21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыдумваюць, але не ўкараняюць

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыдумваюць, але не ўкараняюць

Чаму хворыя каровы так і не дачакалiся новых лекаў?

Супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi прыйшлi да высновы, што распрацоўкi мясцовых вучоных у сельскагаспадарчай галiне не ўкараняюцца ў вытворчасць. У вынiку сродкi, пералiчаныя для вядзення навуковай работы, выкарыстоўваюцца неэфектыўна.

Вось вельмi паказальны наступны прыклад. Вiцебскай дзяржаўнай ордэна "Знак пашаны" Акадэмii ветэрынарнай медыцыны трэба было распрацаваць лекi для лячэння эндаметрыту ў кароў i арганiзаваць вытворчасць на базе Інстытута тэхнiчнай акустыкi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi. Бюджэтныя сродкi праекта — больш за 130 мiльёнаў рублёў.

Кантралёры ўстанавiлi, што гэтыя вялiкiя грошы патрачаны не- эфектыўна, бо вытворчасць прэпарата так i не наладжана.

Як высветлiлася, вытворчасць немагчыма наладзiць на базе Iнстытута акустыкi, бо там адсутнiчаюць памяшканнi, якiя адпавядаюць патрабаванням санiтарных нормаў.

Камiсiяй па ветэрынарных прэпаратах Беларускага дзяржаўнага ветэрынарнага цэнтра рэкамендавана ветэрынарнай акадэмii разгледзець пытанне аб перадачы для рэгiстрацыi навукова-тэхнiчнай дакументацыi на ветэрынарны прэпарат "Эрыметрын" для наступнай яе вытворчасцi на прадпрыемства "Вiцебская бiяфабрыка".

Тэхнiчныя ўмовы на прэпарат ва ўстаноўленыя тэрмiны не былi ўзгоднены з Беларускiм дзяржаўным ветэрынарным цэнтрам, так як прэпарат, выраблены ў вераснi мiнулага года, не вытрымаў выпрабаванняў...

Толькi ў ходзе праверкi дакументацыя на прэпарат была разгледжана на спецыяльным савеце пры галоўным упраўленнi ветэрынарыi Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, i прэпарат рэкамендаваны для рэгiстрацыi. Да гэтага ён не вырабляўся. Разам з тым акт прыёмкi навуковых даследчых работ па гэтым заданнi падпiсаны прыёмачнай камiсiяй пад старшынствам першага намеснiка старшынi аблсельгасхарчу i зацверджаны напрыканцы мiнулага года першым намеснiкам старшынi Вiцебскага аблвыканкама, згодна з якiм заданне выканана ў поўным аб’ёме ў адпаведнасцi з тэхнiчным заданнем. Хворым каровам, на жаль, ад гэтых паперак не лягчэй.

Матэрыялы праверкi разгледжаны на калегii Камiтэта дзяржкантролю. Кiраўнiкам правераных устаноў указалi на тое, што яшчэ ёсць час укаранiць навуковыя распрацоўкi ў вытворчасць, што дазволiць гаварыць пра эфектыўнасць...

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чаму хворыя каровы так і не дачакалiся новых лекаў? Супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi прыйшлi да высновы, што распрацоўкi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика