Бацькi i дзецi, цi Калi старэйшыя не чытаюць Тургенева
Бацькi i дзецi, цi Калi старэйшыя не чытаюць Тургенева
Транспартная філасофiя
Мацi з дзесяцiгадовым сынам едзе дадому, напэўна з працы. Сына забрала са школы, стамiлася — пра гэта яна сведчыць усiм сваiм выглядам. Але нiхто не звяртае ўвагi i не саступае ёй месца — усе едуць з працы. У надзеi на добрых людзей мацi хапаецца за галаву, дэманструючы боль, тузае сына за руку, дэманструючы раздражнёнасць. Нiхто па-ранейшаму не звяртае на яе ўвагi, цi робiць выгляд, што не звяртае. Тады пакалашмачаны сын пяшчотна-пяшчотна абдымае мацi, дацягваецца сваёй маленькай далонню да яе iлба i так, прытулiўшыся да яе, моўчкi стаiць. Пасля адпускае руку i, зазiраючы ў вочы, пытаецца: "Так лепш?". Мацi нiчога не засталося, як ласкава ўсмiхнуцца ў адказ, схамянуцца, настроiць бадзёры выраз твару i прамовiць: "Так, усё прайшло!". Можа, i сапраўды прайшло? Вылечыла сыноўняя любоў. *** — Мама, я хачу сесцi, — толькi ўвайшоўшы ў аўтобус, патрабавальным голасам заяўляе хлопчык, гадоў сямi. — Ну, пачакай, сынулечка. Вось зараз жанчына будзе выходзiць, i ты сядзеш. Пацярпi трошачкi, мой маленькi, — сюсюкаецца мамаша. — Мама, я зараз хачу сесцi! Я не хачу чакаць. У мяне стамiлiся ножкi! Чаму нiхто не ўстае: я хачу сесцi! — iстэрычна працягвае хлопчык. — Прабачце, калi ласка, вы б не маглi саступiць яму месца? Мы доўга хадзiлi па кiрмашы, ён стамiўся. Малыя ж, ведаеце, не вытрымлiваюць вялiкiх нагрузак, — мацi вiнавата просiць сядзячага побач мужчыну, гадоў сарака сямi. — І не падумаю. Я цэлы тыдзень працаваў, каб такiя, як ён, хадзiлi ў школу, вучылiся грамаце, раслi i станавiлiся добрымi людзьмi. А сёння ў мяне выхадны. Я стамiўся i маю права на адпачынак. Няхай дарасце да маiх гадоў. — Мужчына, гэта ж дзiця, — уступае ў спрэчку немаладая дама з суседняга крэсла. — Так нельга. Яны ж наша будучыня. Сядай, хлопчык. Я трошкi пасунуся — нам на дваiх месца хопiць. Хлопец недаверлiва паглядзеў на даму, скрывiўся... i ўсеўся на яе свежавыпрасаваную спаднiцу, шчыльна прыцiснуўшы жанчыну да акна. — Ой, дзякуй вялiкi. Вось бачыш, мой маленькi, свет не без добрых людзей. Вельмi баляць ножкi? "Маленькi" толькi незадаволена пакрывiўся ў адказ. А пасля мы думаем, адкуль у звычайных сем’ях вырастаюць нявыхаваныя монстры. Так выхоўваюць. *** У метро — цiсканiна. Я ўжо шкадую, што не пачакала наступнага цягнiка. Не пашанцавала нават тым, хто паспеў заняць крэсла: iх прыцiскаюць, на iх вешаюць сумкi, на iх падаюць людзi. Хударлявы малады чалавек, якi займае два месцы, раскiнуўшы ногi, атрымлiвае асалоду ў навушнiках. Зацiснутая з усiх бакоў яго суседка не вытрымлiвае i крычыць на ўвесь цягнiк: — Малады чалавек, зрабiце музыку цiшэй! У мяне ў галаве стукае ад яе! Не рэагуе. Жанчына цярэбiць хлопца за рукаў i паўтарае сваю просьбу. Ён павольна падымае вочы, пiльна глядзiць на яе, не здымаючы навушнiкаў, рэзка адштурхоўвае руку, робiць гучнасць мацней, раскiдвае ногi яшчэ больш, заплюшчвае вочы i адкiдвае галаву. Схамянуцца хлопца прымушае новы, больш моцны, штуршок у плячо. — Аглох, цi што! — крычыць мужчына. — Ногi прыбяры! I ўзнiмiся, у рэшце рэшт, вакол адны сталыя людзi, а ён рассеўся! Саступi месца бабульцы! — Ды пайшоў ты! Ведаеце, дзе я вас усiх бачыў!.. Што ты лезеш да мяне! Што вучыш! Адвалi, я сказаўы! Далей пасыпалася ненарма- тыўная лексiка з абодвух бакоў. I тумакi. Дасталася i тым, хто стаяў-сядзеў-ляжаў побач. I бабульцы таксама. — Аё-ё-ёй! Цiшыйця, дзетачкi. Не навучылi бацькi словам — цяпер кулакамi не навучыш. *** Я рэдка сяджу ў транспарце. А калi саджуся, адразу шукаю вачыма, каму саступiць месца. На гэты раз знайшла хутка. У цягнiк увайшла сталая жанчына з ярка-рудымi валасамi. Я заўважыла яе з таго канца вагона. Кульгаючы i не трымаючыся за поручань, яна прайшла праз увесь вагон, быццам ведала, цi хацела сесцi менавiта на маё месца. Падскокваю i дапамагаю справiцца з хворай нагой. — Дзякуй, дачушка! Вось яны: бацькi i дзецi. Вось яна: новая транспартная сям’я. Таццяна Салдаценка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мацi з дзесяцiгадовым сынам едзе дадому, напэўна з працы. Сына забрала са школы, стамiлася — пра гэта яна сведчыць усiм сваiм выглядам. Але нiхто не з |
|