Усе грошы звыш "жыроўкi" — толькi са згоды жыхара
Усе грошы звыш "жыроўкi" — толькi са згоды жыхара
З пачатку гэтага года ў сталiцы адрамантаваны фасады на 346 жылых дамах. Выдаткi на правядзенне работ склалi больш як 7 мiльярдаў рублёў. Як заўважыла намеснiк генеральнага дырэктара галоўнага вытворчага ўпраўлення "Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка" Галiна Гiлевiч, адначасова таксама выконвалiся цеплавая рэабiлiтацыя i мадэрнiзацыя будынкаў. 42 мiльёны рублёў выдаткавана на тое, каб зафарбаваць надпiсы, якiмi былi сапсаваны знешнi выгляд амаль 3 тысяч дамоў. Цiкава, што агульны "фронт работ" склаў 15,5 тысячы квадратных метраў — менавiта такую плошчу спiсалi нядобрасумленныя грамадзяне. Прыцягнуць такiх да адказнасцi складана, але магчыма (ужо ёсць канкрэтныя прыклады). Існуе адмiнiстрацыйная адказнасць i за шэраг iншых парушэнняў, звязаных з утрыманнем жылля. Да прыкладу, за сапсаваны смеццеправод. Калi жыхара "застукалi", падчас таго, як ён выкiдваў адходы ад будаўнiчых матэрыялаў, складаецца пратакол. У якiм, праўда, апроч прадстаўнiкоў жыллёва-камунальнай службы павiнны быць подпiсы сведкаў-суседзяў. Рамонт смеццеправода — даволi затратная справа, у сярэднiм правядзенне комплексу работ абыходзiцца каля 16 мiльёнаў рублёў на пад’езд. Аднак, як заўважыла Галiна Гiлевiч, "раскласцi" выдаткi па "жыроўках" жыллёва-эксплуатацыйная служба не мае права — усе адпаведныя дзеяннi павiнны быць узгоднены з жыхарамi. Гэта, дарэчы, датычыцца i рамонту пад’ездаў, устаноўкi металiчных дзвярэй i iнш. Мiкалай ЛIТВIНАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку гэтага года ў сталiцы адрамантаваны фасады на 346 жылых дамах. Выдаткi на правядзенне работ склалi больш як 7 мiльярдаў рублёў. Як заўважыла |
|