Адчуванне палёту
Адчуванне палёту
Найбольш значным праектам наступнага года ў фармацэўтычнай галiне Беларусi спецыялiсты называюць завяршэнне рэканструкцыi вытворчасцi iнфузiйных раствораў на РУП "Нясвiжскi завод медыцынскiх прэпаратаў", дзе ўкараняецца тэхналогiя Bоttlерасk, якая не мае аналагаў у Беларусi. Гэта — выдзьмуванне, разлiў i запайка стэрыльных раствораў у полiэтыленавыя бутэлькi за адзiн тэхналагiчны цыкл. Сёлета ўжо ўведзена ў эксплуатацыю першая лiнiя па вытворчасцi новай прадукцыi магутнасцю 5 млн бутэлек па 250 i 500 мл у год. Да канца года плануецца закупка яшчэ адной падобнай лiнii. Гэта дазволiць забяспечыць установы аховы здароўя краiны iнфузiйнымi растворамi ў сучаснай упакоўцы, а таксама пашырыць геаграфiю экспартных паставак. Сяргей ПРАСМЫЦКІ ўзначалiў Нясвiжскi завод медыцынскiх прэпаратаў два гады таму. Час, у якi новы дырэктар прыйшоў на завод, быў няпросты: перад прадпрыемствам стаяла задача рэканструкцыi вытворчасцi iнфузiйных раствораў у адпаведнасцi з мiжнароднымi стандартамi Належнай вытворчай практыкi (Gооd mаnufасturing рrасtiсе — GMР) i ўкаранення тэхналогiй, аналагаў якiх у Беларусi няма. Напэўна, пачынаць новае чалавеку новаму ў некаторым сэнсе лягчэй. Аднак гэта ўсё роўна, што выклiкаць агонь на сябе: на такое здольны не кожны. I выпрабаваннi на трываласць не прымусiлi сябе чакаць. Напрыканцы мiнулага года прадпрыемства сутыкнулася з праблемай вострага дэфiцыту абаротных сродкаў, бо, з аднаго боку, запуск новага цэха патрабаваў вялiзных фiнансавых i чалавечых выдаткаў, з iншага — узнiклi праблемы з рэалiзацыяй прадукцыi. Аднак прадпрыемству ўдалося пераадолець крызiс i цяпер яно ўпэўнена выходзiць на "ўзлётную" паласу. — Па-першае, прадпрыемства выйшла з фiнансавага крызiсу, якi перажывала напрыканцы мiнулага года. Другое — мы закончылi будаўнiцтва цэха па вытворчасцi раствораў у полiэтыленавай тары. Сёння мы ўжо маем рэгiстрацыю Рэспублiкi Беларусь на новую прадукцыю: раствор натрыю хларыду 0,9-працэнтны, растворы глюкозы пяцiпрацэнтны i дзесяцiпрацэнтны i iн’екцыйную ваду. Мы выйшлi на якасна новы ўзровень не толькi ў тэхналогii, але i ў культуры вытворчасцi, тэхнiцы бяспекі. Акрамя таго, мы прайшлi сертыфiкацыю па стандарце СТБ ISО-18000, i цяпер на заводзе дзейнiчае сiстэма па ахове працы i экалогii, якая адпавядае мiжнародным стандартам. У наступным годзе мы плануем атрымаць мiжнародны сертыфiкат GMР або Gооd mаnufасturing рrасtiсе — "Належная вытворчая практыка" лекавых сродкаў — гэта пацвярджэнне адпаведнасцi агульнаеўрапейскiм нормам вытворчасцi фармацэўтычнай прадукцыi. Стандарты вытворчага працэсу GMР уключаюць мноства складнiкаў — плошча i абсталяванне цэха, квалiфiкацыя персаналу, спосаб ачысткi паветра, кантроль якасцi, спецвопратка... Сертыфiкат GMР — свайго роду гарантыя якасцi нашай прадукцыi, ён дазволiць выйсцi на фармацэўтычныя рынкi iншых краiн па спрошчаных працэдурах рэгiстрацыi, а таксама стаць пераможцамi тэндараў на закупкi. — Што дапамагло заводу пераадолець крызiс? — Удзел у яго пераадоленнi ўзялi канцэрн "Белбiяфарм" i асабiста вiцэ-прэм’ер краiны Аляксандр Косiнец. Згодна з пратаколам-даручэннем апошняга нам быў выдзелены дадатковы крэдыт. Зрушылася сiтуацыя з рэалiзацыяй. Яшчэ чатыры гады таму, калi пачынаўся