Жаночы твар беларускай мілiцыi
Жаночы твар беларускай мілiцыi
Гэта твар зоркi тэлеэкрана Святланы Бароўскай, якая была прызначана начальнiкам упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Мiнiстэрства ўнутраных спраў. Пра чаканую новую працу Святлана паведамiла нашай газеце яшчэ на мiнулым тыднi. А з пачатку гэтага ўжо працуе на новай пасадзе. Менавiта працуе, а не служыць — Святлана Бароўская не мае званняў, як таго патрабуе пасада прэс-сакратара, затое мае вялiкае жаданне ўнесцi творчы дух у каманду, якая будзе распаўсюджваць iнфармацыю пра гучныя справы i буднi мiлiцыi. Дарэчы, новага прэс-сакратара не трэба вучыць, як даносiць iнфармацыю — тэлевядучая гэта робiць з тэлеэкрана, калi iмкнецца стварыць у гледачоў добры настрой. Мiлiцэйскiя навiны, сярод якiх вельмi шмат крымiнальных, часам патрабуюць асаблiвага падыходу ў падачы: каб i пра сутнасць справы распавесцi, i не напалохаць людзей, не ўводзiць iх у дэпрэсiю. А прыгожая жанчына з пяшчотным голасам на чале службы iнфармацыi — хiба не лепшае ўвасабленне таго, што наша мiлiцыя нас беражэ? Ларыса ЦІМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта твар зоркi тэлеэкрана Святланы Бароўскай, якая была прызначана начальнiкам упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Мiнiстэрства ўнутраных спра
|
|