21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларуская славістыка — "на пяць"!

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларуская славістыка — "на пяць"!

Дасягненнi нашых вучоных у гэтай галiне гуманiтарных ведаў атрымлiваюць сусветнае прызнанне

У Македонii прайшоў чарговы ХІV Мiжнародны з’езд славiстаў. Вопытам сваiх даследаванняў абменьвалася больш як 700 вучоных з 40 краiн свету. У гэтым найбуйнейшым навуковым форуме ўзялi ўдзел i айчынныя спецыялiсты. Наша прадстаўнiцтва там было вельмi плённым. У наступны раз — праз пяць гадоў — вучоных-славiстаў з усяго свету прыме Беларусь, а Мiжнародны камiтэт славiстаў цяпер узначальвае наш суайчыннiк — дырэктар Iнстытута мовы i лiтаратуры iмя Янкi Купалы i Якуба Коласа Аляксандр Лукашанец. Да яго мы i звярнулiся па ўсе падрабязнасцi:

— Праграма Мiжнародных з’ездаў славiстаў ахоплiвае шырокае кола праблем, звязаных з вывучэннем i даследаваннем славянскiх моў, лiтаратур, культур, фальклору. Такiя навуковыя форумы рэгулярна праводзяцца з 1929 года — кожныя пяць гадоў па чарзе ў розных славянскiх краiнах. Нашы суседкi — Расiя, Украiна, Польшча — ужо прымалi гасцей у сябе. У нас жа такiх з’ездаў яшчэ не было...

Першы з’езд карыфеяў славiстыкi прайшоў у Празе. I ўжо тады не без удзелу беларускiх вучоных. Нашу краiну прадстаўляў прафесар Пётр Бузук. Правядзенне з’ездаў фактычна мае бесперапынную традыцыю. Праўда, адзiн са з’ездаў, якi павiнен быў адбыцца ў Бялградзе ў 1939 годзе, быў адменены ў сувязi з пачаткам Другой сусветнай вайны. Аднак пасля яе прайшла навуковая канферэнцыя, i быў выдадзены зборнiк дакладаў трэцяга з’езда, таму лiчыцца, што ён усё ж адбыўся...

— На такiх форумах заўжды разглядаюцца дасягненнi славiстычнай навукi ў свеце за папярэднi пяцiгадовы перыяд, — расказвае Аляксандр Лукашанец. — I ў рабоце з’ездаў прымаюць актыўны ўдзел не толькi прадстаўнiкi гуманiтарнай навукi са славянскiх краiн. Славiстыка актыўна развiваецца ў розных навуковых цэнтрах краiн Еўропы ды i ўсяго свету. Так, напрыклад, у з’ездах славiстаў актыўна ўдзельнiчаюць вучоныя з Германii, ЗША, Канады, Францыi, Iталii i iнш., у апошнiя гады — з Iндыi, Японii. Таму важнасць гэтых мерапрыемстваў не толькi ў тым, што яны садзейнiчаюць даследаванню славянскiх моў, лiтаратур, культур, але i спрыяюць пашырэнню ведаў пра iх у свеце, вывучэнню i ў неславянскiх краiнах.

З дасягненнямi айчыннай славiстычнай навукi знаёмiлi сёлета мiжнароднае супольнiцтва 20 беларускiх вучоных. Вынiкамi сваiх даследаванняў па шырокiм коле славiстычных праблем дзялiлiся даследчыкi ў галiне славiстыкi з Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi (супрацоўнiкi Iнстытута мовы i лiтаратуры, а таксама Iнстытута мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору) i вядучых унiверсiтэтаў краiны (выкладчыкi БДУ, БНТУ, унiверсiтэта культуры, лiнгвiстычнага ўнiверсiтэта,а таксама Гомельскага i Гродзенскага дзяржаўных унiверсiтэтаў).

— На жаль, Беларусь не была прадстаўлена ў такiм важным праблемным блоку, як славянская анамастыка, — выказвае сваё шкадаванне навукоўца, — таму што кiраўнiцтва Вiцебскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта не палiчыла патрэбным камандзiраваць на ХIV з’езд загадчыка кафедры агульнага i рускага мовазнаўства — прафесара Ганну Мезенку. А яна, мiж iншым, — найбуйнейшым спецыялiст па гэтай праблематыцы у Беларусi. Дарэчы, яе кандыдатура рэкамендавана для ўключэння ў склад камiсii па славянскай анамастыцы, якая працуе пры Мiжнародным камiтэце славiстаў. А гэта сведчыць аб прызнаннi ўзроўню беларускай анамастычнай навукi ў славянскiм свеце.

Даклады ж тых беларускiх навукоўцаў, якiя змаглi паўдзельнiчаць у з’ездзе, атрымалi шырокi станоўчы рэзананс. Вучоныя ўдзячныя кiраўнiцтву Нацыянальнай акадэмii навук i Мiнiстэрства адукацыi, якiя аказалi фiнансавую падтрымку для ўдзелу беларускай дэлегацыi ў рабоце з’езда. Дарэчы, заўжды падчас работы такiх з’ездаў наладжваецца выстаўка навуковых выданняў па гэтай праблематыцы за апошнiя пяць гадоў. Беларускую "кнiжную калекцыю" сёлета высока ацанiлi: яна была прызнана адной з лепшых — як па колькасцi, так i па якасцi.