праект па рэканструкцыi Нясвiжскага завода медпрэпаратаў, на Калегii Мiнiстэрства аховы здароўя было прынятае рашэнне аб забароне разлiву iнфузiйных раствораў унутры бальнiц i аптэк i аб выкарыстоўваннi толькi прамысловых раствораў. Аднак рашэнне гэта не выконвалася, пакуль Савет Мiнiстраў не ўзяў пытанне пад свой кантроль. Справа ў тым, што для бальнiц i аптэк самастойны разлiў раствораў у шкляныя бутэлькi, якiя ўжо выкарыстоўвалiся, атрымлiваецца больш танным, але якасць прадукцыi пры гэтым нiхто i не кантралюе. Калi размова iдзе пра жыццё i здароўе людзей, такое недапушчальна. У нас не толькi iснуе асаблiвая падрыхтоўка iн’екцыйнай вады, але ёсць лабараторыя i вiварый, дзе прадукцыя правяраецца на таксiчнасць i пiрагеннасць. Нi ў адной бальнiцы няма падобнага. Дзеля таго, каб наша прадукцыя адпавядала патрабаванням стандарту GMР, на прадпрыемстве праведзена дарагая рэканструкцыя, на якую выдаткаваны сродкi бюджэту краiны i крэдыт. Прадукт выведзены на рынак — час вяртаць грошы. Такiм чынам праект выходзiць далёка за межы вытворчага i нават галiновага. — Якая галоўная задача на сёння? — Як мага хутчэй даставiць i запусцiць другую лiнiю разлiву. Яна павiнна быць прывезена ў пачатку снежня. I нас хвалюе, што час мантажу можа супасцi з каляднымi канiкуламi ў нашых партнёраў. На сёння заводу выдзелена па Праграме развiцця малых i сярэднiх гарадскiх пасяленняў 11 млрд беларускiх рублёў пад другi i трэцi этап рэканструкцыi. Гэта аплата другой чаргi: лiнiя разлiву i ўпакоўкi фiрмы "WЕILЕR", новыя склады i лабараторыя, а калi застануцца грошы, плануем зрабiць яшчэ i пральню для падрыхтоўкi тэхналагiчнага аддзення па нормах GMР. Сёлета мы павiнны асвоiць 6,5 млрд беларускiх рублёў, на наступны год — 4,5 млрд. — Планы на будучыню гэтым не абмяжоўваюцца? — Вядома ж. На плошчах прадпрыемства мы збiраемся праводзiць рэканструкцыю яшчэ аднаго корпуса, ён цяпер не дзейнiчае, каб вырабляць там растворы для кансервавання i захоўвання крывi i яе кампанентаў у трохслойных полiэтыленавых упакоўках. Сёння такiя прэпараты закупляюцца за мяжой. Прыкладны аб’ём iнвестыцый складзе 6,5 млн еўра. Падобнай вытворчасцi няма не толькi ў Беларусi, але i на тэрыторыi былога Савецкага Саюза. Плануем таксама ўсталяваць на тэрыторыi прадпрыемства мiнi-ЦЭЦ магутнасцю да 4 МВт для забеспячэння вытворчасцi цеплавой i электрычнай энергiяй шляхам перапрацоўкi прыроднага газу. Гэта дазволiць знiзiць выдаткi на цяпло i электрычнасць, якiя спажываюцца. Да 2011 года маем намер завяршыць рэканструкцыю iснуючай вытворчасцi iнфузiйных раствораў у шкляной тары. Сёння цэх па гэтай вытворчасцi не адпавядае патрабаванням "Належнай вытворчай практыкi (GMР)". Тэхналогii разлiву i ўпакоўкi ў цэху неабходна ўдасканалiць, i мы ўжо набылi сучасны этыкетыравальны апарат, а наступным крокам будзе набыццё картанажнай машыны для аўтаматызацыi працэсу ўпакоўкi. Гэта дазволiць павялiчыць вытворчасць працы i скарацiць працоўныя выдаткi. Яшчэ адна задума, здзяйсненне якой не за гарамi, — асваенне новых вiдаў вытворчасцi, у тым лiку на аснове амiнакiслот, iх сумесяў i мадыфiкаваных крухмалаў. На прадпрыемстве ўжо закладзены на вывучэнне стабiльнасцi ўзоры раствораў гiдраксiэцiлкрухмалу — заменнiка плазмы. Гэта сродак для аднаўлення