...
...
У Гродне, праязджаючы па Румлёўскiм мосце цераз раку Нёман, вадзiцель аўтобуса Дзмiтрый Казадой убачыў, што малады мужчына пералез праз агароджы i на руках павiс над ракой. Спынiўшы пусты ў гэты час аўтобус, Дзмiтрый выскачыў з кабiны i паспеў схапiць самазабойцу за рукi. Той, аднак, пачаў супрацiўляцца. На дапамогу яму падаспелi вадзiцель наступнага аўтобуса Алег Арсланаў i пасажыр. Разам яны выцягнулi самазабойцу на мост, пасадзiлi ў аўтобус i павезлi. Мужчына, якi п’е ў доме, адзiн з галоўных фактараў фармiравання жаночага алкагалiзму. Такое меркаванне выказалi ўрачы Вiцебскага абласнога псiханеўралагiчнага дыспансэра. Многiя жанчыны складаюць кампанiю мужчыну, спрабуючы такiм чынам зменшыць колькасць спажыванага iм алкаголю. Аднак у большасцi выпадкаў такi спосаб не прыносiць вынiку, прычыняючы яшчэ большае зло. Бо слабы арганiзм жанчыны схiльны да алкагольнай залежнасцi значна ў большай ступенi, чым мужчынскi. Магiляўчане ўчора ранiцай абяззброiлi непрацуючага мясцовага жыхара, якi пагражаў адкрыць стральбу з пiсталета на вулiцы. Па словах вiдавочцаў, правапарушальнiк, знаходзячыся ў нецвярозым стане, выйшаў з крамы "Любава" i, сказаўшы, што ён усiх перастраляе, перасмыкнуў засаўку пiсталета. Двое мужчын, як высветлiлася пазней, — супрацоўнiк кiравання КДБ па Магiлёўскай вобласцi i механiзатар ДЭУ-71, затрымалi зламыснiка. Пры iм быў выяўлены няспраўны пнеўматычны пiсталет фiрмы "Вальтар". На папулярным iнтэрнэт-аўкцыёне еBау на таргi выстаўленая... цэлая краiна. Брытанскi карыстальнiк пад псеўданiмам lоvеjоуаntiquеsеmроrium яшчэ 7 кастрычнiка прапанаваў наведвальнiкам iнтэрнэт-аўкцыёну Ісландыю за 99 пенсаў. У апiсаннi лота ўказваецца прынамсi, што ў дадзены кошт не ўваходзяць Грэнландыя i спявачка Б’ёрк. (Варта адзначыць, што Грэнландыя афiцыйна належыць Данii). Лот стаў даволi папулярным i на 10 кастрычнiка ўжо было зроблена звыш 80 ставак. Калi пазаўчора за Iсландыю прапанавалi 250 тысяч фунтаў стэрлiнгаў, то ўчора блiжэй да вечара — 10 мiльёнаў фунтаў. Маскоўскiм сабакам дазволiлi лаяць даўжэй — на дзве гадзiны ў суткi. Цяпер гаўканне суседскага сабакi давядзецца цярпець не з 8 гадзiн ранiцы да 22 вечара, а з 7 да 23. Але затое гаспадароў абавязалi выгульваць сваiх гадаванцаў з ланцужком i наморднiкам у многiх месцах, дзе раней дазваляўся вольны выгул — на тэрыторыi любых устаноў, у крамах, на кiрмашах, на дзiцячых пляцоўках, на пляжах i ў грамадскiм транспарце. А на тэрыторыi ўстаноў аховы здароўя, дзiцячых садкоў i школ сабачыя лапы ўвогуле ступаць не павiнны. Гэтыя змены ўрад Масквы ўнёс у правiлы ўтрымання сабак i катоў. Яшчэ адна норма, прапiсаная ў новых правiлах — забарона на гадоўлю сабак i катоў для выкарыстання iх шкуры i мяса, а таксама для правядзення баёў. ПОЎНЫ АБЗАЦ Сямейная пара з Камбоджы, сур’ёзна пасварыўшыся, не стала адкладваць надоўга разыходжанне ў розныя бакi i падзел маёмасцi — муж i жонка ў лiтаральным сэнсе распiлавалi хату на дзве часткi. Астатнюю ўласнасць муж i жонка таксама падзялiлi пароўну, але ўжо не такiм радыкальным спосабам, пасля чаго муж перавёз сваю палову дома блiжэй да жылля сваiх бацькоў. Прычынай спрэчкi пары, якая, дарэчы, 40 гадоў пражыла ў шлюбе, стала нежаданне жонкi клапацiцца аб мужу падчас яго хваробы.У Пецярбургу праходзiць Генеральная асамблея мiжнароднай крымiнальнай палiцыi, на якую з’ехалiся супрацоўнiкi Інтэрпала са 186 краiн мiру. I тут не абышлося без скандалаў. Незадоўга да адкрыцця асамблеi ахвярай зладзеяў стаў палiцэйскi з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi, а ў аўторак невядомыя абакралi супрацоўнiцу германскай палiцыi. Агульная сума грашовых страт, панесеных замежнымi палiцэйскiмi (мiж iншым, абодва займаюць кiруючыя пасады ў падраздзяленнях Iнтэрпала), перавысiла 120 тысяч расiйскiх рублёў.
Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сямейная пара з Камбоджы, сур’ёзна пасварыўшыся, не стала адкладваць надоўга разыходжанне ў розныя бакi i падзел маёмасцi — муж i жонка ў лiтаральным
|
|