— Удзел беларускiх вучоных у гэтым з’ездзе быў вельмi змястоўным, насычаным i ў значнай ступенi садзейнiчаў пашырэнню ведаў пра беларускую мову, лiтаратуру, культуру i фалькларыстыку — не толькi ў славянскiх краiнах, але i ва ўсiм свеце, — рэзюмуе Аляксандр Лукашанец. — Гэта, безумоўна, працуе на прэстыж i айчыннай гуманiтарнай навукi, i самой Беларусi як незалежнай славянскай краiны, вызначае яе трывалыя пазiцыi ў сусветнай супольнасцi.

У час работы з’езда адбыўся пленум Мiжнароднага камiтэта славiстаў, на якiм разглядалiся таксама i арганiзацыйныя праблемы. У тым лiку пытанне аб месцы правядзення наступнага ХХV — у нейкай ступенi юбiлейнага — Мiжнароднага з’езда славiстаў.

— Гэта абсалютна заканамерна, таму што Беларусь цяпер актыўна ўваходзiць у сусветную супольнасць як незалежная славянская дзяржава з выразным нацыянальна адметным аблiччам, — каментуе Аляксандр Лукашанец. — Вельмi важна, што на пасяджэннi такое рашэнне было прынята аднагалосна. Гэта сведчыць i аб аўтарытэце беларускай славiстычнай навукi, i аб аўтарытэце самой краiны.

Разглядалася таксама пытанне i аб новым кiраўнiку Мiжнароднага камiтэта славiстаў — iм стаў наш суразмоўца. Гэта падзея — яшчэ адна ганаровая старонка ў летапiсе ўдзелу беларускiх навукоўцаў у Мiжнародных славiстычных форумах. Бо рэгулярны ўдзел у яго рабоце беларусы бяруць з 1958 года.

Што ж чакае прымаючы бок у гэтыя наступныя пяць гадоў?

— Увогуле Мiжнародны камiтэт славiстаў каардынуе дзейнасць у галiне даследавання славянскiх моў i культур у свеце, садзейнiчае пашырэнню ведаў пра iх i у неславянскiх рэгiёнах, — адзначае новы старшыня Камiтэта. — У гэты пяцiгадовы перыяд асноўная наша задача — падрыхтаваць чарговы з’езд. Акрамя агульнанавуковай каардынацыi, iдзе распрацоўка навуковай праблематыкi з’езда, фармiруецца яго праграма, вызначаюцца формы работы на iм i квоты ўдзельнiкаў ад краiн.

Квота ўдзельнiкаў, натуральна, вызначаецца ў адпаведнасцi з дыяпазонам славiстычных даследаванняў у кожнай краiне. Акрамя славянскiх краiн, шырокае прадстаўнiцтва на з’ездах звычайна маюць Германiя, ЗША, Канада i iншыя. I гэта зусiм нядзiўна, улiчваючы, што, скажам, у Германii славiстыка мае працяглую гiстарычную традыцыю, i сёння такiя даследаваннi праводзяцца фактычна ў кожным унiверсiтэце. Ды i ўвогуле ў свеце расце цiкавасць да славянскага рэгiёна.

— Пры Мiжнародным камiтэце славiстаў працуюць 33 пастаянныя навуковыя камiсii, якiя займаюцца даследаваннем розных аспектаў славiстыкi, — iнфармуе суразмоўца.

У большасцi гэтых камiсiй працуюць i беларускiя вучоныя. Напрыклад, Камiсiю па славянскiм словаўтварэннi на наступныя пяць гадоў узначальвае наш суразмоўца. У яе рабоце таксама ўдзельнiчаюць прафесар лiнгвiстычнага ўнiверсiтэта Зiнаiда Харытончык i прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта Аляксей Нiкiцевiч. Ёсць беларускiя навукоўцы i ў складзе камiсiй па этна- i сацыялiнгвiстыцы, славянскiх лiтаратурных мовах, мiжмоўных кантактах, у бiблiйнай камiсii i шэрагу iншых.

I далёка не апошняя задача Беларусi — як гаспадынi наступнага Мiжнароднага з’езда славiстаў — паказаць сваю гасцiннасць, нацыянальную адметнасць, самабытнасць. Для таго i ладзiцца падчас навуковага форуму насычаная культурная праграма, дзе знойдзецца месца ўсяму: ад нацыянальных рамёстваў i помнiкаў даўнiны — да спеваў i танцаў. Нам сапраўды ёсць што паказаць, таму з задавальненнем чакаем гасцей.

Ала МАЧАЛАВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дасягненнi нашых вучоных у гэтай галiне гуманiтарных ведаў атрымлiваюць сусветнае прызнанне У Македонii прайшоў чарговы ХІV Мiжнародны з’езд славiста
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика