Пракуратура Гродзенскай вобласці звярнула ўвагу на частыя ДТЗ з-за адкрытых дарожных люкаў
Пракуратура Гродзенскай вобласці звярнула ўвагу на частыя ДТЗ з-за адкрытых дарожных люкаў
Пракуратурай Гродзенскай вобласцi праведзена праверка выканання заканадаўства ў частцы забеспячэння бяспекi грамадзян i папярэджання надзвычайных сiтуацый. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiлi ў Генеральнай пракуратуры Беларусi. Праверкай устаноўлена, што апошнiм часам у вобласцi пачасцiлiся выпадкi дарожна-транспартных здарэнняў, прычынай якiх стаў наезд аўтатранспарту на адкрытыя люкi шахтавых калодзежаў, размешчаных на праезнай частцы вулiц i дарог. Толькi з пачатку 2008 года ў вобласцi зарэгiстравана 26 такiх выпадкаў, якiя прывялi да пашкоджання транспартных сродкаў i стварылi рэальную пагрозу жыццю i здароўю грамадзян. Так, грамадзянiн, якi рухаўся на аўтамабiлi па вул. Горкага ў Гродне, наехаў на адкрыты каналiзацыйны калодзеж. У вынiку гэтага аўтамабiль атрымаў тэхнiчныя пашкоджаннi. Паколькi калодзеж знаходзiўся на абслугоўваннi КУП "Рамбудаўтадар", пацярпеламу па яго заяве быў кампенсаваны матэрыяльны ўрон у памеры Br490 тыс. У пракуратуры адзначылi, што бяздзейнасць службовых асобаў арганiзацый, на балансе якiх знаходзяцца шахтавыя калодзежы, размешчаныя на дарогах i ў жылых мiкрараёнах, прыводзiць не толькi да дарожна-транспартных здарэнняў i прычынення матэрыяльнага ўрону, але i да няшчасных выпадкаў з людзьмi, у тым лiку са смяротным канцом. Напрыклад, 18 жнiўня бягучага года ў водаправодным калодзежы ў вёсцы Дзеравянчыцы Слонiмскага раёна быў знойдзены труп жыхаркi гэтай вёскi. У ходзе праведзенай праверкi ўстаноўлена, што ў парушэнне дзеючых нарматываў люк калодзежа не быў закрыты накрыўкай, што i прывяло да гiбелi жанчыны. У вынiку праведзенага аблпракуратурай рэйду толькi за адзiн дзень у Гродне было выяўлена 5 адкрытых шахтавых калодзежаў, размешчаных паблiзу пешаходных тратуараў i дарог, што магло прывесцi да няшчасных выпадкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратурай Гродзенскай вобласцi праведзена праверка выканання заканадаўства ў частцы забеспячэння бяспекi грамадзян i папярэджання надзвычайных сiту |
|