недастатковага аб’ёму цыркуляцыi крывi. Вядзецца рэгiстрацыя прэпаратаў i плануецца выпуск вопытных серый ужо сёлета. Адначасова мы асвойваем прэпараты на аснове амiнакiслот i iх сумесяў. Абсталяванне на новай вытворчасцi дае магчымасць нам гэта рабiць. — Цi выклiкала ўвядзенне новых тэхналогiй кадравую праблему? — Так, пры наборы персаналу на новую вытворчасць мы сутыкнулiся з гэтай праблемай. Сёння мы прынялi на работу восем маладых спецыялiстаў — выпускнiкоў беларускiх ВНУ. Усiм далi iнтэрнат. Але праблема ў тым, што айчынныя ВНУ не рыхтуюць фармацэўтаў i правiзараў для прамысловасцi, а толькi для аптэк, i тое — з нядаўняга часу. Таму мы цэнiм усiх нашых работнiкаў i iмкнёмся навучыць iх таму новаму, што патрабуе ад нас прагрэс у фармацэўтыцы. Часта iм неабходна змянiць не толькi дзейнасць, але i псiхалогiю, стаўленне да працэсу. I гэта больш цяжка, чым авалодаць камп’ютарам i навучыцца правiльна чытаць iнфармацыю на манiторы. Для персаналу мы распрацавалi праграмы навучання па асноўных прынцыпах i правiлах GMР, па асабiстай i вытворчай гiгiене, выкарыстоўваннi ахоўнай вопраткi, па ахове працы i тэхнiцы бяспекi. Навучанне цяпер стаiць на першым месцы ў нашай рабоце з персаналам. Таму мы вядзём спецыяльныя журналы, завялi iндывiдуальныя карткi з адзнакай аб правядзеннi навучання i вынiках тэсцiравання. Распрацавалi пiсьмовыя методыкi пераапранання пры ўваходзе ў чыстыя памяшканнi i выхадзе з чыстых памяшканняў, перасоўвання першапачатковай сыравiны, упаковачных матэрыялаў, гатовай прадукцыi i гэтак далей. — Цi задаволены вы паваротам лёсу, у вынiку якога займаецеся вытворчасцю iнфузiйных раствораў? — Тое, чым я займаюся, вымагае гранiчнага напружання сiлаў. Не толькi, безумоўна, у мяне. Сёння гэта пачуццё добра вядома многiм супрацоўнiкам Нясвiжскага завода медпрэпаратаў. Аднак мэта, да якой мы імкнёмся, таго вартая. Наперадзе краiны ўсёй Дзень, у якi мы наведалi Нясвiжскi завод медпрэпаратаў, быў незвычайным. Напярэдаднi прадпрыемства атрымала рэгiстрацыю новай прадукцыi. Гэтай падзеi папярэднiчала шматмесячная вялiкая i карпатлiвая работа, падчас якой праводзiлася серыя разгорнутых аналiзаў i афармлялiся дакументы на ўсе складнiкi новых лекавых сродкаў. Цяпер, калi на iх зацверджаны фармакапейны артыкул — нарматыўны дакумент, якi ўсталёўвае патрабаваннi да якасцi лекаў, упакоўкi, умоў i тэрмiнаў захоўвання, метадаў кантролю, прадпрыемства прыступае да выпуску пяцi першых прамысловых серый для кожнага наймення лекавых сродкаў. Гэта значны, але яшчэ не апошнi этап перад тым, як растворам патрапiць да спажыўца. Зноў неабходна правесцi поўны цыкл аналiзаў, аформiць i падаць дакументы на дазвол цяпер ужо на прамысловы выпуск. I толькi пасля атрымання такога дазволу медыцынскi прэпарат можа лiчыцца таварнай прадукцыяй. Галоўны iнжынер Наталля Маркачэўская дасканала ведае ўсе звёны гэтага складанага ланцужка. Яна брала непасрэдны ўдзел у распрацоўцы тэхналагiчнай дакументацыi для новага абсталявання, у мантажы i правядзеннi пусканаладачных работ. Дзеля гэтага яна ездзiла пераймаць вопыт на фармацэўтычныя заводы ў Чыкага, Варшаву, Ольштын. Цяпер усе яе думкi пра пастаўку i мантаж другой лiнii. дасканала ведае ўсе звёны гэтага складанага ланцужка. Яна брала непасрэдны ўдзел у распрацоўцы