21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Усе лiшкi прадукцыi вяскоўцы без праблем павiнны рэалiзаваць

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усе лiшкi прадукцыi вяскоўцы без праблем павiнны рэалiзаваць Сёння — сусветны дзень харчавання  

Надзея Каткавец, першы намеснік мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання:

Сёлета па вынiках васьмi месяцаў удалося дасягнуць паказчыка, якi склаўся за ўвесь мiнулы год, — 1,2 мiльярда долараў. Сёлета станоўчае сальда знешняга гандлю павiнна выйсцi на 780 млн долараў.

Асноўны рынак, куды беларускiя вытворцы пастаўляюць харчаванне, — расiйскi. Аднак асобныя рэгiёны РФ апошнiм часам самастойна задавольваюць уласныя патрэбы. Да прыкладу, у Белгародскай вобласцi вырабляюць курацiны столькi, што не толькi самiм хапае, але яшчэ i на экспарт пастаўляюць. Падобная сiтуацыя па асобных пазiцыях i ў шэрагу iншых тэрыторый. Як лiчыць Надзея Каткавец, беларускiя вытворцы павiнны ва ўстаноўленым парадку пацвярджаць якасць сваёй прадукцыi. Партыi, якiя адпраўляюцца ў Расiю, трэба суправаджаць пакетам неабходных дакументаў. Інспектаванне перапрацоўчых прадпрыемстваў прыносiць карысць — дазваляе падцягнуць тэхнiчны, тэхналагiчны ўзровень айчынных мясакамбiнатаў i малочных заводаў.

Мiнсельгасхарч паставiў задачу, каб суб’екты гаспадарання больш актыўна займалiся дыверсiфiкацыяй экспартных паставак. Кожнае прадпрыемства павiнна асвоiць як мiнiмум некалькi новых краiн. Варта пашыраць геаграфiю паставак, якая, па словах Надзеi Каткавец, сёлета нават звузiлася. Праўда, ёсць пазiтыўныя моманты — экспартавана першая партыя сухога малака ў Венесуэлу, прапрацоўваюцца варыянты для адпаведных кантактаў з Iранам.

На жаль, у вёсцы адчуваецца пэўны дэфiцыт працоўных рэсурсаў. Як заўважыла Надзея Каткавец, "мы не можам утрымаць маладых спецыялiстаў". Паводле даных спецыяльнага сацыялагiчнага апытання (яно праводзiлася сярод выпускнiкоў сельскагаспадарчых ВНУ), сярод фактараў, якiя, на думку рэспандэнтаў здольныя павялiчыць прэстыжнасць працоўнага месца, галоўны — заработная плата. Таксама сярод прыярытэтаў — магчымасць вырашэння жыллёвага пытання, перспектыва кар’ернага росту. Верхняя мяжа заробкаў у маладога спецыялiста, як правiла, вагаецца ў межах 400 тысяч рублёў. Сярэднi ўзровень аплаты працы на АПК цяпер складае 440 тыс. рублёў. Як упэўнена Надзея Каткавец, сiтуацыю неабходна мяняць.

Павелiчэнне закупачных цэнаў на сельскагаспадарчую прадукцыю, на думку першага намеснiка мiнiстра, — аб’ектыўная неабходнасць. Паколькi ўвесь час павышаецца кошт на матэрыяльна-тэхнiчныя рэсурсы, якiя спажываюць аграпрамысловыя прадпрыемствы. Да прыкладу, апошняе павелiчэнне расцэнак на фосфарныя ўгнаеннi склала 56 працэнтаў. Каб выстаяць усе такiя ўзрушэннi, патрэбна прытрымлiвацца такой цэнавай палiтыкi, якая б максiмальна ўлiчвала iнтарэсы вытворцаў i спажыўцоў.

У структуры валавой вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi каля 40 працэнтаў прыпадае на прысядзiбныя гаспадаркi. Як заўважыла Надзея Каткавец, асабiстыя гаспадаркi вяскоўцаў неабходна забяспечыць сродкамi малой механiзацыi. Магчыма, будзе выпрацаваны i адпаведны механiзм iльготнага крэдытавання закупкi тэхнiкi. Павiнны быць створаны ўчасткi па аказаннi паслуг вяскоўцам (у тым лiку i работы па апрацоўцы палеткаў). Насенне, мiнеральныя ўгнаеннi трэба рэалiзоўваць праз крамы. Як заўважыла Надзея Каткавец, адна з асноўных задач — стварыць такую сiстэму, каб усе лiшкi вырашчанай прадукцыi вяскоўцы без праблем маглi б прадаць максiмальна блiзка ад таго месца, дзе яны жывуць.

Мiкалай ЛIТВIНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Надзея Каткавец, першы намеснік мiнiстра сельскай гаспадаркi i харчавання: Сёлета па вынiках васьмi месяцаў удалося дасягнуць паказчыка, якi склаўся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика