...
...
Мiнская мiлiцыя праводзiць сёння акцыю "Трамвай цвярозасцi" ў Адзiны дзень прафiлактыкi п’янства i алкагалiзму. Незвычайны трамвай адпраўляецца ў 11.00 ад дыспетчарскай станцыi "Возера" i кiруецца ў Серабранку. У салоне размешчана iнфармацыя пра шкоду п’янства, а трамвай суправаджае патрульны аўтамабiль ДАІ: праз гучнагаварыцель грамадзянаў заклiкаюць адмовiцца ад ужывання алкаголю. Пасажырам трамвая мiлiцыянеры стануць раздаваць флiкеры i лiстоўкi па тэме. Дарэчы, у Мiнску ў гэты дзень будуць актыўна працаваць пункты наркалагiчнага кантролю, маршруты якiх па зразумелых прычынах не ўдакладняюцца. У Беларусi ў вераснi зарэгiстравана 99 выпадкаў шаленства жывёлы. У тым лiку 78 — сярод дзiкай жывёлы, 7 — хатняй, 14 — сельскагаспадарчай. Гэта ў 1,8 раза перавышае адпаведны леташнi паказчык. Лiдзiруюць па колькасцi выпадкаў захворванняў Гомельская (27), Мiнская (23) i Магiлёўская (17) вобласцi. Рознiца ў працягласцi жыцця людзей у самых багатых i самых бедных краiнах цяпер перавышае 40 гадоў. Са 136 млн жанчын, якiя будуць нараджаць дзяцей сёлета, каля 58 млн не атрымлiваюць нiякай медыцынскай дапамогi нi падчас родаў, нi ў пасляродавы перыяд. Аб гэтым гаворыцца ў новым дакладзе Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя. ПОЎНЫ АБЗАЦ Грэчаскi суд прыгаварыў да розных тэрмiнаў зняволення трох хiрургаў i аперацыйную медсястру, якiя забылi 22-сантыметровы медыцынскi iнструмент у целе пацыенткi. Выпадак, што стаў прычынай судовага разбору, адбыўся ў горадзе Сэрэс. Пасля аперацыi стан 45-гадовай пацыенткi стаў пагаршацца. Першапачаткова прычынай гэтага палiчылi алергiчную рэакцыю, аднак затым хворай вырашылi правесцi камп’ютарную тамаграфiю. У вынiку даследавання ў брушной поласцi жанчыны быў выяўлены хiрургiчны шпаталь — iнструмент, якi выкарыстоўваецца для адвядзення органаў i тканак падчас аперацыi. Медыкi, прызнаныя судом вiнаватымi ў халатнасцi, атрымалi ад 10 да 12 месяцаў турэмнага зняволення ўмоўна. Раней грамадзянскi суд прысудзiў пацярпелай кампенсацыю ў памеры 50 тыс. еўра. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнская мiлiцыя праводзiць сёння акцыю "Трамвай цвярозасцi" ў Адзiны дзень прафiлактыкi п’янства i алкагалiзму. Незвычайны трамвай адпраўляе
|
|