Лепшы лекар душэўных траўмаў — час і iнтэлект
Лепшы лекар душэўных траўмаў — час і iнтэлект
Учора адзначаўся Сусветны дзень аховы псiхiчнага здароўя. А як вы захоўваеце душэўны спакой i раўнавагу ў жыццi, як паводзiце сябе ў нейкiх складаных, стрэсавых сiтуацыях? Людмiла Тарасевiч, галоўны спецыялiст Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў: А як вы захоўваеце душэўны спакой i раўнавагу ў жыццi, як паводзiце сябе ў нейкiх складаных, стрэсавых сiтуацыях? Людмiла Тарасевiч, галоўны спецыялiст Уздзенскага раённага Савета дэпутатаў: — Імкнуся пераключыцца на нешта iншае, добрае. З дзецьмi паразмаўляць, з унучкай. З калегамi па працы нешта абмеркаваць, патэлефанаваць сяброўкам. Можна яшчэ на прагулку выйсцi або тэлевiзар паглядзець, пачытаць. Словам, нейкi час не думаць аб праблеме, супакоiцца i толькi потым паспрабаваць яе вырашыць. Людмiла Папчэня, начальнiк жыллёвага аддзела Слуцкага райвыканкама: — Няпростае пытанне... Я маю пэўны жыццёвы вопыт, стаж, таму лiчу сябе дастаткова мудрым чалавекам. Да таго ж я чалавек ураўнаважаны, не "ўспыхваю" ў нейкiх складаных сiтуацыях. Усё трымаю ў сабе, не дапускаю, каб камусьцi было нешта бачна — кантралюю свой стан. Асабiста для мяне ў нейкай сiтуацыi за лепшае выйсцi, пабыць сам насам з уласнымi думкамi, супакоiцца. Хоць, безумоўна, усё залежыць ад канкрэтнага чалавека: некаму патрэбна кубак разбiць, камусьцi неабходна выгаварыцца, iншым, як мне, проста памаўчаць, пабыць аднаму нейкi час. Сяргей Букiн, галоўны штатны псiхiятр упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама: — Любая канфлiктная сiтуацыя мае патрэбу ў асэнсаваннi. Таму час — самы галоўны суддзя. Яго трэба даць самому сабе, каб сфармiраваць правiльныя адносiны да таго, што адбылося. Каб уладарылi не эмоцыi, а iнтэлект. На эмацыянальнай хвалi часта прымаюцца паспешлiвыя рашэннi. Напрыклад, у спакойным стане чалавек практычна нiколi не зробiць спробаў да самагубства. Узнiкненне нейкiх стрэсавых сiтуацый, калi гаварыць зусiм спрошчана, непарыўна звязана з самiм чалавекам — як гома сапiенс, iстотай думаючай. Гэта канфлiкт памiж патрэбамi i магчымасцямi, спробамi iх рэалiзацыi. Калi ёсць нейкая праблема, яе абавязкова трэба "выцягваць" з галавы, абмяркоўваць, абдумваць. Пакiдаць яе недзе ўнутры сябе — няправiльна. Праблема псiхiчнага здароўя надзвычай актуальная: кожны другi чалавек у свеце пераносiў псiхiчныя расстройствы, а кожны пяты ў дадзены момант — дэпрэсiўнае расстройства. У свеце шмат людзей, якiм патрэбна дапамога. Таiсiя Бурдзейка, пенсiянерка, вёска Баравое Дзяржынскага раёна: — Ну як вам сказаць... Трэба абыходзiцца без канфлiктаў, каб у доме была спакойная абстаноўка. Вось разам са мной жыве сын, яго жонка, маленькi ўнук, i я iмкнуся захоўваць гэты спакой. Якiм чынам? У першую чаргу трэба стрымлiваць эмоцыi ў самiм сабе. Мне вось хутка 61 год i з вышынi пражытага я раблю наступнае — нешта недзе не дачую, не ўбачу, не заўважу. Так, думаю, так i павiнна быць: менавiта пажылыя людзi павiнны быць больш цярплiвымi да моладзi. Як больш вопытныя, мудрыя. Яшчэ я люблю ў грыбы схадзiць у лес — гэта як адпачынак. З-за працы, праўда, не было дагэтуль часу, а сёння вось атрымалася, толькi вярнулася. Два вядры грыбоў назбiрала — таксама адпачынак, што спрыяе душэўнаму спакою. Ганна Собаль, выконваючая абавязкi начальнiка паштовага аддзялення сувязi "Заслаўе-1": — Душэўны спакой я чэрпаю ў сваёй сям’i i толькi ў ёй — у момант стасункаў, калi ўсе працоўныя праблемы забываюцца. Дзе мы ў асноўным атрымлiваем стрэс? Як правiла, на працы. Людзi апошнiм часам сталi больш нервовымi, патрабавальнымi. У мяне дачка, пляменнiца таксама працуюць у гэтай жа сферы, дык мы часам у канцы працоўнага тыдня збяромся разам, выгаварымся, абмяркуем у тым лiку i працоўныя праблемы, паспачуваем адна адной (смяецца), знойдзем i нешта смешнае, вясёлае. А потым — ва ўласную лазню, ды гарбаты пасля яе! У панядзелак выходзiш на працу зусiм iншым чалавекам. Цi яшчэ ў лес можна схадзiць — атрымлiваеш стопрацэнтны зарад бадзёрасцi! Сяргей Старынаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адзначаўся Сусветны дзень аховы псiхiчнага здароўя. А як вы захоўваеце душэўны спакой i раўнавагу ў жыццi, як паводзiце сябе ў нейкiх складаных |
|