У Акадэмii навук будзе свой тэхнапарк
У Акадэмii навук будзе свой тэхнапарк
Інвестыцыі ў навiзну
Беларуская эканомiка ў многiм усё яшчэ грунтуецца на постсавецкiх прынцыпах. Гэта мела свае плюсы, аднак у апошнi час стала баластам у паспяховым развiццi краiны. Пра гэта паведамiў журналiстам намеснiк дырэктара па навуцы Цэнтра сiстэмнага аналiзу i стратэгiчных даследаванняў НАН Беларусi Георгiй Грыц. Паводле яго слоў, сёння энерга- i матэрыялаёмiстасць прадукцыi на асобных айчынных вытворчасцях у некалькi разоў перавышае сусветныя паказчыкi. Ва ўмовах няўхiльнага росту цэнаў на сыравiнныя рэсурсы гэта адмоўным чынам адбiваецца на канкурэнтаздольнасцi нашых тавараў на сусветным рынку. "Нават пры такой дзяржаўнай падтрымцы, якая iснуе сёння ў нашай краiне, рэзерв на традыцыйныя вытворчасцi ўжо вычарпаны, — паведамiў Г. Грыц. — Паводле нашых прагнозаў, калi нiчога не прадпрымаць, неабарачальныя наступствы ў эканомiцы праявяцца ўжо ў 2010—2012 гадах. У нас наспела аб’ектыўная неабходнасць укаранення прынцыпова новых сучасных тэхналогiй. Для Беларусi сёння надзвычай актуальны перавод эканомiкi ад рэсурсаспажывальнай да эканомiкi ведаў". На гэта i скiравана Дзяржаўная праграма iнавацыйнага развiцця. Яна ўтрымлiвае 957 заданняў, асноўныя з якiх — стварэнне новых прадпрыемстваў з асваеннем перадавых тэхналогiй, стварэнне новых вытворчасцяў на дзеючых прадпрыемствах, мадэрнiзацыя iснуючых вытворчасцяў. Штогод ЗША выдаткоўвае на навуку 250 млрд бюджэтных долараў, Германiя — 150 млрд долараў, Японiя — 100 млрд. У Беларусi сёлета аб’ём фiнансавання на навуку склаў 2 млрд долараў. Безумоўна, гэта недастатковая сума, таму мы павiнны рабiць упор на кааперацыю, падкрэслiў Грыц. Яна прадугледжвае як укараненне праграмна-мэтавага метаду (калi шэраг навуковых iнстытутаў аб’ядноўваюцца па адным профiльным накiрунку i кааперыруюцца з вытворчымi айчыннымi прадпрыемствамi), так i мiжнародную кааперацыю. Выступоўца узгадаў сумесную мэтавую праграму Акадэмii навук i выканаўчага камiтэта ЕўрАзС "Iнавацыйныя бiятэхналогii", якая ўключае ў сябе 5 падпраграм, паўтара дзесятка праектаў (на рэалiзацыю якой прадугледжана 15 млн долараў) i шэраг сумесных iнавацыйных праграм у межах СНД (трансгенныя жывёлы, бiяфармацэўтыка). Чакаецца, што нягледзячы на рост цэнаў на энергарэсурсы, гэты год для Беларусi завершыцца з прафiцытам бюджэту — прыблiзна ў 2 млрд долараў ЗША, паведамiў Георгiй Грыц. I нягледзячы на тое, што бюджэт на наступны год ужо практычна сфармiраваны, беларускi ўрад гатовы пайсцi на павелiчэнне аб’ёму фiнансавання айчыннай навукi, а дакладней, выдаткаваць 1 млрд долараў на прарыўныя тэхналогii. Акадэмii навук было даручана вызначыць гэтыя тэхналогii. — Мы падрыхтавалi 12 праектаў. Напрыклад, праект распрацоўкi i асваення вытворчасцi харчовай дабаўкi для папярэджання развiцця артэрыяльнай гiпертанii (тэрмiн акупнасцi складае ўсяго 2,5 года, хоць для такога маштабу звычайна неабходна 5—7 гадоў), праект арганiзацыi вытворчасцi плеценых хiрургiчных нiцяў, тканых i вязаных вырабаў медыцынскага прызначэння (пакуль што мы ўсё набываем за мяжой, тэрмiн акупнасцi 3,5 года) i iнш. Сапраўдным прарывам можна лiчыць праект стварэння прадпрыемстваў па вытворчасцi святло-выпраменьвальных вырабаў. Аб яго эканамiчнай прывабнасцi сведчыць той факт, што кампанiя "Рhiliрs" ужо выказала гатоўнасць укласцi ў яго сродкi. Нягледзячы на станоўчыя зрухi, па некаторых прынцыпова важных накiрунках iнавацыйнага развiцця мы пакуль "прабуксоўваем". Так, доля нана-, бiя- i касмiчных тэхналогiй у агульным аб’ёме вытворчасцi ўсё яшчэ не перавышае 10—15 працэнтаў (для прыкладу, у некаторых iншых краiнах гэты паказчык у сярэднiм складае 30—40 працэнтаў). Навукаёмiстасць беларускай прадукцыi не дасягае i аднаго працэнта. На думку Георгiя Грыца, асноўная прычына — праблема трансфера i ўкаранення перадавых тэхналогiй. Таму Акадэмiя навук падрыхтавала праект стварэння акадэмiчнага тэхнапарка. — На наш погляд, Парк высокiх тэхналогiй не выконвае тых функцый, якiя першапачаткова на яго ўскладалiся. Таму мы iнiцыюем стварэнне такой структуры, якая не толькi будзе своеасаблiвай афшорнай зонай для ўкаранення iнавацый, але i стане аказваць паслугi комплекснага суправаджэння. Сёння падрыхтаваны праект закона аб стварэннi венчурных фондаў i нацыянальнай венчурнай кампанii, у сувязi з чым мы сёння распрацоўваем пытанне па стварэннi ў межах акадэмiчнага тэхнапарка сваёй венчурнай кампанii (тым больш, што шэраг беларускiх банкаў ужо выказаў згоду ўзяць у гэтым удзел). Акрамя таго, лiтаральна ўчора мы падпiсалi пагадненне з расiйскай венчурнай бiржай, i цяпер беларускiя прадпрыемствы, якiя маюць iнавацыйную скiраванасць, могуць выстаўляць свае партфелi для прыцягнення расiйскiх iнвестыцый. Георгiй Грыц асаблiва падкрэслiў, што галоўная роля дзяржавы — стварэнне ўмоў для прыцягнення iнвестыцый, а не стопрацэнтнае фiнансаванне iнавацыйных праектаў. Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская эканомiка ў многiм усё яшчэ грунтуецца на постсавецкiх прынцыпах. Гэта мела свае плюсы, аднак у апошнi час стала баластам у паспяховым разв
|
|