тэхналагiчнай дакументацыi для новага абсталявання, у мантажы i правядзеннi пусканаладачных работ. Дзеля гэтага яна ездзiла пераймаць вопыт на фармацэўтычныя заводы ў Чыкага, Варшаву, Ольштын. Цяпер усе яе думкi пра пастаўку i мантаж другой лiнii. — Не тое, што страшна, — дзеліцца галоўны iнжынер, — але не магу не думаць пра тое, як мы справiмся, калi раптам машына, а ўся тэхналогiя ў новым цэху камп’ютарызаваная, дасць нейкi збой. Бо з падобнымi паломкамi, як i з падобнымi машынамi, у Беларусi нiхто нiколi не меў справу. Можна сказаць, што па тэхнiчным аснашчэннi завода мы апынулiся ў авангардзе краiны. Таму ў нас узнiкалi праблемы з кадрамi. Здавалася б — райцэнтр — дэфiцыт працоўных месцаў, але нам былi патрэбны людзi, якiя валодаюць камп’ютарам. Мы спачатку хацелi цалкам набраць маладых. Але i гэта аказалася няпроста. Моладзь цяпер хоча добра зарабляць, у яе высокiя патрабаваннi, а мы вымушаны ўсiх браць спачатку на стаўку вучняў, бо наша вытворчасць — спецыфiчная. А значыць, i плацiць адразу вялiкiя грошы не атрымаецца. Тым не менш праблема вырашылася. На асноўныя этапы вытворчасцi мы ўзялi маладых спецыялiстаў. Сёння сярэднi заробак на заводзе — адзiн з лепшых у раёне i, безумоўна, ён будзе расцi. Сэнс новага — у адпаведнасцi сусветнаму ўзроўню Наталля Маркачэўская адносiцца да той катэгорыi людзей на заводзе, якiя перажылi самыя цяжкiя часы ў пачатку 90-х, калi ўпершыню ўзнiклi сур’ёзныя праблемы са збытам прадукцыi, былi парушаны эканамiчныя сувязi памiж былымi рэспублiкамi i многiя прадпрыемствы аказалiся на мяжы выжывання. Тым не менш Нясвiжскi завод медыцынскiх прэпаратаў правёў тэхнiчнае пераўзбраенне i менавiта тады, у 1992-м, пачаў выпускаць растворы для iн’екцый. Так што трымаць нос па ветру i рызыкаваць для гэтага прадпрыемства — справа звычайная. I, вiдавочна, годна выходзiць са складаных сiтуацый заводу дазваляе выпрабаваная часам каманда прафесiяналаў. Мы спыталi Наталлю Маркачэўскую, цi азначае рэканструкцыя завода, што ўпакоўка ў шкляной тары — учарашнi дзень фармацэўтыкi? — Не, — патлумачыла яна, — некаторыя растворы вытрымлiваюць большы тэрмiн захоўвання ў шкляной тары. Таму шкляная ўпакоўка будзе заўсёды. Ва ўсiм свеце больш дарагiя лекi выпускаюць у шкле. — Чаму тады ўзнiкае неабходнасць пераходзiць i на полiэтылен? Можа, ён больш танны? — Для нас ён пакуль не атрымлiваецца больш танным, бо полiэтылен, з якога мы робiм упакоўку, фармакапейны, створаны спецыяльна для фармацэўтыкi. На жаль, мы не знайшлi такi ў беларускiх вытворцаў i нам даводзiцца закупляць яго за мяжой. Усе павiнны разумець, што якасныя лекi не могуць быць таннымi. Тым не менш пры выкарыстоўваннi полiэтылену ў якасцi ўпакоўкi мы эканомiм на транспартных выдатках, энерганосьбiтах i чалавечых рэсурсах — бо выключаецца тэхналагiчная стадыя падрыхтоўкi i мыйкi гумавых коркаў, алюмiнiевых калпачкоў i шкляных бутэлек вадой для iн’екцый. Каб зразумець, што такое новая вытворчасць, прывяду наступныя лiчбы. Адной фуры шкляных бутэлек нам хапае на адны суткi работы — гэта прыкладна 60 тысяч упаковак. Фуры пластыкавых гранул — на 1,5 месяца. На старой вытворчасцi мы сёння выпускаем паўтара мiльёна шкляных бутэлек у месяц, каля 18 мiльёнаў у год. А ў новай, толькi пры наяўнасцi першай чаргi, будзем