Журавы адлятаюць з "Ельнi"
Журавы адлятаюць з "Ельнi"
У рэспублiканскiм ландшафтным заказнiку "Ельня", што ў Мiёрскiм раёне, знаходзiцца самы буйны мiграцыйны прыпынак журавоў па дарозе ў Еўропу. Штогод тут адпачываюць i набiраюцца сiлаў некалькi тысяч журавоў, перад тым як паляцець у Паўночную Афрыку i Малую Азiю, на поўдзень Еўропы i Блiзкi Усход. Мясцовыя гаспадаркi высаджваюць на сваiх палях кукурузу, пасля ўборкi якой рэшткi падбiраюць сотнi журавоў. Птушка гэта вельмi асцярожная: пакуль кормяцца адны, iншыя абавязкова глядзяць па баках, адсочваюць магчымую небяспеку. Як толькi з’яўляецца намёк на апошнюю, чарада ўзнiмаецца i пералятае на iншае поле. Начуюць журавы на ельневых балотах, у месцах, куды не дабрацца нi чалавеку, нi звярам. Фота Васiля ФЕДАРЭНКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рэспублiканскiм ландшафтным заказнiку "Ельня", што ў Мiёрскiм раёне, знаходзiцца самы буйны мiграцыйны прыпынак журавоў па дарозе ў Еўропу |
|