон, i раю маёй сястры даваць прэпарат пляменнiку. Раскажыце, калi ласка, якiм чынам трэба прымяняць iнтэрферон для дзяцей? — Iнтэрферон лейкацытарны выкарыстоўваецца энданазальна, i для прафiлактыкi яго можна выкарыстоўваць i дзецям, i дарослым. На працягу месяца — па 3-5 кропель у кожны насавы ход 3-4 разы ў дзень. Дзецям можна ранiцай i вечарам, пасля ачышчэння носавых пазух. На працягу 2-3 тыдняў. З лячэбнай мэтай — i дзецям, i дасрослым па 5 кропель у кожны насавы ход кожныя 2 гадзiны на працягу сутак. Потым ужыванне прэпарата лiчыцца немэтазгодным. — Многiя матулi скардзяцца, што ў садках дзецi часта хварэюць. А, на вашу думку, цi сапраўды можна абаранiць дзiця ад хваробаў, калi не пускаць яго ў садок? — Насамрэч, верагоднасць таго, што ў старэйшым узросце дзiця будзе лягчэй пераносiць захворваннi, невялiкая. У любым выпадку пакуль не выпрацуецца натуральны iмунiтэт, тых жа прастуд не пазбегнуць. — Ужо варта ужываць вiтамiнныя комплексы? — Вiтамiнапрафiлактыку можна пачынаць праводзiць у лiстападзе. Пакуль жа трэба карыстацца момантам i актыўна атрымлiваць вiтамiны жывыя — фрукты, агароднiну. Штучныя вiтамiны спатрэбяцца нам тады, калi мы расходуем запасы натуральных вiтамiнаў i калi iх будзе вельмi мала ў той жа гароднiне. Вось тады, каб прадухiлiць гiпавiтамiноз, можна пiць вiтамiнна-мiнеральныя комплексы. Трэба быць асцярожнымi з вiтамiнамi ў сiропе, паколькi на гэту форму бываюць алергii. Лiчыцца, што вiтамiнная прафiлактыка павiнна быць нерэгулярнай, бессiстэмнай, гэта значыць, не варта глытаць таблетку штодня, можна праз дзень-два. Вiтамiны ўтылiзуюцца ферментамi, i калi мы месяц iх пiлi, а пасля кiнулi, то атрымлiваецца адваротны вынiк, паколькi арганiзм працягвае выпрацоўку ферментаў. Не варта забывацца i на натуральныя свежаадцiснутыя сокi. Гiпаалергенным лiчыцца грэйпфрутавы. ( — Алiна, Крупкi. Урач сказала, што да таго як планаваць нараджэнне дзiцяцi варта зрабiць прышчэпку ад краснухi. Але ж, наколькi я разумею, нам усiм у дзяцiнстве рабiлi прышчэпкi ад шэрагу iнфекцый, у тым лiку i ад гэтай... — Сучасныя дзецi па-ранейшаму прышчэплiваюцца ад адру, паратыту, краснухi. Дарэчы, што датычыцца адру, то ў Еўропе ўжо меркавалi, што перамаглi гэту iнфекцыю, аднак там не ўлiчылi сiтуацыю ў такiх краiнах, напрыклад, як Румынiя, дзе нялёгка было правесцi масавую вакцынацыю насельнiцтва, паколькi частка яго з’яўляецца цыганскiм i шмат вандруе, жыве па ўласных законах. Адкрыццё межаў спрыяла масiўнай мiграцыi насельнiцтва, а вядома, што для iнфекцый межаў не iснуе ў прынцыпе. Гэта сiтуацыя перыядычна выклiкае ўспышкi тых цi iншых iнфекцый у свеце, у тым лiку i адру ў развiтых краiнах. Вакцынацыя забяспечвае нам iмунiтэт толькi на 5-10 гадоў. Так што дарослым патрэбна рэвакцынацыя. Аднак паколькi гэтага не адбываецца, значыць, дарослае насельнiцтва мае рызыку завезцi вышэйзгаданыя iнфекцыi з iншых краiн... Прышчэплiваецца ў нас i такая iнфекцыя, як коклюш. Ад воспы цяпер прышчэплiваюцца толькi пацыенты групы рызыкi, дзецi з пэўнымi захворваннямi. Няма вакцыны толькi ад шкарлятыны, хоць яна таксама небяспечная сваiмi ўскладненнямi. Такiм чынам, рабiць прышчэпку ад той цi iншай iнфекцыi — ваша права. Вы толькi павiнны мець на ўвазе, наколькi небяспечная тая ж краснуха для плода. "Прамую лiнiю" правялi Святлана БАРЫСЕНКА i Вольга ШАЎКО.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытанні чытачоў адказвае загадчыца кафедры дзiцячых iнфекцыйных хваробаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўнiверсiтэта, кандыдат медыцынскiх на
|
|