выпускаць 5 мiльёнаў полiэтыленавых бутэлек ў год. Пры запуску другой чаргi — 10 мiльёнаў. Перавага тут не ў колькасцi, а ў якасцi, умовах працы i адпаведнасцi GMР. — Выйграём таксама на энерганосьбiтах, — дадае галоўны iнжынер. — Наша сiстэма водападрыхтоўкi прынцыпова новая. Абсталяванне для яе пастаўляла вядомая нямецкая фiрма, на iм выкарыстоўваюцца энергазберагальныя тэхналогii. У старой вытворчасцi мы выкарыстоўваем газ, каб атрымаць пару, з яго — першасны кандэнсат, затым — другасны кандэнсат, а ўжо з другаснага кандэнсату атрымлiваем ваду для iн’екцый. Гэты спосаб называецца метадам двайной дыстыляцыi, i ён вельмi энергаёмiсты. У новай вытворчасцi ў нас стаiць сiстэма напрацоўкi вады. Спачатку праводзiцца абезжалезванне i змякчэнне з дапамогай акiслення паветрам. Потым вада праходзiць працэс зваротнага осмасу — гэта падзел раствораў шляхам фiльтрацыi вадкасцi праз паўпранiкальныя мембраны, якiя прапускаюць ваду i затрымлiваюць гiдрацiраваныя iоны i малекулы арганiчных злучэнняў. У вынiку канцэнтраваны раствор iдзе ў адзiн бок, а ачышчаная вада — у iншы. На гэта патрабуюцца нязначныя выдаткi электраэнергii. За гадзiну мы атрымлiваем 5 кубаметраў ачышчанай вады. Потым, каб атрымаць ваду для iн’екцый, выпарваем i кандэнсуем у дыстылятары толькi патрэбную нам колькасць. Гэтыя затраты энергii не параўнальна малыя з тымi, якiя патрабуюцца для "дзедаўскага" метаду двайной дыстыляцыi. Сёння мы за кошт iнавацыйнага фонду набылi ўстаноўку зваротнага осмасу магутнасцю да трох кубаметраў ачышчанай вады i для старой вытворчасцi. Прыкладна палову ад патрэбнай колькасцi вады мы зможам атрымлiваць праз гэту сiстэму i плануем скарацiць выкарыстоўванне газу для вытворчасцi iн’екцыйнай вады метадам дыстыляцыi. Цяпер займаемся наладкай новага абсталявання. Так што мы ўкладаем сродкi i ў мадэрнiзацыю старой вытворчасцi. Не завод — касмiчны карабель Такая асацыяцыя ўзнiкла ў мяне падчас экскурсii па новай вытворчасцi. Усё выглядала нерэальным — сцены, сiстэма ачысткi вады, устаноўка фiрмы "WЕILЕR", якая з пластыкавых гранул вырабляе стэрыльную аднаразовую бутэльку з медыцынскiм прэпаратам, пульты кiравання вытворчым працэсам. Уразiлi нават скрынi з люстэркавага металу для санiтарна-тэхнiчнага iнвентару, ракавiны на святлодыёдах для мыцця рук, шафiкi для спецадзення, зоны чысцiнi, на якiя падзелена прадпрыемства, сiстэма ачысткi паветра ў памяшканнях... Падумалася: вось, беларускiя кiнематаграфiсты яшчэ проста не ведаюць пра гэты фантастычны аб’ект, iнакш мы з фiльмам на пэўную тэматыку (на медыцынскую — касмiчную) вырвалiся б на першыя радкi сусветнага рэйтынгу. Аднак хутка ўжо, як толькi цалкам запрацуе новая вытворчасць, з’яўленне пабочных людзей тут стане немагчымым. Нясвiжскi завод медыцынскiх прэпаратаў пачынае не казачны, а рэальны палёт: наперад i ўвышыню, да вяршынь сусветнай фармацэўтыкi. Што ж, першым ластаўкам можа i не проста, затое яны ведаюць адчуванне, неспазнанае для iншых. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА, Алена ДАЎЖАНОК. Фота Марыi ЖЫЛIНСКАЙ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найбольш значным праектам наступнага года ў фармацэўтычнай галiне Беларусi спецыялiсты называюць завяршэнне рэканструкцыi вытворчасцi iнфузiйных раств |
|