Сувязь часоў i саборнасць
Сувязь часоў i саборнасць
Магчымасць адчуць гэтыя два феномены атрымаюць беларусы на наступным тыднi, калi на нашу зямлю перамесцяцца галоўныя дзеяннi святкавання 1020-годзя Хрышчэння Русi. Урачыстасцi ўжо адбылiся ў Маскве i Кiеве, заключны этап запланаваны на 23—25 кастрычнiка ў Мiнску. Праграму святкаванняў адкрые прынясенне мошчаў святога роўнаапостальнага вялiкага князя Уладзiмiра ў Мiнскi Свята-Духаў кафедральны сабор (вул. Кiрылы i Мяфодзiя, 3) а 14-й гадзiне 22 кастрычнiка. Святыня будзе знаходзiцца ў храме да чатырох гадзiн дня 25 кастрычнiка, доступ да яе будзе адкрыты кругласутачна.
У днi ўрачыстасцяў сталiцу Беларусi наведае Свяцейшы Патрыярх Маскоўкi i ўсяе Русi Алексiй II. Гэта пяты вiзiт Прадстаяцеля Рускай праваслаўнай царквы ў Беаларусь з 1991 года. Падчас папярэднiх вiзiтаў Алексiй II наведаў усе епархii Беларускай праваслаўнай Царквы. На гэты раз высокi госць возьме ўдзел у пасяджэннi Мiжнароднага "круглага стала" на тэму "1020-годзе Хрышчэнне Русi ў лёсах народаў Расii, Украiны i Беларусi", наведае выставу рэдкай кнiгi ў Нацыянальнай бiблiятэцы, выставу "Праваслаўная iкона Расii, Украiны i Беларусi" ў Нацыянальным мастацкiм музеi, Дом Мiласэрнасцi, Свята-Елiсавецiнскi манастыр i Мiнскi храм-помнiк у гонар Усiх Святых, якi будуецца пад патранажам кiраўнiка беларускай дзяржавы, а таксама Свята-Троiцкую царкву, якая знаходзiцца побач (вулiца Калiноўскага). 24 кастрычнiка а 9-й гадзiне Патрыярх узначалiць Божую Лiтургiю ў Мiнскiм Свята-Духавым кафедральным саборы. Цэнтральнай падзеяй святкавання стане Урачысты сход ў Палацы Рэспублiкi, прысвечаны 1020-годзю Хрышчэння Русi, у якiм возьмуць удзел Прэзiдэнт Беларусi, Патрыярх Рускай праваслаўнай царквы i Экзарх Беларускай праваслаўнай царквы. Завяршыцца сход святочным канцэртам. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магчымасць адчуць гэтыя два феномены атрымаюць беларусы на наступным тыднi, калi на нашу зямлю перамесцяцца галоўныя дзеяннi святкавання 1020-годзя Хр
|
|