Калі вырошчваць вазоны на продаж...
Калі вырошчваць вазоны на продаж...
Школа падаткаплацельшчыка
Рэдакцыя працягвае адказваць на самыя актуальныя пытаннi нашых чытачоў. Сёння чарговую кансультацыю нашаму выданню даюць спецыялiсты галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фiзiчных асобаў Мiнiстэрства па падатках i зборах Беларусi. — Я планую вырошчваць пакаёвыя раслiны ў сябе дома i прадаваць iх iндывiдуальным прадпрымальнiкам i магазiнам, якiя гандлююць кветкамi. Цi трэба мне самой рэгiстравацца ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка? Якiя падаткi я павiнна буду плацiць? Алена Трыдзень, г. Мiнск. — Я планую вырошчваць пакаёвыя раслiны ў сябе дома i прадаваць iх iндывiдуальным прадпрымальнiкам i магазiнам, якiя гандлююць кветкамi. Цi трэба мне самой рэгiстравацца ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка? Якiя падаткi я павiнна буду плацiць? Алена Трыдзень, г. Мiнск. — Згодна з Грамадзянскiм кодэксам Беларусi, прадпрымальнiцкай дзейнасцю лiчыцца самастойная дзейнасць юрыдычных i фiзiчных асобаў, якая ажыццяўляецца ў грамадзянскiм абароце ад свайго iмя, на сваю рызыку i пад сваю маёмасную адказнасць, накiраваная на сiстэматычнае атрыманне прыбытку ад карыстання маёмасцю, продажы рэчаў, вырабленых, перапрацаваных цi набытых указанымi асобамi для продажу. З улiкам таго, што ў разглядаемай сiтуацыi ваша дзейнасць накiравана на сiстэматычнае атрыманне прыбытку, то яна мае прызнакi прадпрымальнiцкай. Менавiта таму вам трэба рэгiстравацца ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка. Пры рэалiзацыi пакаёвых раслiн iншым iндывiдуальным прадпрымальнiкам i арганiзацыям вы маеце права выкарыстоўваць спрошчаную сiстэму падаткаабкладання з пачатку рэгiстрацыi ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка. Уплата падатку па спрошчанай сiстэме замяняе ўплату падаткаў i збораў у мэтавыя бюджэтныя i пазабюджэтныя фонды. Выключэнне складаюць наступныя вiды падаткаў, збораў (пошлiнаў), уплата якiх ажыццяўляецца ў агульным парадку: — падаткi, зборы (пошлiны), якiя збiраюцца пры ўвозе (вывазе) тавараў на мытную тэрыторыю Беларусi; — дзяржаўная пошлiна; — афшорны збор; — гербавы збор; — падатак на даходы ад аперацый з каштоўнымi паперамi; — падатак на набыццё аўтамабiльных транспартных сродкаў; — абавязковыя страхавыя ўзносы i iншыя адлiчэннi ў фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва; — падатак на дабаўленую вартасць, за выключэннем iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiя атрымлiваюць валавую выручку ў памеры звыш 450 млн, але не больш 1500 млн рублёў на працягу першых дзевяцi месяцаў года, якi папярэднiчае году, з якога разлiчваюць на яе атрыманне. Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Я планую вырошчваць пакаёвыя раслiны ў сябе дома i прадаваць iх iндывiдуальным прадпрымальнiкам i магазiнам, якiя гандлююць кветкамi. Цi трэба мне с
|
|