21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

"Флікернi" вадзiцелю

26.08.2009 10:35 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Флікернi" вадзiцелю

Новыя анекдоты пра святлоадбiвальны элемент, якiя з’явiлiся зусiм нядаўна, па папулярнасцi не саступаюць анекдотам пра бландзiнак. Таму, заўважыла, пры слове флiкер на вуснах многiх з’яўляецца ўсмешка. Але толькi не ў родных тых людзей, якiя страцiлi любiмага чалавека на дарозе. Толькi за тры апошнiя днi мiнулага тыдня ў краiне пад коламi машын загiнула 14 чалавек. Большасць з iх не былi абазначаны святлоадбiвальнiкамi. З 14 чалавек 12 — мужчыны, сярэднi ўзрост якiх 39 гадоў.

Праблема гiбелi пешаходаў на дарогах рэспублiкi, нягледзячы на прафiлактычныя мерапрыемствы, якiя праводзяцца мiлiцыяй, застаецца актуальнай. За 8 месяцаў гэтага года па вiне пешаходаў адбылося 730 дарожна-транспартных здарэнняў, падчас якiх загiнулi 170 чалавек i 580 ранены.

— Часцей за ўсё пешаходы гiнуць пад коламi аўтамабiляў у цёмны час сутак паблiзу населеных пунктаў на неасветленых участках дарог, — гаворыць галоўны спецыялiст аддзела арганiзацыi мiжведамасных узаемадзеянняў i прапаганды бяспекi дарожнага руху ДАІ МУС Уладзiмiр Сцяпанаў. — Таму неабходнасць выкарыстання ў гэтых умовах святлоадбiвальных элементаў вiдавочна.

Дзяржаўтаiнспекцыя правяла эксперымент, падчас якога ўстанавiла, што ў цемры ўбачыць чалавека на дарозе з салона аўтамабiля пры блiжнiм святле фараў можна толькi на адлегласцi да 30 метраў. Пры руху аўтамабiля з хуткасцю 60 км/г за адну секунду аўтамабiль праязджае каля 17 метраў. За гэту ж секунду вадзiцель паспявае толькi нацiснуць на педаль тормазу, але, зразумела, аўтамабiль адразу не спынiцца.

Даследаваннi паказалi, што выкарыстанне пешаходнага адбiвальнiка святла памяншае рызыку наезду на пешахода ў цёмны час сутак на 85 працэнтаў. У святле фар вадзiцелi аўтамабiляў прыкмячаюць пешахода, якi мае адбiвальнiкi на адзеннi, абутку, заплечнiку. Пры руху з блiжнiм святлом вадзiцель заўважае пешахода на адлегласцi да 130—140 метраў. У дальнiм святле фар пешаходныя катафоты дазваляюць чалавеку "свяцiцца" на адлегласцi да 400 метраў. Вадзiцель жа, своечасова заўважыўшы пешахода на дарозе, пазбягае наезду i яго наступстваў.   — Каб дабiцца максiмальнага эфекту ад выкарыстання флiкераў, iх па магчымасцi трэба прымацоўваць так, каб яны былi бачны з усiх бакоў, — падкрэслiвае старшы iнспектар па агiтацыi i прапагандзе спецыяльнага падраздзялення дарожна-патрульнай службы "Страла" МУС Вольга Амiнава. — А то большасць жанчын прымацоўваюць круглы флiкер на сумачку з аднаго боку i думаюць, што вадзiцель iх убачыць. Тое ж самае тычыцца школьнiкаў i студэнтаў, якiя носяць флiкеры на заплечнiках. Безумоўна, лепш за ўсё выкарыстоўваць адначасова два цi больш святлоадбiвальныя элементы — з правага i левага бакоў. Святлоадбiвальную стужку можна нацягнуць на рукаў цi штанiну, а падвеску прышпiлiць да адзення. Яна павiнна вiсець на вышынi калена з боку праезднай часткi. У гэтым выпадку яна будзе лепш бачна вадзiцелю ў святле фараў.

