21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

У Беларусi становiцца больш доўгажыхароў. На 1 кастрычнiка 100-гадовую мяжу перасягнулi 679 чалавек (на 1 лiпеня iх было 669, на 1 красавiка — 624 чалавекi). У гэтым спiсе жанчыны пераважаюць у 6 разоў: 100-гадовую планку перакрочылi 583 жанчыны i 96 мужчын, а ва ўзроставай групе пасля 110 гадоў — толькi жанчыны (iх 13).

Мемарыяльны знак ахвярам Халакоста адкрыты ў Бабруйску. Ён устаноўлены ў знак памяцi ахвяраў Бабруйскага гета, у якiм падчас Вялiкай Айчыннай вайны загiнула некалькi тысяч мiрных жыхароў. Праект рэалiзаваны дзякуючы яўрэйскай абшчыне пры падтрымцы мясцовай улады i на добраахвотныя ахвяраваннi грамадзян.

Жыхар Вiцебскага раёна замест грыбоў знайшоў 2,5 кг ртуцi. Падазроная бутэлька аб’ёмам 0,25 л была знойдзена ў лесе каля вёскi Сакольнiкi. Супрацоўнiкi пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада "Вiцязь", якiя прыбылi на месца, выявiлi, што на дзве трэцi бутэлька запоўненая ртуццю. Уцечкi не адбылося. Вядзецца следства. Усяго за 9 месяцаў на тэрыторыi Вiцебшчыны знойдзена больш за 3 кг ртуцi.

Студэнту факультэта журналiстыкi малдаўскага города Камрат Сяергею Судзеву нечакана звалiлася казачнае багацце — 950 мiльёнаў еўра, акцыi банка, дэпазiты, рухомая i нерухомая маёмасць i каштоўнасцi ад памерлага багатага дзядзькi з Германii. На днях у Камраце пабывалi давераныя асобы адышоўшага багатага родзiча, якiя i пазнаёмiлi пляменнiка з завяшчаннем. "Яны сказалi, што чакаюць мяне ў банку, у якiм галоўным акцыянерам быў мой дзядзька. Таму збiраюся ў Германiю, каб пазнаёмiцца са спадчынай i падпiсаць неабходныя дакументы", — расказаў Сяргей журналiстам, патлумачыўшы, што дзядзька па лiнii мацi эмiграваў у Германiю шмат гадоў таму. У 1998 годзе пляменнiк гасцяваў у яго i зрабiў выснову, што дзядзька — вельмi нябедны чалавек. Але пакуль што ён вырашыў не зацыклiвацца на мiльёнах, а дастойна падрыхтаваць дыпломны праект. Праўда, мянушка "Мульцiк" (ад слова мультымiльянер) надзейна замацавалася за iм.

19 кастрычнiка ў Луцку (Украiна) ўдзельнiкi фестывалю "З любоўю да сала" прыгатавалi бутэрброд даўжынёй 23 метры. Сала i хлеб для яго жыхары горада прыносiлi з сабой па заклiку арганiзатараў. Акрамя гэтага, была арганiзаваная дэгустацыя прадукцыi фермераў, каўбасных цэхаў i спiртзавода Луцка. У праграме свята быў конкурс прыгажосцi сярод свiней, конкурсы саламанаў (елi сала на час — хто болей i хутчэй), асiлкаў (барацьба самых тоўстых удзельнiкаў фестывалю), канцэрт "Ода салу", а таксама навуковая канферэнцыя пра развiццё свiнагадоўлi i паказ дакументальнага фiльма "Сала". Акрамя таго, была створана новая партыя — Аматараў сала.

З найбольшай верагоднасцю натхненне прыходзiць да чалавека ў 22:04. Аб гэтым стала вядома дзякуючы апытанню 1436 чалавек, праведзенаму ў Вялiкабрытанii. Самым марным часам сутак было прызнана 16:33. Наогул 92 працэнты апытаных заявiлi, што пасля сярэдзiны дня зусiм не адчуваецца натхнення, i лепш пачакаць да вечара.     ПОЎНЫ АБЗАЦ  

Фермер вырасцiў сельгаскультуры на запасным ваенным аэрадроме ў Краснадары, што з’яўляецца стратэгiчным аб’ектам Мiнiстэрства абароны Расii. Зямельны ўчастак плошчай 280 гектараў замацаваны за адной з ваенных часцей Краснадарскага краю. На 200 гектарах гэтага ўчастка растуць кукуруза, пшанiца i сланечнiк. Пракуратурай устаноўлена, што ў прадпрымальнiка няма нiякiх дакументаў на права карыстацца ўчасткам. У сваю чаргу прадстаўнiкi вайсковай часцi не змаглi патлумачыць такое выкарыстанне замацаванай за iмi дзяржмаёмасцi. За самавольнае заняцце ўчастка фермеру пагражае штраф ад 500 да адной тысячы рублёў.

У Адным з амерыканскiх супермаркетаў мужчына спрабаваў скрасцi некалькi пакункаў замарожаных крэветак, змясцiўшы iх у трусы. Злодзея злавiў афiцэр службы шэрыфа, якi ў свой выхадны ажыццяўляў пакупкi ў супермаркеце. У бакалейным аддзеле ён заўважыў мужчыну з падазронымi выпукласцямi на штанах. Дэтэктыў загадаў злодзею спынiцца, пасля непрацяглай размовы з палiцэйскiм той дастаў з трусоў некалькi пакункаў крэветак i паабяцаў пакласцi iх на месца. Але пасля гэтага ён пабег да выхаду, губляючы на хаду крыху падталы прадукт. Афiцэр дагнаў злодзея i затрымаў да прыбыцця палiцэйскага патруля. Крэветкi ў цёплым месцы зусiм размарозiлiся.       Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Савет Мiнiстраў Беларусi ўпаўнаважаны на прыняцце рашэнняў па ўвядзеннi дазвольнага парадку рээкспарту дзяржавамi — удзельнiцамi СНД асобных вiдаў тав
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика