Філіп Сіманс і “Класік-Авангард” прадставяць амерыканскія класічныя творы
13 октября 2008 Культура
Afisha.tut.by 16 кастрычніка ў малой зале Белдзяржфілармоніі амерыканскі дырыжор Філіп Сіманс і ансамбль салістаў “Класік-Авангард” прадставяць праграму класічнай амерыканскай музыкі, якая будзе ўключаць у сябе шэдэўры такіх вядомых амерыканскіх кампазітараў як Шарль Іў, Скот Джоплін і Джон Філіп Соза, кожны з якіх зрабіў значны ўплыў на амерыканскую і сусветную музычную культуру. Упершыню беларускія слухачы пачуюць твор Джона Філіпа Созы Stars and Stripes Forever, які стаў адным з самых папулярных музычных твораў усіх часоў і афіцыйным маршам Злучаных Штатаў; Old Man River кампазітара Джэрома Керна, які атрымаў сусветную вядомасць у выкананні Фрэнка Сінатры; The Entertainer славутага Скота Джопліна. Аранжыроўку The Entertainer і Stars and Stripes Forever адмыслова для ансамбля “Класік-Авангард” зрабіў саліст і кампазітар Ілля Левінсон, разнастайны рэпертуар якога ўключае ў сябе оперы, мюзіклы, сімфанічную і харавую музыку, тэмы да фільмаў і тэатральных пастановак, паведаміла прэс-служба амбасады ЗША ў Мінску. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 октября 2008 Культура Afisha.tut.by 16 кастрычніка ў малой зале Белдзяржфілармоніі амерыканскі дырыжор Філіп Сіманс і ансамбль салістаў “Класік-Авангард” прадставяць праграму класічнай амерыканскай музыкі, якая будзе ўключаць у сябе шэдэўры такіх вядомых амерыканскіх кампазітараў як Шарль Іў, Скот Джоплін і Джон Філіп...
|
|