Штодзень за неабазначэнне сябе ў цёмны час сутак святлоадбiвальным элементам iнспектары ДАI штрафуюць у сярэднiм 350—400 чалавек. Згодна з Кодэксам аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях, прадугледжаны штраф у памеры да 17,5 тысячы рублёў. Калi парушэнне здзейснена пешаходам у стане алкагольнага ап’янення, то штраф складзе ад 35 да 105 тысяч рублёў.

Колькасць аштрафаваных за тое, што не абазначылi сябе ў цёмны час сутак: 1.10 — 532, 2.10 — 570, 3.10 — 708, 4.10 — 673, 5.10 — 742, 6.10 — 726.       Чаму вы (не) носіце флiкер?

Аляксандр Мендзелеў, начальнiк ДАІ МУС Беларусi:

"Усе людзi, незалежна ад сацыяльнай ролi, якую яны выконваюць у грамадстве, рухаючыся ў цёмны час сутак па абочыне праезнай часткi знаходзяцца ў небяспецы. I супрацоўнiкi мiлiцыi не выключэнне. Таму флiкер заўсёды пры мне, я прытрымлiваюся думкi, што для таго, каб навучыць нечаму людзей, мне i маiм калегам, у першаю чаргу, трэба пачынаць з сябе. А пасля гэтага з чыстым сумленнем патрабаваць наяўнасцi святлоадбiвальнага элементу ад пешаходаў".

Зiнаiда Флавiянаўна, 45 год, эканамiст:

"Вёска, у якой я жыву, знаходзiцца на адлегласцi 20 кiламетраў ад раённага цэнтра. Таму, зразумела, машын на нашых незаасфальтаваных дарогах нягуста. Узiмку а пятай гадзiне вечара, калi я вяртаюся з работы дадому, на дварэ хоць вока выкалi. Лiхтары не ўсе сем’i запальваюць. Пасля таго, як аднавяскоўцаў пачалi штрафаваць за адсутнасць святлоадбiвальнiкаў, я доўга не раздумвала i набыла флiкеры для сябе i для мужа. Муж, праўда, носiць яго ў кiшэнi, а я прывязала да сумачкi, якая заўсёды са мной".

Наталля Корзун, 19 гадоў, студэнтка медунiверсiтэта:

"Вучыцца на ўрача складаней, чым я думала. На асабiстае жыццё можна забыцца на шэсць гадоў. Прыходжу з пар у гадзiны чатыры i пачынаю рыхтавацца да заўтрашнiх заняткаў. Карыстаюся флiкерам толькi, калi раз на месяц езджу дадому i падчас летнiх канiкулаў. Чапляю яго на руку, калi ў суботу разам з сяброўкам ездзiм на дыскатэку ў суседнюю вёску на веласiпедах".

Соф’я Васiльеўна, 65 гадоў, пенсiянерка:

"Дзецi прывезлi мне гэты флiкер, каб паглядзела хоць што гэта такое. Добра прыдумалi разумныя людзi. А то столькi людзей гiне на дарозе. У маёй суседкi ўнук месяц таму трапiў пад колы машыны. Ды i матацыклiстаў зараз развялося ў вёсцы, носяцца як звар’яцелыя. А мне, старой, флiкер не патрэбны. Ногi ўжо зусiм не тыя, што раней, далей двара нiкуды не хаджу. А прадукты сацыяльны работнiк прыносiць".

Арцём Русецкi, 37 год, дальнабойшчык:

"Я ўвесь час у дарозе, i мая машына аздоблена не адным святлоадбiвальным элементам. Вельмi абураюся, калi ў цёмны час сутак людзi не абазначаюцца флiкерамi. Iм, напэўна, здаецца, што яны бачны, але гэта не так. Як людзям растлумачыць, што яны падстаўляюць не толькi сябе, але i кiроўцаў. Каму хочацца сесцi ў турму нi за што нi пра што?.."

Надзея ДРЫЛА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя анекдоты пра святлоадбiвальны элемент, якiя з’явiлiся зусiм нядаўна, па папулярнасцi не саступаюць анекдотам пра бландзiнак. Таму, заўважыла, пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика